Амсьціслаўскі замак

Помнік гісторыі і абарончай архітэктуры
Амсьціслаўскі замак
Амсьціслаўскі замак у час Трубяцкой разьні
Амсьціслаўскі замак у час Трубяцкой разьні
Краіна Беларусь
Места Амсьціслаў
Каардынаты 54°01′31″ пн. ш. 31°43′40″ у. д. / 54.02528° пн. ш. 31.72778° у. д. / 54.02528; 31.72778Каардынаты: 54°01′31″ пн. ш. 31°43′40″ у. д. / 54.02528° пн. ш. 31.72778° у. д. / 54.02528; 31.72778
Дата заснаваньня XIV ст.
Амсьціслаўскі замак на мапе Беларусі
Амсьціслаўскі замак
Амсьціслаўскі замак
Амсьціслаўскі замак
Амсьціслаўскі замак на Вікісховішчы

Амсьціслаўскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Амсьціславе. Знаходзіўся на Замкавай гары, на правым беразе ракі Віхры. Існаваў у XIV—XVIII стагодзьдзях.

Амсьціслаўскі замак — найважнейшая стратэгічная фартэцыя Вялікага Княства Літоўскага на мяжы з Маскоўскай дзяржавы, якая перажыла шмат аблог і войнаў.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялі��ае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Замак збудавалі на пляцоўцы гарадзішча XII—XIII стагодзьдзяў. У 1389 годзе яго 11 дзён трымала ў аблозе войска смаленскага князя Сьвятаслава Іванавіча. У пэрыяд міжусобнай вайны 1432—1439 гадоў паміж вялікім князем літоўскім Сьвідрыгайлам і Жыгімонтам Кейстутавічам гэта быў адзіны замак на Беларусі, які не паддаўся войску апошняга і вытрымаў трохтыднёвую аблогу. У 1500, 1502, 1508 (двойчы) і 1514 годзе быў у аблозе маскоўскіх войскаў.

Па наданьні Амсьціславу ў 1634 годзе Магдэбурскага права замак умацавалі. У пачатку вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) y ліпені 1654 годзе маскоўскія войскі атачылі Амсьціслаў і замак. У выніку 4 штурмаў 22 ліпеня захопнікі ўзялі штурмам і спалілі замак, пры гэтым забіўшы большасьць яго абаронцаў. Стратэгічная важнасьць фартыфікацыі спрыяла хуткаму аднаўленьню. У 1660 годзе на загад маскоўскага гаспадара замак зноў спалілі, a 46 яго абаронцаў выслалі ў Яраслаўль. У 1676 годзе сойм Рэчы Паспалітай пастанавіў аднавіць Амсьціслаўскі замак.

За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у жніўні 1708 году войска маскоўскага гаспадара Пятра I ўзарвала замак пры адступленьні. Па вайне замак аднавілі

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Амсьціслаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, замак зруйнавалі.

Архітэктура

рэдагаваць

Замак атачалі шырокія (60—100 м) і глыбокія (больш за 25 м) яры і кальцавы вал, вышынёй з усходняга і паўднёвага бакоў 6—7 м, шырынёй ў аснове 15—18 м. На вяршыні стаялі зрубныя абарончыя канструкцыі — гародні, шмат’ярусная вежа і ўязная брама. Пэрымэтар замкавых фартыфікацыяў перавышаў 800 м. Высокі мост на палях злучаў замак зь местам[1].

  1. ^ Ткачоў М. Мсціслаўскі замак // БЭ. — Мн.: 2000 Т. 10. С. 540.

Літаратура

рэдагаваць