Летнія Алімпійскія гульні 2008 году

Летнія Алімпійскія гульні 2008 году, афіцыйна вядомыя як Гульні XXIX Алімпіяды (па-ангельску: 2008 Summer Olympics, па-кітайску: 2008年夏季奥林匹克运动会) прайшлі ў Пэкіне, сталіцы КНР, з 8 па 24 жніўня 2008 году. Некаторыя спаборніцтвы прайшлі таксама ў Ганконгу, Цяньцзіне, Цындао, Цыньхуандао, Шанхаі і Шэньяне. Талісман гульняў — Дзеці ўдачы.

XXIX летнія Алімпійскія гульні
Дэвіз 同一个世界 同一个梦想 («Адзін сьвет, адна мара»)
Горад-арганізатар Пэкін, Кітай
Краіны-ўдзельніцы 204
Колькасьць атлетаў 10 942
Узнагароды 302 у 28 відах спорту
Цырымонія адкрыцьця 8 жніўня
Цырымонія закрыцьця 24 жніўня
Афіцыйна адкрыў Ху Цьзіньтао
Алімпійскі агонь Лі Нін
Алімпійская клятва атлетаў Х’юань Ліпін
Алімпійская клятва судзьдзяў Чжан Іньін
Стадыён Пэкінскі нацыянальны стадыён
Афіцыйны сайт en.beijing2008.cn

Выбар гораду

рэдагаваць

Пэкін быў абраны сталіцай XXIX Алімпіяды 13 ліпеня 2001 году на 112-й сэсіі МАК у Маскве, апярэдзіўшы па выніках галасаваньня Таронта, Парыж, Стамбул і Асаку. Пасьля першага туру галасаваньня Пэкін значна апярэджваў іншых кандыдатаў. Асака набрала ўсяго 6 галасоў і была выключаная са сьпісу кандыдатаў. У другім туры Пэкін быў падтрыманы пераважнай большасьцю галасоў, таму неабходнасьць у наступных турах адпала. У канчатковы сьпіс кандыдатаў, складзены ў 2000 годзе, не ўвайшлі іншыя 5 гарадоў, якія падавалі заяўку: Бангкок (Тайлянд), Каір (Эгіпет), Гавана (Куба), Куала-Лумпур (Малайзія) і Сэвільля (Гішпанія).

Пасьля перамогі ў галасаваньні віцэ-прэм’ер Дзяржсавету Кітаю, Лі Ланьцын, заявіў, што «перамога Пэкіна ў канкурэнцыі за набыцьцё права арганізацыі Алімпіяды-2008 — гэта прызнаньне міжнароднай супольнасьцю грамадзкай стабільнасьці, сацыяльнага прагрэсу і эканамічнага росквіту Кітаю». Раней Пэкін падаваў заяўку на правядзеньне летніх Алімпійскіх гульняў 2000 году. Галасаваньне праходзіла 23 верасьня 1993 году ў Монтэ-Карлё. Пэкін лідыраваў у галасаваньні ў першых трох турах, але затым прайграў Сыднэю ў фінале.

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць
  • Падчас эстафэты Алімпійскага агню па розных краінах Эўропы, нягледзячы на процідзеяньне паліцыі, праводзіліся шматлікія спробы прыхільнікамі незалежнасьці Тыбэту заблякаваць эстафэту і нават патушыць агонь. Для гэтага выкарыстоўваліся партатыўныя вогнетушыцелі. Адзін раз, у Францыі, патушыць Алімпійскі агонь атрымалася, але ён быў адразу жа запалены ад рэзэрвовага.
  • У Кітаі выпушчаныя ў продаж 10 000 маляўнічых афіцыйных эмблем Гульняў на ракавінах вустрыцаў.
  • Каб удзельнічаць у Алімпіядзе, ня ўключаная ў алімпійскую каманду ЗША амэрыканская баскетбалістка Бэкі Гэман, якая гуляла ў маскоўскім ЦСКА, зьмяніла грамадзянства і стала грамадзянкай Расеі.
  • На час правядзеньня Алімпіяды пэкінскія ўлады далі распараджэньне рэстаранам гораду выключыць з мэню традыцыйныя стравы з сабакаў.
  • Кальцавы экран, выкарыстаны на цырымоніі адкрыцьця Гульняў, мае памеры 14 на 492 мэтры і зьяўляецца самым вялікім з калі-некалі выкарыстаных у імпрэзах. Фармаваньнем малюнку на экране займаюцца 63 відэапраектары Christie CP2000-ZX пад кіраваньнем клястара мэдыясэрвераў Axon. У якасьці апэрацыйнай сыстэмы выкарыстоўваецца дапрацаваны Windows XP Embedded з усталяванымі Framework NET 2.0, DirectX і DirectShow.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Летнія Алімпійскія гульні 2008 годусховішча мультымэдыйных матэрыялаў