Алімпійскія гульні

Алімпійскія гульні, Гульні Алімпіяды — найбуйнейшыя міжнародныя комплексныя спартыўныя спаборніцтвы сучаснасьці, якія праводзяцца кожныя чатыры гады пад эгідай Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК). Віды спорту, якія ўваходзяць у праграму Алімпійскіх гульняў называюцца алімпійскімі. Пераможцы спаборніцтваў атрымліваюць пажыцьцёвае званьне алімпійскага чэмпіёну.

Сьцяг Алімпійскіх гульняў, які ўпершыню быў прадстаўлены грамадзкасьці ў 1920 годзе на Алімпіядзе ў бэльгійскім Антвэрпэне.

Традыцыя гульняў існавала ў старажытнай Грэцыі, антычныя Алімпійскія гульні праводзіліся ў грэцкай Алімпіі з VIII стагодзьдзя да н. э. да IV стагодзьдзя нашай эры. Напрыканцы XIX стагодзьдзя ідэя была адроджаная францускім грамадзкім дзеячам П’ерам дэ Кубэртэнам, які заснаваў у 1894 годзе Міжнародны алімпійскі камітэт. МАК з тых часоў стаў кіруючым органам алімпійскага руху, структура і дзеяньні якога вызначаюцца Алімпійскай хартыяй.

Алімпійскія гульні на сёньняшні момант падзяляюцца на летнія і зімовыя. Летнія Алімпійскія гульні праводзяцца кожныя чатыры гады, у год кратны чатыром. Яны пачалі праводзіцца з 1896 году, за выключэньнем гадоў, якія прыйшліся на сусьветныя войны. У 1924 годзе былі заснаваныя зімовыя Алімпійскія гульні, якія аб’ядноўваюць у сабе зімовыя віды спорту. Першапачаткова яны праводзіліся ў той жа год, што і летнія. Аднак, з 1994 году час правядзеньня зімовых Алімпійскіх гульняў ссунуты на два гады адносна часу правядзеньня летніх гульняў.

Эвалюцыя алімпійскага руху ў XX і XXI стагодзьдзях прывяла да пэўных зьменаў у Алімпійскіх гульнях. Гэтыя зьмены ўключаюць, у прыватнасьці, стварэньне Зімовых гульняў, Параалімпійскіх гульняў для спартоўцаў зь фізычнымі недахопамі, а таксама Юнацкіх Алімпійскіх гульняў для непаўналетніх спартоўцаў. МАК быў вымушаны адаптавацца да эканамічных і палітычных зьменаў і тэхналягічных рэаліяў XX стагодзьдзя. У выніку, Алімпійскія гульні зрушыліся ад чыста аматарскага спорту, як гэта меркавалася Кубэртэнам, да ўдзелу прафэсійных спартоўцаў. Рост значэньня сродкаў масавай інфармацыі стварыла праблемы карпаратыўнага спонсарства і камэрцыялізацыі Алімпійскіх гульняў. Сусьветныя войны прывялі да адмены Гульняў у 1916, 1940 і 1944 гадох. Байкот некаторымі краінамі гульняў падчас халоднай вайны прывяло да абмежаванай рэпрэзэнтатыўнасьці гульняў у 1980 і 1984 гадох.

Горад-арганізатар Алімпійскіх гульняў
Летнія Алімпійскія гульні Зімнія Алімпійскія гульні
Год Алімпіяда Горад Краіна Горад Краіна
1896 I Атэны (1) Грэцыя (1)
1900 II Парыж (1) Францыя (1)
1904 III Сэнт-Луіс (1) ЗША (1)
1906 Атэны Грэцыя
1908 IV Лёндан (1) Вялікабрытанія (1)
1912 V Стакгольм (1) Швэцыя (1)
1916 VI Бэрлін Нямеччына
1920 VII Антвэрпэн (1) Бэльгія (1)
1924 VIII Парыж (2) Францыя (2) I Шамані (1) Францыя (1)
1928 IX Амстэрдам (1) Нідэрлянды (1) II Санкт-Морыц (1) Швайцарыя (1)
1932 X Лёс-Анджэлес (1) ЗША (2) III Лэйк-Плэсід (1) ЗША (1)
1936 XI Бэрлін (1) Нямеччына (1) IV Гарміш-Партэнкірхен (1) Нямеччына (1)
1940 XII[a] Токіё→Хэльсінкі Японія

Фінляндыя

V[b] СапараСанкт-МорыцГарміш-Партэнкірхен Японія

ШвайцарыяНямеччына

1944 XIII[c] Лёндан Вялікабрытанія V[d] Картына-д’Ампэцца Італія
1948 XIV Лёндан (2) Вялікабрытанія (2) V Санкт-Морыц (2) Швайцарыя (2)
1952 XV Хэльсінкі (1) Фінляндыя (1) VI Осьлё (1) Нарвэгія (1)
1956 XVI Мэльбурн (1) +

Стакгольм (2)

Аўстралія (1) +

Швэцыя (2)

VII Картына-д’Ампэцца (1) Італія (1)
1960 XVII Рым (1) Італія (1) VIII Скво-Вэлі (1) ЗША (2)
1964 XVIII Токіё (1) Японія (1) IX Інсбрук (1) Аўстрыя (1)
1968 XIX Мэхіка (1) Мэксыка (1) X Грэнобль (1) Францыя (2)
1972 XX Мюнхэн (1) Заходняя Нямеччына (2) XI Сапара (1) Японія (1)
1976 XXI Манрэаль (1) Канада (1) XII Інсбрук (2) Аўстрыя (2)
1980 XXII Масква (1) СССР (1) XIII Лэйк-Плэсід (2) ЗША (3)
1984 XXIII Лёс-Анджэлес (2) ЗША (3) XIV Сараева (1) Югаславія (1)
1988 XXIV Сэул (1) Паўночная Карэя (1) XV Калгары (1) Канада (1)
1992 XXV Барсэлёна (1) Гішпанія (1) XVI Альбэрвіль (1) Францыя (3)
1994 XVII Лілехамэр (1) Нарвэгія (2)
1996 XXVI Атлянта (1) ЗША (4)
1998 XVIII Нагана (1) Японія (2)
2000 XXVII Сыднэй (1) Аўстралія (2)
2002 XIX Солт-Лэйк-Сіці (1) ЗША (4)
2004 XXVIII Атэны (2) Грэцыя (2)
2006 XX Турын (1) Італія (2)
2008 XXIX Пэкін (1) Кітай (1)
2010 XXI Ванкувэр (1) Канада (2)
2012 XXX Лёндан (3) Вялікабрытанія (3)
2014 XXII Сочы (1) Расея (1)
2016 XXXI Рыё дэ Жанэйро (1) Бразылія (1)
2018 XXIII Пхёнчхан (1) Паўднёвая Карэя (1)
2021 XXXII Токіё (2) Японія (2)
2022 XXIV Пэкін (2) Кітай (2)

Цырымоніі

рэдагаваць

Адкрыцьцё

рэдагаваць
 
Цырымонія адкрыцьця летніх Алімпійскіх гульняў 2012 году ў Лёндане.

Паво��ле Алімпійскай хартыі розныя элемэнты прадугледжваюцца ў рамках цырымоніі адкрыцьця Алімпійскіх гульняў. Гэтая цырымонія ладзіцца да таго, як распачнуцца спаборніцтвы[1][2]. Большасьць з гэтых рытуалаў былі ўпершыню прадугледжаны на летніх Алімпійскіх гульнях 1920 году ў Антвэрпэне[3]. Звычайна цырымонія пачынаецца з прыезду прэзыдэнта краіны-гаспадара, пасьля чаго ўздымаецца сьцяг краіны-прымальніцы і выконваецца ейны нацыянальны гімн[1][2]. Затым краіна-гаспадар ладзіць мастацкую імпрэзу, якая ўключае ў сабе выкананьне музыкі, сьпеваў, танцаў і тэатральных элемэнтаў, якія прэзэнтуюць культуру краіны-арганізатара гульняў[3]. Мастацкія прэзэнтацыі з кожнымі гульнямі растуць у маштабе і складанасьці, паколькі кожная новая краіна спрабуе пераўзысьці цырымоніі папярэднікаў. Як вядома, цырымонія адкрыцьця Пэкінскіх гульняў каштавала бюджэту 100 мільёнаў даляраў, большая частка зь якіх была выдаткавана на мастацкую імпрэзу[4].

Пасьля мастацкай часткі цырымоніі спартоўцы праводзяць парад на стадыёне, групуючыся па нацыях. Грэцыя традыцыйна зьяўляецца на стадыёне першай з мэтай шанаваньня паходжаньня Алімпійскіх гульняў. Затым краіны выходзяць на стадыён у альфабэтным парадку ў адпаведнасьці з мовай, абранай краінай-гаспадаром, пры гэтым спартоўцы краіны-арганізатара выходзяць на стадыён апошнімі. Падчас летняй Алімпіяды 2004 году, якая прайшла ў Грэцыі ў Атэнах, грэцкі сьцяг быў вынесены на стадыён першым, аднак, сама грэцкая дэлегацыя спартоўцаў зьявілася на стадыёне апошняй. Пасьля параду ладзіцца прамова, падчас якой фармальна гульні лічацца распачатымі. Нарэшце, алімпійскае вогнішча прыносіцца на стадыён і перадаецца ад паходні да паходні, пакуль у рэшце рэшт спартовец-алімпіец краіны-гаспадара не запальвае алімпійскі агонь у адмысловым катле стадыёну[1][2].

Закрыцьцё

рэдагаваць
 
Спартоўцы зьбіраюцца на стадыёне падчас цырымоніі закрыцьця летніх Алімпійскіх гульняў 2008 году ў Пэкіне.

Цырымонія закрыцьця Алімпійскіх гульняў ладзіцца пасьля сканчэньня ўсіх спартовых спаборніцтваў. На стадыён выходзяць сьцяганосцы з кожнай краіны-ўдзельніцы, а за імі ідуць атлеты, якія ўваходзяць разам, не падзяляючыся на нацыянальныя групоўкі[5]. Тры дзяржаўныя сьцягі падымаюцца падчас выкананьня адпаведных гімнаў, як то сьцяг краіны-гаспадара, сьцяг Грэцыі, каб ушанаваць радзіму Алімпійскіх гульняў, і сьцяг краіны, якая будзе прымаць наступныя летнія ці зімовыя Алімпійскія гульні[5]. Далей, прэзыдэнт аргкамітэту і прэзыдэнт МАК выступаюць з заключнымі прамовамі, пасьля чаго гульні афіцыйна закрываюцца, а алімпійскі агонь згашваецца[6]. Паводле антвэрпэнскай цырымоніі, мэр ці кіраўнік гораду, які арганізаваў гульні, перадае адмысловы алімпійскі сьцяг прэзыдэнту МАК, які ў сваю чаргу перадае яго мэру ці кіраўніку гораду, які будзе ладзіць наступныя Алімпійскія гульні[7]. Затым наступная краіна-гаспадар коратка прэзэнтуе мастацкае відовішча, якое расказвае аб культуры гэтае краіны[5].

Як прынята, апошняя мэдальнае ўзнагароджваньне праводзіцца ў рамках цырымоніі закрыцьця. Звычайна, на летніх гульнях гэтая цырымонія праводзіцца для прызэраў маратонскага бегу[5][8], у той час як на зімовых гульнях мэдалямі ўзнагароджваюцца прызэры стартавага забегу ў лыжных гонках[9].

Мэдальная цырымонія

рэдагаваць
 
Мэдальная цырымонія на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году ў Пэкіне.

Цырымонія ўзнагароджаньня мэдалямі праводзіцца пасьля завяршэння кожнага алімпійскага спаборніцтва. Пераможцы, а таксама тыя, хто заняў другое і трэцяе месцы падымаюцца на адмысловы трохпакладовы подыюм, прычым самая высокая прыступка, якая знаходзіцца па цэнтру, прызначаная для пераможца. Гэтыя тры ўдзельнікі ўзнагароджваюцца адпаведнымі мэдалямі, то бок пераможца атрымоўвае залаты мэдаль, удзельнік, якія заняў другі радок — срэбраны мэдаль, а бронзавы мэдаль атрымоўвае ўдзельнік, які заняў выніковы трэці радок. Пасьля таго, як чалец МАК узнагародзіў мэдалямі ўдзельнікаў, угору падымаюцца нацыянальныя сьцягі трох мэдалістаў, а ў гэты час гучыць гімн краіны, якую прадстаўляў залаты мэдаліст[10]. Валянтэры, якія былі рэкрутаваныя з краіны-прымальніцы, таксама удзельнічаюць у мэдальнай цырымоній, дапамагаючы чальцам МАК і спартовым чыноўнікам, якія ўзнагароджваюць мэдалямі прызэраў[11]. У той час як на летніх Алімпійскіх гульнях мэдальная цырымонія праводзіцца на пляцоўцы, непасрэдна ў месцы, дзе праводзяцца спаборніцтвы[12], на зімовых гульнях цырымонія звычайна ладзіцца на адмысловым пляцы[13].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ адмененыя
  2. ^ адмененыя
  3. ^ адмененыя
  4. ^ адмененыя
  1. ^ а б в «Fact sheet: Opening Ceremony of the Summer Olympic Games». International Olympic Committee. 2011.
  2. ^ а б в «Fact sheet: Opening Ceremony of the Winter Olympic Games». International Olympic Committee. 2009.
  3. ^ а б «The development of the Games – Between festival and tradition». The Modern Olympic Games. International Olympic Committee. — С. 5.
  4. ^ «Beijing Dazzles: Chinese History, on Parade as Olympics Begin». Canadian Broadcasting Centre.
  5. ^ а б в г «Closing Ceremony Factsheet». The International Olympic Committee.
  6. ^ «Closing Ceremony». International Olympic Committee.
  7. ^ «The Olympic Flags and Emblem». The Vancouver Organizing Committee for the 2010 Olympic and Paralympic Winter Games.
  8. ^ «The Latest: Rio Games close with samba-fueled Carnival party». The San Diego Union-Tribune.
  9. ^ «The Closing Ceremonies of the Olympic Game». International Olympic Committee.
  10. ^ «Symbols and Traditions». USA Today.
  11. ^ «Medal Ceremony Hostess Outfits Revealed». China Daily.
  12. ^ «Medalists at 2018 Winter Olympics get precious keepsake. And a medal». USA Today.
  13. ^ «Mascots come first, then medals for Olympic champions». USA Today.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць