Расейская акупацыя Аўтаномнай Рэспублікі Крым і Севастопаля
Расейская акупацыя Аўтаномнай Рэспублікі Крым і Севастопаля — незаконны захоп і акупацыя Расейскай Фэдэрацыяй тэрыторыі Ўкраіны: Аўтаномнай Рэспублікі Крым і Севастопаля, і распаўсюджваньне на гэтых тэрыторыях ваенна-палітычнага, адміністрацыйнага, эканамічнага і сацыяльнага ладу. Акупацыя Крыму стала часткай узброенай агрэсіі Расеі супраць Украіны.
Яна пачалася 23 лютага 2014 году праз адхіленьне напярэдадні Вярхоўнай Радай Украіны ад пасады прэзыдэнта Віктара Януковіча шляхам імпічмэнту[1]. У Севастопалі адбыўся мітынг супраць імпічмэнту ўжо былому прэзыдэнту[2]. Яшчэ раней, 20 лютага, Міністэрства абароны Расеі пачало захоп Крыму[3].
У цяперашні час прызнанне анэксіі Крыма з’яўляецца адной з прынцыповых умоў, якія высоўваюцца Расеяй для спынення вайны з Украінай.[4] У сваю чаргу Украіна заявіла, што гатова дэакаваць Аўтаномную Рэспубліку Крым і Севастопаль ваенным шляхам.[5][6][7]
Храналёгія падзеяў
рэдагавацьАнэксія
рэдагаваць24 лютага мітынгоўцы паставілі на чале Севастопалю грамадзяніна Расеі. У Керчы яны ўпершыню запатрабавалі перадачы Аўтаномнай Рэспублікі Крым (АРК) у склад Расейскай Фэдэрацыі, устанавіўшы на даху гарадзкой рады расейскі сьцяг[8].
Паводле інфармацыі з турэцкіх камэраў відэаназіраньня, разьмешчаных уздоўж берагавой лініі праліва Басфор, а 7 гадзіне было заўважана перамяшчэньне вайсковых караблёў «Калінінград» (бартавы нумар 102) і «Мінск», б/н 127. Абодва вялікіх дэсантных караблі прылічаныя да Балтыйскага флёту Расеі, і могуць транспартаваць узброенны дэсант[9].
У 14:00 (згодна з паведамленьнем міністра абароны РФ Сяргея Шайгу), у адпаведнасьці з распараджэньнем прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі былі распачатыя вайсковыя вучэньні з удзелам войск Заходняй ваеннай акругі, злучэньняў і вайсковых частак, якія дысьлякуюцца на яго тэрыторыі, і 2-й арміі Цэнтральнай ваеннай акругі[10].
26 лютага расейскае войска пачало ўварваньне ва Ўкраіну нападам на ўкраінскую вайсковую частку ў Севастопалі[11]. У Сімфэропалі крымскія татары правялі 5-тысячны мітынг супраць аддзяленьня Крыму ад Украіны[12]. У выніку сутычкі з 700 прыхільнікамі партыі «Расейскае адзінства» загінула 2 татараў, пацярпела 30[13].
27 лютага 30 расейскіх вайскоўцаў 45-га асобнага гвардзейскага разьведвальнага палка(en) Паветрана-дэсантных войскаў(en) з Маскоўскай вобласьці (Кубінка(be), Адзінцоўскі раён)[14] са зброяй і ў масках захапілі ўрад і Раду АРК, над якой узьнялі расейскія сьцягі[15].
Прыкладна а 11 гадзіне, у сяле Ўкромнае Сімфэропальскага раёну былі заўважаныя сем бронетранспартэраў, потым яшчэ некалькі — у раёне сяла Чысьценькага. Паводле дадзеных СМІ, яны выстаўленыя расейскай арміяй нібыта для аховы аб’ектаў Чарнаморскага флёту[16] Але празь некаторы час БТРы зь сяла Ўкромнае пачалі рухацца спачатку ў напрамку Сімфэропалю, а потым разьвярнуліся і накіраваліся на расейскую вайсковую базу ў сяле Гвардзейскае[17].
Прэзыдыюм Вярхоўнай Рады, спасылаючыся на, на думку Рады, пазазаконны захоп улады ва Ўкраіне «радыкальнымі нацыяналістамі», ініцыяваў рэфэрэндум аб статусе аўтаноміі[18].
У адпаведнасьці з пастановай крымскі парлямэнт прыняў пастанову правесьці 25 траўня 2014 году рэфэрэндум, на які выносілася пытаньне: «Аўтаномная Рэспубліка Крым валодае дзяржаўнай самастойнасьцю і ўваходзіць у склад Украіны на аснове дамоўленасьцяў і пагадненьняў» (так ці не). Аднак Цэнтральная выбарчая камісія (у Кіеве) адразу заявіла пра адсутнасьць у заканадаўстве Ўкраіны закону аб мясцовых рэфэрэндумах[19]. Таксама некаторыя дэпутаты рады АРК пачалі сьцьвярджаць пра адсутнасьць кворуму для прыняцьця рашэньня аб правядзеньні рэфэрэндуму (40 чалавек) і галасаваньне нават тых дэпутатаў, якіх не было ў будынку Вярхоўнай рады АРК[20].
Таксама захопленная Вярхоўная рада АРК абрала новым прэм’ерам Аўтаномнай Рэспублікі Крым лідэра партыі «Расейскае адзінства» Сяргея Аксёнава.
Пад вечар 27 лютага на ўездах у Крым зьявіліся блёкпасты. Дарогі на ўезд на паўвостраў каля Джанкою і Армянску былі перацятыя і пачалі ахоўвацца[21]. Некаторыя з узброенных людзей, якія ахоўвалі блёкпасты, называлі сябе чальцамі крымскага Бэркуту.
З-за цяжкага і неадназначнага становішча ў Крыме, в.а. прэзыдэнта Ўкраіны А.Турчынаў вырашыў ляцець у Севастопаль для мірнага ўрэгуляваньня сытуацыі. Аднак у раёне 23:00 у аэрапорт Бельбек у Севастопалі пад’ехала больш за 10 грузавікоў і некалькі бронетранспартэраў (БТР) у суправаджэньні ваеннай аўтаінспэкцыі з расейскімі вайскоўцамі ў касках і бронекамізэльках. Паводле іх сьцьвярджэньняў, яны прыбылі для таго, «каб не дапусьціць прылёту нейкіх баявікоў». Вайскоўцы разышліся па пэрымэтры аэрадрому і разьвярнулі штабны БТР з сувязьзю[22].
У ноч на 28 лютага, быў таксама захоплены аэрапорт у Сімфэропалі (праз суткі аэрапорт гораду быў закрыты для грамадзянскіх рэйсаў).
Надалей захопы адміністрацыйных будынкаў, аэрапортаў, установаў сувязі, сродкаў масавай інфармацыі на тэрыторыі АРК і Севастопалю працягваліся расейскімі вайскоўцамі[23] без апазнавальных знакаў.
28 лютага міністар унутраных справаў Украіны Арсэн Авакаў назваў узброеным уварваньнем і акупацыяй захоп аэрапортаў вайскоўцамі ў камуфляжы і са зброяй без апазнавальных знакаў, якія не хавалі сваёй прыналежнасьці да ўзброеных сілаў Расейскай Фэдэрацыі[24].
У 10:32 на сайце тэлекампаніі ТСН зьявілася навіна пра атачэньне па пэрымэтры невядомымі асобамі атраду марской аховы Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны ў Балаклаве[25]. Каля 30 узброеных чалавек, якія не назваліся, на чатырох аўтамабілях прыбылі ў севастопальскі атрад марской аховы. Памежнікамі дадзеныя асобы былі ідэнтыфікаваныя як вайскоўцы 810-й брыгады марской пяхоты ЧФ РФ[26]. На пытаньне пра мэту знаходжаньня асобаў ля атраду быў атрыманы адказ «з мэтай аховы».
Таксама памежная служба Ўкраіны пачала рэгістраваць факты парушэньня расейскімі транспартнымі верталётамі дзяржаўнай мяжы Ўкраіны (8 такіх верталётаў прызямлілася 28 лютага ў аэрапорце Севастопалю).
Па сродках сацыяльных сетак (накшталт vk.com) распачаўся заклік да жыхароў Расеі з мэтаю падтрымкі хваляваньняў у Крыме, з мэтаю чаго ўсім жадаючым мужчынам, якія мелі вопыт вайсковай службы, у якасьці «расейскіх турыстаў» прыбыць у Крым[27]. Зрабіць гэта прапанавалася для таго, каб:
Чым больш нас, «расейскіх турыстаў», цяпер будзе знаходзіцца на тэрыторыі гэтай сумежнай дзяржавы, тым больш будзе афіцыйных абгрунтаваньняў у кіраўніцтва нашай дзяржавы ўжыць неабходныя дзеяньні па абароне сваіх грамадзянаў за мяжой.
Пры гэтым, у паведамленьні расказваецца пра завоз «расейскіх турыстаў» у Крыме да нейкіх «месцаў дысьлякацыі».
А 9 гадзіне, 30 узброеных асобаў (ідэнтыфікаваных як жаўнеры УС РФ) праніклі на тэрыторыю вайсковай часткі 727-й асобнай радыёлякацыйнай роты тактычнай групы «Крым» (дысьлякаванай у горадзе Судак). Агрэсія праяўленая не была, аднак у 21:20 зброя, што захоўвалася ў частцы, была пагружаная на аўтамабілі і вывезеная ў невядомым кірунку[28].
Блізу а 13 гадзіне калёна ўзброеных людзей у форме на 10 аўтамабілях у калёне ў колькасьці прыблізна 300 чалавек ажыцьцявіла спробу сілавога захопу севастопальскага атраду марской аховы Дзяржаўнай памежнай службы, разьмешчаннага ля гораду Балаклава (уваходзіць у севастопальскую мескую раду). Аднак пасьля няўдачы, «аблога» была аслабленая, аднак а 21 гадзіне спробы захопу ўзнавіліся, але на гэты раз на падтрымку атраду марской аховы прыйшлі мясцовыя жыхары, якія пачалі патрабаваць не праводзіць штурму. Прадстаўнікі расейскіх вайскоўцаў, спасылаючыся на загад міністра абароны Расеі, запатрабавалі пакінуць памяшканьні вайсковай часткі[28].
Акрамя таго, у раёне Эўпаторыі расейскія вайскоўцы спрабавалі ўзяць пад кантроль адзін з камандных пунктаў зэнітна-ракетнай вайсковай часткі Паветраных сіл УС Украіны[29].
У гэты ж час самаабвешчаны прэм’ер-міністар АРК С. Аксёнаў зьвярнуўся па Расею з просьбай «аб аказаньні садзейнічаньня ў забесьпячэнні міру і спакою на тэрыторыі Крыму».
Між тым, быў захоплены Кіраўскі вайсковы аэрадром (на тэрыторыі аэрадрому раскватараваліся 16 машынаў з вайскоўцамі, прыклана 150 чалавек)[30]. Вайскоўцы вывелі з працы абсталяваньне кіраваньня палётамі і схаваліся ў невядомым кірунку.
Самаабвешчаны крымскі прэм’ер Сяргей Аксёнаў падчас выступу на адкрыцьці пасяджэньня Рады міністраў АРК зрабіў заяву, у якой зазначыў, што да аховы важных аб’ектаў аўтаноміі прыцягнутыя вайскоўцы Чарнаморскага флёту Расеі.
«Сумесна групы працуюць. Я ўпэўнены, што яны змогуць выканаць задачы ў ахове грамадзкага парадку».
В.а. прэзыдэнта Ўкраіны сваім загадам зацьвердзіў пазазаконасьць «прызначэньня» Сяргея Аксёнава кіраўніком Аўтаномнай Рэспублікі Крым.
А 16-й гадзіне да памежных караблёў севастопальскага атраду марской аховы, што несьлі сужбу па ахове мяжы, наблізіліся тры ракетныя катэры і ракетны крэйсэр «Масква».
А 17-й гадзіне амэрыканскі тэлеканал CNN у навінах паказаў зьяўленьне пад Севастопалем расейскіх самаходных гаўбіцаў. Мяркуючы па вонкавым выглядзе, у рэпартажы былі паказаныя самаходныя комплексы 2С1 «Гвазьдзік» альбо 2С3 «Акацыя»[31].
А 18-й гадзіне Савет Фэдэрацыі Расеі ўхваліў вайсковую апэрацыю Расеі на тэрыторыі Ўкраіны[32]. Украіна пачала прыводзіць свае войскі ў поўную баявую гатоўнасьць[33].
А 19-й гадзіне ўзброенныя людзі бяз знакаў адрозьненьня распачалі стральбу з аўтаматаў на вуліцах Сімфэропалю. Згодна з паведамленьнем 5 каналу ўкраінскага тэлебачаньня «Кароткі бой адбыўся ля Домю Прафсаюзаў паміж двума групамі ўзброеных людзей». Група невядомых нібыта паспрабавала штурмаваць будынак, які занялі прарасейскія вайскоўцы. Удзельнікі бою нічога не распавядалі пра сутыкненьне. Падчас перастрэлкі ніхто не пацярпеў[34].
А 20-й гадзіне (паводле іншых зьвестках на пару гадзінаў раней) расейскія войскі занялі былы аэрадром пад Джанкоем (аэрадром меў магчымасьць прымаць любы тып самалётаў). На тэрыторыі аэрадрому было заўважана перамяшчэньне «Камазаў» з расейскімі нумарамі.
На тэрыторыю Крыму (аўтадарогай Харкаў-Сімфэропаль) пачалі заяжджаць аўтобусы і аўтамабілі з расейцамі ў ваеннай форме без апазнавальных знакаў. Паводле словаў мясцовых жыхароў, пасажыры аўтобусаў называлі сябе казакамі[35].
Прыкладна ў гэты ж час кіраўнік камітэту Савету Фэдэрацыі Расеі па канстытуцыйным заканадаўстве Аляксандар Клішас паведаміў, што Віктар Януковіч зьвярнуўся па верхнюю палату расейскага парлямэнту і падтрымаў усебаковую дапамогу і абарону жыхароў Крыму, чым фактычна прызнаў законнасьць увядзеньня войск[36]. Нягледзячы на гэта, на гэты момант Януковіч не зьяўляўся прэзыдэнтам, будучы пазбаўленым уладавых паўнамоцтваў, што згодна з заканадаўствам Украіны не дазваляе Януковічу ажыцьцяўляць зварот адносна ўводу войскаў на тэрыторыі краіны.
Пад ноч прайшло паседжаньне Рады бясьпекі ААН, на якой дзеяньні Расеі выклікалі хвалю пратэстаў. Амэрыканскія і эўрапейскія дыпляматы заклікалі Расею ў тэрміновым парадку вывесьці свае войскі з тэрыторыі Ўкраіны. У той жа час пасол Расеі ў ААН Віталь Чуркін заявіў, што ўсе перамяшчэньні расейскіх войскаў па тэрыторыі Ўкраіны праводзяцца ў адпаведнасьці з дамоўленасьцю з Украінай аб захаваньні базы ВМФ Расеі ў Севастопалі. Палітычны прадстаўнік ЗША ў ААН Саманта Паўэр заклікала да неадкладнага разьмяшчэньня назіральнікаў ААН і АБСЭ ва Ўкраіне[37].
Адразу пасьля паседжаньня Рады бясьпекі ААН на сваім сайце сэнатар Джон Макэйн выказаўся за магчымасьць неадкладнага ціску на Расею дзеля захаваньня Ўкраіны[38].
У Кіеве, у знак салідарнасьці з Крымам, перад амбасадай Расеі сабраліся людзі (больш за 300 чалавек), якія трымалі ў руках плякаты кшталту «Не вайне!» і «Рукі прэч ад Крыму!» Аднак да мітынгоўцаў ніхто з амбасады Расеі ня выйшаў.
На фоне падзеяў вакол Крыму, росту магчымасьці расейскага ўварваньня на кантэнентальную Ўкраіну і колькасьці прарасейскіх мітынгаў, ва Ўкраіне абвешчаная ўсеагульная мабілізацыя насельніцтва.
На мяжы з Крымам пачалі затрымліваць цягнікі (часам да 5 гадзінаў).
Дакладваючы ў парлямэнце, тагачасны міністар абароны Ўкраіны Ігар Ценюх распавёў, што ноччу ў Крым прыбылі яшчэ 11 расейскіх верталётаў і 7 транспартных самалётаў Іл-76[39]. Таксама Ўкраіна закрыла сваю паверанную прастору для вайсковых самалётаў.
З расейскага боку, Савет па правох чалавека пры прэзыдэнце Расеі выказаўся супраць уводу войскаў ва Ўкраіну. З прычыны адсутнасьці ахвяраў і параненых сярод мірных жыхароў і вайскоўцаў у апошнія два дні канфлікту была адзначаная неабходнасьць поўнага выключэньня выкарыстаньня ўзброеных сіл у ходзе ўрэгуляваньня ўнутрыпалітычнага крызісу ва Ўкраіне[40].
Раніцай расейскія войскі распачалі штурм 39-га навучальнага атраду ВМС (Севастопаль, вул. Лазараўскага 1). «Камаз» пратараніў транспартныя вароты і ўварваўся на тэрыторыю часткі, але быў заблякаваны БТРам[41].
Днём галоўнакамандуючы ВМС Украіны Дзяніс Беразоўскі (прызначаны на пасаду 1 сакавіка) на прэс-канфэрэнцыі ў Севастопалі публічна зачытаў тэкст прысягі «народу Крыму», фактычна, такім чынам, прызнаўшы пераход на бок Расеі. Апошняй яго камандай быў загад украінскім марскім пехацінцам аб здачы расейцам, але загад быў праігнараваны[42].
А 14 гадзіне (паводле мясцовага часу) неапазнаныя вайскоўцы, якія прыбылі на 11 вайсковых аўтамабілях «КАМАЗ», двух аўтамабілях «Урал» і 4-х расейскіх бронеаўтамабілях «Тыгр», а таксама двух «УАЗ» ачапілі па пэрымэтры вайсковы гарадок 36-й асобнай брыгады берагавой абароны ВМС Украіны, разьмешчаны ў пасёлку Перавальнае, а таксама па пэрымэтры ачапілі тэрыторыю самой вайсковай часткі. Праз паўгадзіны дадаткова да зьмешчаных у мясьціне вайскоўцаў пад’ехала яшчэ шэсьць аўтамабіляў «КАМАЗ» з асабовым складам і бронеаўтамабіль «Тыгр» з кулямётчыкам на даху, з запраўленай стужкай. [43].
А 14:14 у Азова-Чарнаморскае ўпраўленьне Дзяржаўнае памежнае службы пад’ехалі людзі ў цывільным адзеньні і дэманстратыўна пачалі экіпіравацца ў бронекамізэлькі і шлемы. Неўзабаве да іх далучылася група ўзброеных вайскоўцаў Расеі, якія прыбылі на аўтамабілях «Камаз» і «Ўрал»[44]. Яны штурмам узялі штабы Азова-Чарнаморскага рэгіянальнага ўпраўленьня і Сімфэропальскага памежнага атраду.
А 16 гадзіне (паводле іншых зьвестках а 17) у Севастопалі расейскія вайскоўцы сілай захапілі зэнітна-ракетны дывізіён паветраных сіл Украіны (знаходзіцца ў раёне мысу Фіялент)[45]. Да брамы вайсковай часткі падагналі грузавік «Урал» з расейскімі нумарамі. Згодна са словамі відавочцаў, салдаты апранутыя ў вайсковую форму Расейскай Фэдэрацыі і заяўляюць пра ўласнае паходжаньне з Расеі, аднак на іх форме адсутнічалі будзь-якія апазнавальныя знакі. Па пэрымэтры часткі разьмясьціліся байцы з аўтаматамі. Паводле паведамленьняў «Сегодня», актыўныя дзеяньні не прадпрымаліся.
У гэты ж час (прыкладна а 16 гадзіне) расейскія БТРы і аўтаматчыкі ачапілі частку А-0669 у Керчы[46].
Пад ноч была заблякавана вайсковая частка А-1100 блізу пасёлку Навафёдараўка Сацкага раёну АРК (паўночны ўсход паўвостраву). У адказ на гэта, каля 100 жыхарак Навафёдараўкі ўсталі «жывым шчытом» паміж расейскімі вайскоўцамі і вайсковай часткай з мэтаю недапушчэньня захопу часткі і магчымых ахвяраў[47].
У ноч з 2 на 3 сакавіка, нягледзячы на забарону палётаў над Украінай усіх неграмадзянскіх лятальных сродкаў, 2 расейскія зьнішчальнікі Су-27 уварваліся ў паветраную прастору Ўкраіны. Неўзабаве інцыдэнт паўтарыўся[48].
Ноччу з 2 на 3 сакавіка, расейскі спэцназ, выкарыстоўваючы сьветлашумавыя гранаты, захапіў амаль усе будынкі ўкраінскай вайсковай часткі 4515 у Бельбеку[49], а таксама захапілі вайсковую частку 2382 у Балаклаве[50].
У гэтую ж ноч трапіла ў аблогу вайскова-марская частка ў горадзе Керч[51].
А 10 гадзіне стала вядома пра блякаваньне ўзброенымі людзьмі ўкраінскай вайсковай часткі №2904 у Бахчысараі. Паводле дадзеных, атрыманых ад камандзіра часткі Ўладзімера Садоўніка, вакол часткі былі заўважаны каля 300 чалавек, некалькі грузавікоў і шэсьць БТРаў. Ніякіх патрабаваньняў асобы, якія ўдзельнічалі ў блякаваньні, ня выказалі[52].
Днём прайшоў афіцэрскі сход у штабе ВМС Украіны, на якім выступілі в.а. камандуючага ВМС Украіны Сяргей Гайдук і так званы камандуючы ВМС Рэспублікі Крым Дзяніс Беразоўскі. Перад афіцэрамі фактычна быў пастаўлены выбар адносна прысягі самаабвешчаным уладам АРК і Севастопалю. Выступалі па чарзе контар-адмірал Гайдук і Беразоўскі. Гайдук заявіў пра вернасьць прысязе на вернасьць народу Ўкраіны. Бярозаўскі ніякіх ультыматумаў вылучаць ня стаў, а проста прапанаваў без прыняцьця асобнай прысягі «народу Крыму» пагадзіцца выконваць яго загады, паабяцаўшы зарплаты на ўзроўні ваенаслужбоўцаў ЧФ РФ. У адказ на яго што афіцэры задалі яму пытаньне пра падставы захопу й блякаваньня расейскімі вайскоўцамі вайсковых частак Украіны на Крымскім паўвостраве, на што Беразоўскі заявіў пра расейскіх вайскоўцаў як атрадаў самаабароны. Аднак зь нейкай прычыны яму не паверылі. Афіцэры адкрыта не прызналі Бярозаўскага і заявілі, што застаюцца вернымі Ўкраіне і гатовыя адстойваць яе тэрытарыяльную цэласнасьць і незалежнасьць, а пасьля дэманстрытыўна выканалі дзяржаўны гімн Украіны[53].
Бліжэй да вечара, непадалёк ад Севастопалю пяць расейскіх буксіраў заблякавалі караблі ваенна-марскіх сіл Украіны. У ліку заблякаваных апынуліся судна «Тэрнопаль» і «Славуціч», якія знаходзіліся ў Стралецкай бухце. Расейскія караблі разьмясьціліся на адлегласьці прыкладна дзьвюхсот мэтраў[54].
У гэты ж дзень у некаторых СМІ зьявіліся чуткі пра адпраўку Расеяй 200 кубанскіх казакоў на тэррыторыю Крыму[55].
Ноччу ў інтэрвію тэлеканалу «Інтэр» в.а. міністра абароны Ўкраіны Ігар Ценюх заявіў[56]:
Каля 5500 вайскоўцаў спэцыяльнага прызначэньня перадысьлякаваныя з Расейскай Фэдэрацыі на тэрыторыю Ўкраіны. За кошт гэтага колькасьць расейскіх вайскоўцаў павялічаная да 16 тысяч.
.
А 9-й гадзіне ўкраінскім вайскоўцам пад кіраўніцтвам палкоўніка Ю. Мамчура ўдалося вярнуць частковы кантроль за аэрадромам у Бельбеку (пад кантроль не ўдалося вярнуць толькі саму ўзьлётную паласу)[57].
Уладзімер Пуцін на прэс-канфэрэнцыі ў Нова-Агарове заявіў, што людзі ў камуфляжнай форме, якія захопліваюць у Крыму вайсковыя часткі ды аэрадромы, зьяўляюцца прадстаўнікамі «мясцовых сіл самаабароны». Ён заявіў, што:
У Кіеве ўдзельнікаў атрадаў самаабароны, сфармаваных прыхільнікамі новай улады, рыхтавалі інструктары ў Летуве і ў Польшчы. Чаму вы думаеце, што ў Крыме павінна быць горш?
чым фактычна падкрэсьліў, што Расея не брала ніякага ўдзелу ў падрыхтоўцы атрадаў самаабароны ў Крыме[58].
Насуперак гэтаму, днём украінскім журналістам удалося перагаварыць зь некаторымі «вайскоўцамі без апазнавальных знакаў», раскватэраваных ля гораду Керч. Між іншым, яны назваліся расейскімі вайскоўцамі[59], чым фактычна паставілі пад сумнёў праўдзівасьць выказваньняў Пуціна.
А 19 гадзіне, на паромнай пераправе ў пункце пропуску «Крым», неназваныя ўзброеныя людзі ў Керчы раззброілі нарад памежнай аховы Ўкраіны[60].
«Літаральна толькі што стала вядома, што невядомыя пад дуламі аўтаматаў паклалі на зямлю нарад памежнай аховы. Па рацыі сказалі: можна працаваць», — заявіў ён. Празь некаторы час пункт пропуску запрацаваў у звычайным рэжыме.
Прыкладна а 20-й гадзіне ў Севастопаль уехала блізу 30 аўтобусаў з расейскімі нумарамі. Як высьветлілася, яны перавозілі так званых «расейскх турыстаў»[61].
Таксама, ноччу расейскія войскі вывелі са строю апаратуру ў зэнітна-ракетным палку на Фіяленце ў Севастопалі[62].
5 сакавіка ў якасьці доказу расейскага ўварваньня ўкраінскія вайскоўцы затрымалі на тэрыторыі сваёй вайсковай часткі расейца, які пранік туды ў вайсковай форме без апазнавальных знакаў з расейскім вайсковым білетам[63].
Раніцай у Генэральным штабе ўзброеных сілаў Украіны апублікавалі інфармацыю, паводле якой у горадзе Джанкой знаходзіцца 1-ы мэханізаваны батальён «Усход» 18-й асобнай мэханізаванай брыгады, якая дысьлякуецца ў пасёлку Каліноўскае Чачэнскай Рэспублікі. Таксама ў Крыме былі заўважаныя вайскоўцы 31-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады ПДВ, якая дысьлякуецца ў расейскім Ульянаўску, і 22-й брыгады спэцназу з Краснадарскага краю[64].
Між іншым, міністар абароны РФ Сяргей Шайгу не назваў фатаграфіі расейскай ваеннай тэхнікі на паўвостраве (крыху раней у інтэрнэце зьявіліся фатаграфіі вайсковае тэхнікі з расейскімі нумарнымі знакамі з пахначэньнем 21-га рэгіёну), якія зьявіліся ў інтэрнэце, правакацыямі, а відэаролікі з вайскоўцамі без апазнавальных знакаў, якія прызнаюцца, што яны з Расеі, — «поўнай лухтой». Адказваючы на пытаньне аб зьяўленьні ў «атрадаў самаабароны» бронеаўтамабіляў «Тыгр» і «Рысь», кіраўнік міністэрства набароны Расеі паведаміў, што «паняцьця ня мае», адкуль яны ўзяліся[65].
Днём у Крым прыбыў спэцыяльны пасол ААН Робэрт Сэры. Аднак у хуткім часе ен быў заблякаваны групай прарасейскіх актывістаў, і быў вымушаны пакінуць Крым[66].
А 13:00 у раёне на выхадзе з возера Данузлаў былі заўважаныя расейскія караблі: СФП-183, крэйсэр Масква, Штыль, Маланка. Таксама непадалёк быў заўважаны карабель Шахцёр і зьняты з кансэрвацыі карабель Ачакаў. Кіл-25 прыбыў з «бочкамі», што дала падставу лічыць, што зь іх дапамогай караблём Ачакаў будзе заблякаваны выхад з возера.
А 15 гадзіне ў сімфэропальскім гатэлі «Україна», пасьля сустрэчы з рэдактарамі крымскіх СМІ, натоўпам актывістаў «самаабароны» была заблякаваная прадстаўніца АБСЭ па пытаньнях свабоды слова Дуня Міятавіч. Актывісты выкрыквалі фразы кшталту «Россия» і «Путин, спасибо». Аднак празь некаторы час Дуня Міятавіч ўсё ж пакінуць гатэль[67] (трэба заўважыць, што ваенных назіральнікаў АБСЭ, накіраваных ва Ўкраіну, не пусьцілі на тэрыторыю Аўтаномнай Рэспублікі Крым і Севастопалю).
У партох Крыму (у Казачай бухце) былі прышвартаваныя 5 транспартна-дэсантных караблі, 2 вялікіх дэсантных караблі Балтыйскага флёту (Менск, Калінінград), 2 вялікіх дэсантных караблі Паўночнага флёту (Аленягорскі Гарняк, Георгі Пераможца) а таксама карабель Азоў. Агульны дэсант склаў да 300 чалавек і да 20 адзінак аўтамабільнай тэхнікі з кожнага караблю (некаторыя крыніцы даводзілі агульную лічбу ў 500 вайскоўцаў і каля 50 адзінак тэхнікі[68]). Таксама з Азова было выгружана сем адзінак БТР-80 і процітанкавыя комплексы «Штурм»[69].
А 23 гадзіне расейцы затапілі ля выхаду з возера Данузлаў вялікі расейскі супрацьлодкавы карабель «Ачакаў», чым заблякавалі вялікую частку праходу між возерам і Чорным морам. Таксама расейскі флёт выставіў свае караблі і катэры ля «свабоднай» часткі выхаду з возера. Усе караблі, што знаходзіліся на базе ля пасёлку Новаазёрны, апынуліся заблякаванымі (гл. блякада ўкраінскага флёту на возеры Данузлаў).
Прыкладна а 1 гадзіны каля памежнай заставы Масандра зьявіліся невядомыя ў ваенным і цывільным. Неўзабаве прыйшлі яшчэ каля 20 чалавек у ваеннай форме з аўтаматычнай зброяй і гранатамётамі, якія акружылі падразьдзяленьне. Выезд з тэрыторыі быў заблаякаваны КамАЗам. Блякуючыя пачалівесьці назіраньне за памежным падразьдзяленьнем.
А 3 гадзіны ночы ў аддзел памежнай службы Еўпаторыі прыбыло восем аўтамабіляў (УАЗ, Газэль, КамАЗ, Тыгр) з 50 узброенымі вайскоўцамі ў ваеннай форме. Нападаючыя ўварваліся ў службовыя памяшканьні аддзела[70].
16 сакавіка 2014 году ўсталяваныя расейскімі акупацыйнымі войскамі ўлады Аўтаномнай Рэспублікі Крым і гораду Севастопалю правялі неадпаведны канстытуцыі Ўкраіны[71] рэфэрэндум пра статус Крыму.
Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін падпісаў закон аб далучэньні да Расеі паўвостраву Крым, на якім раней самаабвешчанымі ўладамі АРК (пазьней пераназванай у Рэспубліку Крым) і Севастопалю была абвешчаная г.зв. «Рэспубліка Крым»[72], хоць Будапэшцкі мэмарандум забавязвае Расею паважаць дзяржаўныя межы Ўкраіны і ўстрымлівацца ад ужыцьця сілы супраць яе тэрытарыяльнай цэласнасьці. Прызнаваць непарушнасьць дзяржаўных межаў Украіны Расею забавязвала таксама дамова пра сяброўства, супрацоўніцтва і партнёрства паміж Украінай і Расеяй[73]
Генэральная Асамблея ААН пастанавіла адмовіць рэфэрэндуму ў праўнай сіле[74]. Міжнародныя назіральнікі ААН, якія працавалі ва Ўкраіне да 2 красавіка ўключна, адзначылі ў сваёй справаздачы махінацыі з рэфэрэндумам у Крыме і пасьлядоўнае распальваньне нянавісьці з боку расейскай прапаганды пры адначаснай адсутнасьці пагрозы для расейцаў[75].
Інцыдэнт у Керчанскім праліве
рэдагаваць25 лістапада 2018 году караблі ВМС Украіны ў складзе двух малых браняваных артылерыйскіх катэраў «Бярдзянск» і «Нікапаль» і рэйдавага буксіра «Яны Капу» ажыцьцявілі плянавы пераход з порта Адэса на Чорным моры ў р. порт Марыюпаль на Азоўскім моры. Украінскі бок загадзя паведаміў аб маршруце ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі ў мэтах забесьпячэньня бясьпекі суднаходзтва. У раёне Керчанскага праліва іх спыніў расейскі танкер, які перакрыў праход пад Керчанскім мостам, пабудаваным акупацыйнымі ўладамі. Насуперак Канвэнцыі ААН па марскім праве й Дагавору паміж Украінай і Расейская Фэдэрацыяй аб супрацоўніцтве ў выкарыстаньні Азоўскага мора й Керчанскага праліва, памежныя караблі Расейскай Фэдэрацыі (патрульныя памежныя катэры) тыпу «Собаль», ПСКР «Дон», катэры тыпу «Мангуст», МПК «Суздалец») учынілі агрэсыўныя дзеяньні супраць караблёў ВМС Узброеных сілаў Украіны. Памежны карабель «Дон» зьдзейсьніў таран украінскага рэйдавага буксіра, у выніку чаго ў карабля былі пашкоджаны галоўны рухавік, абшыўка й парэнчы, а таксама страчаны выратавальны плыт. Дысьпетчарская служба няверных адмовілася забясьпечыць права свабоды суднаходзтва, гарантаванае міжнароднымі пагадненьнямі. Усе тры украінскія караблі былі захопленыя расейскімі. У палон трапілі 24 маракі, 6 зь якіх атрымалі раненьні. Ва Ўкраіне ў гэты ж дзень адбылося тэрміновае паседжаньне Рады нацыянальнай бясьпекі й абароны, на якім абмяркоўвалася пытаньне аб увядзеньні ваеннага становішча. На наступны дзень, 26 лістапада, яны зацьвердзілі рашэньне аб увядзеньні ваеннага становішча на 30 дзён.
Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)
рэдагавацьНезадоўга да пачатку перамоваў прэс-сакратар Уладзімера Пуціна Дзьмітрый Пяскоў у інтэрв’ю Reuters акрэсьліў асноўныя патрабаваньні да Ўкраіны, адным зь якіх было прызнаньне Крыма расейскім. Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі ў этэры тэлеканала ABC заявіў, што гатовы абмяркоўваць пытаньні Крыма й Данбаса, але ў складзе Ўкраіны.
29 сакавіка 2022 году кіраўнік украінскай дэлегацыі Міхаіл Падоляк прапанаваў дамаўляцца аб статусе Крыма й Сэвастопаля на 15 гадоў. Пры гэтым і Масква, і Кіеў павінны ўвесь гэты пэрыяд устрымлівацца ад вырашэньня гэтага пытаньня ваенным шляхам. Уладзімер Мядзінскі, у сваю чаргу, заявіў, што гэта не адпавядае расейскай пазыцыі.[76] Паводле заяваў Міхаіла Падаляка й Давіда Арахаміі пасьля перамоваў, Украіна прапанавала замарозіць пытаньне статусу Крыму на 15 гадоў, прапанавала заключыць міжнародную дамову аб гарантыях бясьпекі, якую б падпісалі й ратыфікавалі ўсе краіны-ўдзельніцы. як гаранты бясьпекі Ўкраіны.[77][78] Але ў маі 2022 году перамоўны працэс быў прыпынены.[79]
9 жніўня 2022 году на вайсковым аэрадроме Сакы ў Крыме прагрымелі выбухі. У выніку пажару й выбухаў на аэрадроме, які выкарыстоўваўся як галоўная база ВПС Чарнаморскага флёту Расеі, зьнішчана ад 7 да 11 самалётаў Су-24 і Су-30СМ.[80][81][82][83][84] 7 верасьня 2022 году галоўнакамандуючы Ўзброеных сілаў Украіны Валерый Залужны заявіў аб нанясеньні ракетнага ўдару па аэрадроме.[85][86]
23 жніўня 2022 году ў сувязі з поўнамаштабным уварваньнем Расейскай Фэдэрацыі ва Ўкраіну ў анляйн-рэжыме прайшоў другі саміт Крымскай плятформы. У імпрэзе прынялі ўдзел больш за 60 удзельнікаў — кіраўнікоў краінаў і міжнародных арганізацый. Яны выступілі з заявамі ў падтрымку Ўкраіны.
29 жніўня 2022 году прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі заявіў, што расейска-украінская вайна скончыцца менавіта там, дзе й пачалася ў 2014 годзе — выхадам украінскіх войскаў на дзяржаўную мяжу ў 1991 годзе, вызваленьнем раней акупаваных тэрыторый Украіны, у тым ліку Данбас і Крым, ад расейцаў.[87][88]
28 верасьня 2022 году камандуючы арміяй ЗША ў Эўропе генэрал-лейтэнант у адстаўцы Бэн Ходжэс перакананы, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны змогуць адціснуць расейскіх вайскоўцаў на пазыцыі 23 лютага да канца гэтага году., а да сярэдзіны 2023 году ВА можа ўвайсьці ў часова акупаваную Аўтаномную Рэспубліку Крым.[89] 30 верасьня 2022 году начальнік Галоўнага ўпраўленьня разьведкі Мінабароны Кірыла Буданаў заявіў, што «Украіна вернецца ў акупаваны Крым — гэта адбудзецца са зброяй і даволі хутка. Вызваленьне Крыма адбудзецца не летам, а да канца вясны, магчыма, крыху раней».[90]
6 кастрычніка 2022 году адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна ацаніла верагоднасьць вызваленьня Крыма украінскімі вайскоўцамі, адзначыўшы, што дэакупацыя для Ўкраіны ўжо цалкам магчымая. Таму такі сцэнар разьвіцьця падзеяў ужо нельга скідаць з рахункаў. Чыноўнік падкрэсьліў, што тэмпы прасоўваньня украінскіх вайскоўцаў у Херсонскай вобласьці даюць надзею на вызваленьне часова акупаванага Расеяй паўвострава.[91]
8 кастрычніка на Крымскім мосьце ў Керчы адбыўся пажар, у падрыве пераправы акупацыйныя ўлады паўвострава абвінавацілі Ўкраіну.[92] Афіцыйны акаўнт украінскага ўрада ў Твітэры напісаў у адказ на пажар «sick burn» (па-беларуску: «хворы апёк»), а дарадца прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падоляк назваў шкоду «пачаткам».[93] Мінабароны Ўкраіны параўнала разбурэньне Крымскага моста са зьнішчэньнем крэйсера «Масква»: «What’s next, Russkies?» (па-беларуску: «Што далей, расейцы?»).[94][95] Расейскія ўлады ў Крыме абвінавацілі ў тым, што адбылося, украінскі бок.[96]
Кіраўнік анэксаванага Сэвастопаля Міхаіл Разводжаеў паведаміў, што раніцай 29 кастрычніка 2022 году ўкраінскія вайскоўцы атакавалі караблі Чарнаморскага флёта й грамадзянскія судны. Паводле яго словаў, гэта была самая масаваная атака бесьпілётнікаў за ўсю гісторыю вайны, і караблі атрымалі пашкоджаньні.[97][98] Мінабароны Расеі абвінаваціла Каралеўскі ваенна-марскі флёт Вялікабрытаніі ў падрыхтоўцы нападзеньня на Сэвастопаль, які нібыта знаходзіцца ў Ачакаве Мікалаеўскай вобласьці.[99][100] І Ўкраіна, і Вялікабрытанія адпрэчылі абвінавачаньні Расеі, а Вялікабрытанія заявіла, што Расея «гандлюе ілжывымі заявамі эпічнага маштабу».[101] У той жа дзень Расея аб’явіла, што прыпыняе ўдзел у рэалізацыі збожжавага пагаднення(en) з-за тэракту ў Сэвастопальскай бухце.[102][103]
Пасьля вызваленьня правабярэжнай Мікалаеўскай вобласьці, Хэрсонскай вобласьці й гораду Хэрсону ў лістападзе 2022 году Financial Times апублікаваў артыкул паводле кіраўніка Ўкраінскага цэнтру бясьпекі і супрацоўніцтва Сяргея Кузана, у якім адзначалася, што вяртаньне горада Хэрсона дазволіла б Узброеным сілам Украіны трымаць пад агнём тры важныя дарогі, у прыватнасьці ў Крым, адкуль расейцы пастаўляюць тэхніку й боепрыпасы.[104][105] Крыху раней, у лістападзе 2022 году, юрыст і былы вайсковец, які служыў на Балканах, у Іраку й Аўганістане, Фрэнк Ледвідж распавёў The Guardіan, што ў верасьні галоўнакамандуючы Ўкраіны(uk) генэрал Валеры Залужны заявіў, што лічыць Крым «цэнтрам цяжару» Расеі, ключом да вайны.[106] Усе ваенныя паказчыкі пераканаўча сьведчаць аб тым, што мэтай наступнага наступу Ўкраіны будзе Аўтаномная Рэспубліка Крым.[107]
3 сьнежня 2022 году стала вядома, што расейцы завезьлі ўпаковачны матэрыял у цэнтральныя музэі акупаванага Крыму й пачалі рыхтаваць калекцыі й экспанаты для вывазу ў РФ.[108][109]
19 студзеня 2023 году падчас украінскага сьняданку ў Давосе Ўладзімер Зяленскі заявіў, што мэтай Украіны зьяўляецца дэакупацыя ўсіх часова акупаваных Расеяй тэрыторый і заклікаў заходні сьвет прадаставіць для гэтага цяжкае ўзбраеньне.[110][111][112]
Удзельнікі крызіса
рэдагавацьПрарасейская кааліцыя
рэдагавацьПад час разьвіцьця падзей у Кіеве на Эўрамайдане, Украінская партыя «Рускі блёк» абвясьціла аб наборы добраахвотнікаў у атрад самаабароны. Асноўная мэта — абарона ад магчымай агрэсіі прыхільнікаў Эўрамайдану.
Афіцыйна, «прарасейскай» кааліцыяй «кіравалі» самі Крымчане. Але некаторымі журналістамі ў штабе атрадаў самаабароны быў заўважаны чалавек вельмі падобны на расейскага падпалкоўніка Карпушэнка У. В. (кіраваў расейскімі вайскоўцамі ў Дагестане і пад час Другой чачэнскай кампаніі)[113].
Вайсковая падрыхтоўка крымскай «самаабароны» праходзіла пад кіраўніцтвам сэрбскіх афіцэраў, якія ў свой час ваявалі ў Косава[114][115].
Бэркут
рэдагавацьПадразьдзяленьне расфармаванае загадам ад 26 лютага. Аднак амаль адразу ж саманазначаны глава Севастопаля Аляксей Чалы запрасіў у Крым байцоў Бэркута. З пачаткам Расейскай інтэрвэнцыі байцы бэркута сталі дапамагаць расейскаму боку[116].
Крымскія татары
рэдагавацьГлава Мэджлісу (неафіцыйны прадстаўнічы орган самакіраваньня крымскіх татар) з пачатку 2014 году выступаў супраць якой бы то ні было зьмены прававога статуса Крыму. 27 лютага крымскія татары пратэстуючы супраць адзяленьня Крыма сабралі шматлюдны мітынг ля сьценаў аблдзярж адміністрацыі. А пасьля пачатку расейскай інтэрвэнцыі нават аказвалі пасільную дапамогу заблякаваным у Крыме ўкраінскім вайскоўцам[117].
Расейская апазіцыя
рэдагаваць15 сакавіка 2014 году ў Маскве адбылася акцыя ў падтрымку Ўкраіны («Марш міру»), з удзелам расейскай апазыцыі і расейскіх артыстаў.
Украінскія вайсковыя часткі ў Крыме
рэдагавацьНа пачатак інтэрвэнцыі на тэрыторыі Крыма былі наступныя вайсковыя злучэньні:
Назва вайсковага злучэньня (вайсковай часткі) | Месца дысьлякацыі | Камандуючы | Колькасьць вайскоўцаў | Статус |
---|---|---|---|---|
Выведавацельна-дэсантных рота 25-й Днепрапятроўскай паветрана-дэсантнай брыгады | Днепрапятроўск (у Крыме былі на вучэньнях ля Перавальнага) | |||
36-я брыгада берагавой абароны | Перавальнае | |||
727-я асобная радыёлякацыйная рота тактычнай групы «Крым» | Судак | захоплена 1 сакавіка а 9 гадзіне | ||
39 навучальны атрад ВМС | Севастопаль | |||
Зэнітна-ракетны дывізіён паветраных сіл Украіны | Севастопаль, мыс Фіялент | захоплены 2 сакавіка а 16 гадзіне | ||
Вайсковая частка А-0669 марской пяхоты | Керч | |||
Вайсковая частка А-1100 | Навафёдараўка | |||
Вайсковая частка 2904 | Бахчысарай | У. Садоўнік | ||
Вайскова-марскай база «Данузлаў» | Наваазернае | захоплена ў сярэдзіне сакавіка |
Інфармацыйная вайна пад час крызісу
рэдагавацьКрымскі крызіс (як і ўся расейская інтэрвэнцыя ва Ўкраіне) суправаджалася вялікай колькасьцю дэзінфарматыўных зьвестак зробленных дзеля апраўданьня ўварваньня, з мэтай заблытаць грамадзян, ці проста схаваньня фактаў. Ніжэй пералічаны найбольш значныя эпізоды:
- незадоўга да таго як Уладзімер Пуцін зьвярнуўся да Савета Фэдэрацыі аб увядзеньні расейскіх войскаў ва Ўкраіну, на Расейскім тэлеканале РТР быў паказаны сюжэт, у якім паказвалася перастрэлка ў Сімфэропалі зь нібыта загінулымі расейскімі вайскоўцамі ў выніку страляніны ля Рады міністраў Крыма. Сюжэт пра стральбу «ўкраінскіх баявікоў» з закрытымі тварамі і цела расейскіх вайскоўцаў, нерухома ляжачымі на дарозе, паказалі ў праграме «Весткі» (выпускі навінаў на РТР).[118]
У 15:20 ля будынку Кабміна АРК ў Сімферопалі прагучалі аўтаматныя чэргі. Каля Дома Прафсаюзаў ў 50 мэтрах ад Кабміна залеглі невядомыя людзі ў чорнай форме, з чорнымі маскамі на тварах і белымі павязкамі на руках".
Яны стралялі па натоўпе і Дому Прафсаюзаў. Затым яны пачалі заскакваць ў жоўтыя аўтобусы «Богдан»…
Відаць, аўтобусы былі выкрадзеныя, таму што на адным з іх быў надпіс «Заапарк»
Аднак карыстальнікі сацсетак адразу заўважылі, што «тэрарысты» з тэлесюжэтаў ўзброены найноўшай расейскай зброяй — аўтаматамі АК 100-й серыі і гранатамётам РГ-94, наяўныя на ўзбраеньні толькі ў войску Расеі[119].
Акрамя таго, на фота і відэа можна бачыць, што пад нерухомымі «ахвярамі» стральбы ў камуфляжы зусім няма крыві, а некаторыя «забітыя» невядомым чынам меняюць позу. Таксама ў кадр трапляюць некаторыя мірна шпацыруючыя мінакі.[120]
- Паводле словаў сьпікера Савету фэдэрацыі Расеі Валянціны Мацьвіенка (заява зроблена для апраўданьня ўварваньня ў Крым расейскіх войскаў), у Крыме падчас спробы захопу МУС рэспублікі загінулі расейскія грамадзяне. Аднак пазьней гэтыя данныя абверг Генэральны консул РФ у Крыме[121].
- у пачатку сакавіка, Расейскі «Першы канал» распавёў аб масавых уцёках украінцаў у Расею, у доказ гэтаму былі паказаны кадры з КПП. Але пры больш дэтальным аглядзе было зразумела што гэта КПП Шэгіні, які знаходзіцца на ўезьдзе ў Польшу[122].
- 26 лютага тэлеканал «Расея 24», прадставіў рэпартаж пра падзеі ў Сімфэропалі. У ім Крымскія прарасейскія актывісты распавядалі пра беспарадкі ўчынённыя «бэндэраўцамі і крымскімі татарамі» (аднак адзінае па чым гледачам можна меркаваць што сюжэт зь Сімфэропаля — паказаная шыльда на аблдзяржадміністрацыі Крыма). Між іншым паказвалася сутычка дэманстрантаў з супрацоўнікамі міліцыі. Падпісана відэа было як «Украіна, Сімфэропаль, 26 лютага 2014 г.». Аднак пры дэтальным праглядзе відэа рабілася ясна што ў відэа замест Сімфэропаля былі паказаны падзеі з Кіева[121].
- Таксама інфармацыйнае агенства «РІА-Навіны» некалькі разоў падавалі на сваім сайце скажоны пераклад выступаў лідэраў ЗША і Эўразьвязу.
- У пачатку сакавіка Ўладзімер Пуцін і міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу пераконвалі грамадзян, што «Расейскіх войскаў у Крыме няма». Уладзімер Пуцін нават распавёў, што расейскую ваенную форму можна купіць дзе заўгодна (а ў гэтую форму была апранута так званая самаабароны Крыму). Сяргей Шайгу ж назваў фота ваенных аўтамабіляў з расейскімі нумарамі ў Крыму «правакацыяй».
Эканамічныя наступствы
рэдагавацьУжо 3 сакавіка стала відавочна, што кошт «падрыхтоўкі глебы» для інтэрвэнцыі і ўвод войскаў у Крым, могуць выклікаць вельмі цяжкія наступствы для эканомікі РФ. Раніцай 3 сакавіка асноўныя расейскія індэксы на біржах рэзка абваліліся. У прыватнасьці, індэкс РТС абваліўся да 1132,36 пунктаў (мінус 10,7 адсотку, падобны нізкі ўзровень быў у верасень 2009 году). Рублёвы індэкс ММВБ зьнізіўся да 1307,91 пунктаў (зьніжэньне на 9,5 адсотку). Таксама страты пачалі несьці акцыі буйных расейскіх кампаніяў, напрыклад, акцыі холдынгу «Газпром» (ўпалі на 11,5%), ВТБ (мінус 9,6%), «Ашчадбанку» і «Растэлекаму» (па 8%), «Інтэр РАТ ЕЭС» (18,3%) і інш.
На фоне ўкраінскіх падзеяў даляр узьляцеў да 36,5 расейскіх рублёў (за 1 даляр ЗША)[123].
Паводле прыкладных падлікаў, страты расейскіх кампаніяў за першыя суткі ўварваньня склалі каля 2,5 трыльёнаў расейскіх рублёў.
Юрыдычныя наступствы
рэдагаваць- У пачатку сакавіка, краіны так званага міжнароднага клюбу «вялікай васьмёркі» (G8), з-за падзеяў у Крыме пазбавілі Расею чалецтва ў клюбе. Таксама быў адменены заплянаваны саміт у расейскім Сочы.
- 15 красавіка Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла закон аб зьмене праўнага стану Крыму на захоплены ў выніку ўзброенага нападу Расеі[124].
Абгрунтаваньне ўварваньня
рэдагавацьПаводле афіцыйнай вэрсіі 1 сакавіка Савет Фэдэрацыі Расейскае Фэдэрацыі сабраўся на экстрэннае пасяджэньне ў сувязі са зваротам Уладзімера Пуціна. Паводле зьвестак газэты «Камэрсант», аб пазачарговым пасяджэньні палаты было вядома яшчэ ў пятніцу, 28 лютага. Сэнатараў сталі запрашаць 1 сакавіка з раніцы. Дакумэнт аб выкарыстаньні ўзброеных сіл РФ на тэрыторыі Ўкраіны паступіў у Савет Фэдэрацыі каля 17:00. Да пачатку пасяджэньня Савету Фэдэрацыі яго ўжо падтрымалі камітэты па абароне і міжнародных справах.
Аднак амаль адразу высьветліліся нестыкоўкі:
- За дазвол увесьці войскі прагаласавала 90 сэнатараў з 164 — гэта значыць, усе, каго ўдалося сабраць на пасяджэньне (згодна з навінамі і паказаным па тэлеканале Russia Today). Аднак паводле зьвестак з электроннага таблё (рэгістрацыі прысутных) у залі прысутнічала толькі 85 чалавек, што не супадае з афіцыйнай вэрсіяй пра станоўчае галасаваньне 90 сэнатараў[125].
Міжнародная рэакцыя
рэдагаваць27 лютага 2014 году ў Рызе міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей заявіў па выніках сустрэчы зь міністрам замежных справаў Латвіі Эдгарам Рынкевічам: «Мы цесна зьвязаныя гандлёва-эканамічнымі сувязямі і гаворым практычна на адной мове — разумеем адзін аднаго, калі размаўляем на ўкраінскай або беларускай мовах, нашыя народы абсалютна блізкія. … Мы зацікаўленыя ў тым, каб Украіна засталася сувэрэннай, незалежнай, тэрытарыяльна цэласнай дзяржавай. … Самае важнае — захаваць тэрытарыяльную цэласнасьць, сувэрэнітэт і незалежнасьць Украіны»[126].
Глядзіце таксама
рэдагаваць- Расейская акупацыя Ўкраіны(en)
- Расейская акупацыя Данецкай вобласьці
- Расейская акупацыя Жытомірскай вобласьці(en)
- Расейская акупацыя Запароскай вобласьці(en)
- Расейская акупацыя Кіеўскай вобласьці(en)
- Расейская акупацыя Луганскай вобласьці(en)
- Расейская акупацыя Мікалаеўскай вобласьці(en)
- Расейская акупацыя Сумскай вобласьці(en)
- Расейская акупацыя Харкаўскай вобласьці(en)
- Расейская акупацыя Хэрсонскай вобласьці(en)
- Расейская акупацыя Чарнігаўскай вобласьці
- Востраў Зьмяіны падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну(en)
- Анэксыя Крыма Расейскай Федэрацыяй(en)
- Анэксыя Паўднёвай і Ўсходняй Украіны Расейскай Федэрацыяй(en)
- Дзень супраціву акупацыі Крыма й Сэвастопаля(en)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Канец клептакрата: Вярхоўная Рада адхіліла Януковіча ад пасады // Наша Ніва, 22 лютага 2014 г. Праверана 2 траўня 2015 г.
- ^ Ва Ўкраіне пачынае дзейнічаць Канстытуцыя 2004-га году // Белтэлерадыёкампанія, 23 лютага 2014 г. Праверана 2 красавіка 2014 г.
- ^ Загадкавы расейскі мэдаль і дата «вяртаньня Крыму» // Радыё «Свабода», 25 красавіка 2014 г. Праверана 26 красавіка 2014 г.
- ^ Зеленский прокомментировал требование Кремля признать Крым «российским» Архіўная копія ад 2022-03-26 г.
- ^ Буданов дал прогноз относительно окончания войны: Украина вернется в Крым до конца весны
- ^ Зеленский: Война началась в Донбассе и Крыму, она там и закончится
- ^ Ukraine could recapture Crimea as fleeing Russians continue to flounder 2022-10-05 г. Праверана 2022-10-06 г.
- ^ Лізавета Казакова. Сытуацыя ва Ўкраіне па-ранейшаму застаецца складанай // Белтэлерадыёкампанія, 24 лютага 2014 г. Праверана 2 красавіка 2014 г.
- ^ Foreign Warship On Bosphorus
- ^ Інтэрфакс. Пуцін абвясьціў ваенныя вучэньні на мяжы з Украінай // Хартыя’97, 26 лютага 2014 г. Праверана 11 верасьня 2015 г.
- ^ Украінскі афіцэр крытыкуе ўладу ў Кіеве і кажа пра вайсковую акупацыю // Эўрарадыё, 3 сакавіка 2014 г. Праверана 3 красавіка 2014 г.
- ^ Інтэрфакс. Каля парламента Крыма сабралася каля 5000 праціўнікаў і 700 прыхільнікаў незалежнасці // Наша Ніва, 26 лютага 2014 г. Праверана 3 красавіка 2014 г.
- ^ Савет міністраў і Вярхоўную Раду Крыма захапілі невядомыя // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 27 лютага 2014 г. Праверана 3 красавіка 2014 г.
- ^ Контрвыведка Ўкраіны: Расея даручыла сэпаратыстам забіць 100-200 чалавек, каб увесьці войскі // Наша Ніва, 16 красавіка 2014 г. Праверана 17 красавіка 2014 г.
- ^ Украінскае незалежнае інфармацыйнае агенцтва навінаў. У Сімферопалі захопленыя парламент і ўрад, узнятыя рас��йскія сцягі // Наша Ніва, 27 лютага 2014 г. Праверана 3 красавіка 2014 г.
- ^ Агенцтва «Сэрвісныя інтэрнэт-тэхналёгіі». Расейскія БТРы пад Сімфэропалем // Хартыя’97, 27 лютага 2014 г. Праверана 11 верасьня 2015 г.
- ^ «Укрінфарм». БТРы адступаюць зь Сімфэропаля // Газэта «Наша ніва», 27 лютага 2014 г. Праверана 11 верасьня 2015 г.
- ^ Захваченный парламент Крыма инициирует референдум о статусе автономии
- ^ УНІАН. Рэфэрэндум у Крыме незаконны // Хартыя’97, 27 лютага 2014 г. Праверана 11 верасьня 2015 г.
- ^ Депутат парламента Крыма: На сессии не было кворума
- ^ Навіны тэлеканалу ТСН (16:45 ад 27 лютага 2014 года) на youtube
- ^ Узброеныя баевікі захапілі аэрапорты Сімфэропаля і Севастопаля // Хартыя’97, 28 лютага 2014 г. Праверана 11 верасьня 2015 г.
- ^ Эдуард Півавар. У.Пуцін прызнаў, што за сьпінай самаабароны Крыму стаялі расейскія войскі // БелТА, 17 красавіка 2014 г. Праверана 17 красавіка 2014 г.
- ^ Міністар унутраных справаў Украіны: Гэта ўзброенае ўварваньне і акупацыя // Эўрарадыё, 28 лютага 2014 г. Праверана 29 сакавіка 2014 г.
- ^ Вооруженные люди окружили украинских пограничников в Крыму
- ^ Расейскія марпехі заблакавалі ўкраінскіх памежнікаў у Крыме // Хартыя’97, 28 лютага 2014 г. Праверана 11 верасьня 2015 г.
- ^ «ВКонтакте» собирают российских «туристов» для отправки в Крым
- ^ а б Інтэрфакс. Расейскія жаўнеры праніклі ў вайсковыя часткі ў Крыме // Хартыя’97, 2 сакавіка 2014 г. Праверана 11 верасьня 2015 г.
- ^ Памежныя караблі Ўкраіны па баявой трывозе выходзяць у мора // Хартыя’97, 1 сакавіка 2014 г. Праверана 11 верасьня 2015 г.
- ^ У Крыме захапілі ваенны аэрадром - Меджліс // Хартыя’97, 1 сакавіка 2014 г. Праверана 11 верасьня 2015 г.
- ^ CNN. Расейскія гаўбіцы ў Крыме // Хартыя’97, 1 сакавіка 2014 г. Праверана 11 верасьня 2015 г.
- ^ Расея гатова ўвесьці войскі ва Ўкраіну // Радыё «Свабода», 1 сакавіка 2014 г. Праверана 11 верасьня 2015 г.
- ^ Турчинов доручив привести ЗСУ у повну бойову готовність (укр.) Новини. Українська правда (1 сакавіка 2014). Праверана 2 сакавіка 2014 г.
- ^ «5 канал». Невядомыя завязалі перастрэлку ў Сімферопалі // Хартыя’97, 1 сакавіка 2014 г. Праверана 11 верасьня 2015 г.
- ^ В Джанкое российские войска заняли бывший аэродром
- ^ Янукович попросил Россию ввести войска в Украину
- ^ На Совбезе ООН США и Евросоюз осудили российскую агрессию против Украины
- ^ Заява сэнатара Джона Макэйна аб ваеннай інтэрвэнцыі Расеі ва ў Ўкраіне
- ^ Тенюх: До Криму прибуло ще 11 російських гелікоптерів та 7 ИЛ-76
- ^ Заявление членов Совета при Президенте РФ по развитию гражданского общества и правам человека в связи с событиями в Украине
- ^ «5 канал». Расейскія вайскоўцы штурмуюць украінскую частку ў Севастопалі // Хартыя’97, 1 сакавіка 2014 г. Праверана 11 верасьня 2015 г.
- ^ «Украінская праўда». Камандуючы ВМС Украіны перайшоў на бок сэпаратыстаў // Хартыя’97, 2 сакавіка 2014 г. Праверана 11 верасьня 2015 г.
- ^ Інтэрфакс. Брыгада ВМС Украіны акружаная пасьля адмовы раззброіцца // Хартыя’97, 2 сакавіка 2014 г. Праверана 11 верасьня 2015 г.
- ^ Госпогранслужба Украины: В Крыму захвачены штабы погранвойск
- ^ Інтэрфакс. Расейскія вайскоўцы захапілі частку СПА ў Севастопалі // Хартыя’97, 2 сакавіка 2014 г. Праверана 11 верасьня 2015 г.
- ^ Военные захватили часть в Керчи: под домами у людей — автоматчики и БТР
- ^ В Новофедоровке женщины живым щитом перекрыли дорогу российским оккупантам
- ^ Агенцтва «е-Крым». Расейскія зьнішчальнікі парушылі паветраную мяжу Ўкраіны // Хартыя’97, 3 сакавіка 2014 г. Праверана 11 верасьня 2015 г.
- ^ Русские войска захватили здания украинской военной части в Бельбеке
- ^ Український офіцер: В Балаклаві наших поклали на підлогу і «копали як кошенят»
- ^ В Керчи неизвестные вооруженные люди пытаются проникнуть в морскую часть
- ^ «ЛігаБізнэсІнфарм». У Бахчысараі БТРы блакуюць украінскую вайсковую частку // Хартыя’97, 3 сакавіка 2014 г. Праверана 11 верасьня 2015 г.
- ^ У Криму українські моряки «послали» «російського ставленика» та заспівали Гімн України
- ^ Корабли ВМС Украины заблокированы под Севастополем
- ^ Житель Краснодара: Россия забросила в Крым 200 кубанских казаков
- ^ Тенюх: В Крыму находятся 16 тысяч российских военных
- ^ «Украінская праўда». Мужнасьць украінскіх салдатаў // Хартыя’97, 4 сакавіка 2014 г. Праверана 11 верасьня 2015 г.
- ^ Мікола Дзяцюк. Аб'екты ў Крыме захапілі «мясцовыя сілы самаабароны» // Газэта «Новы час», 4 сакавіка 2014 г. Праверана 11 верасьня 2015 г.
- ^ UkrStream.TV: Русские солдаты в Керчи дали интервью!
- ^ «РасБізнэсКансалтынг»(en). Баевікі напалі на ўкраінскіх памежнікаў у Керчы // Хартыя’97, 4 сакавіка 2014 г. Праверана 11 верасьня 2015 г.
- ^ Цэнзар.нэт(uk). У Севастопаль прыбыло 30 аўтобусаў з узброенымі расейскімі цітушкамі // Хартыя’97, 4 сакавіка 2014 г. Праверана 11 верасьня 2015 г.
- ^ «ЛігаБізнэсІнфарм». У Севастопалі расейскія вайскоўцы разбурылі апаратуру ЗРК Украіны // Хартыя’97, 5 сакавіка 2014 г. Праверана 11 верасьня 2015 г.
- ^ Украінцы злавілі ў Крыме расейскага вайскоўца (фота) // Эўрарадыё, 5 сакавіка 2014 г. Праверана 29 сакавіка 2014 г.
- ^ «Газэта па-ўкраінску»(uk). У Крыме - войскі з Чачні і Краснадарскага краю // Хартыя’97, 5 сакавіка 2014 г. Праверана 11 верасьня 2015 г.
- ^ «РасБізнэсКансалтынг». Шайгу «паняцьця не мае», адкуль у Крыме расейскія «Тыгры» і «Рысі» // Хартыя’97, 5 сакавіка 2014 г. Праверана 11 верасьня 2015 г.
- ^ Радыё «Голас Амэрыкі». Спэцпасланца ААН выкралі і прымусілі пакінуць Крым // Хартыя’97, 5 сакавіка 2014 г. Праверана 11 верасьня 2015 г.
- ^ В Симферополе «самооборона Аксенова» блокировала представителя ОБСЕ по вопросам свободы СМИ
- ^ Агенцтва «Грамадзянская абарона». Масавая высадка расейскіх войскаў у Севастопалі // Хартыя’97, 6 сакавіка 2014 г. Праверана 11 верасьня 2015 г.
- ^ Газэта «Карэспандэнт»(uk). Расея перакідае ў Крым новыя войскі // Хартыя’97, 5 сакавіка 2014 г. Праверана 11 верасьня 2015 г.
- ^ «ЛігаБізнэсІнфарм». У Крыме атакавалі два падраздзяленьні Дзяржпамежслужбы // Хартыя’97, 6 сакавіка 2014 г. Праверана 11 верасьня 2015 г.
- ^ Парлямэнт Украіны распусьціў Вярхоўную Раду Крыму // Радыё «Свабода», 15 сакавіка 2014 г. Праверана 19 красавіка 2014 г.
- ^ Зьміцер Уласаў. Пуцін падпісаў законы аб прыняцьці Крыма і Севастопаля ў склад Расеі // БелаПАН, 21 сакавіка 2014 г. Праверана 3 красавіка 2014 г.
- ^ Россия получила официальную ноту от Киева о разрыве Договора о дружбе(недаступная спасылка) // Tut.by (рас.)
- ^ Генасамблея ААН не прызнала вынікі рэфэрэндуму ў Крыму // БелТА, 27 сакавіка 2014 г. Праверана 28 сакавіка 2014 г.
- ^ Марцін Ярскі. Эўразвяз пачаў пастаўкі газу ва Ўкраіну // Белсат, 15 красавіка 2014 г. Архіўная копія ад 15 красавіка 2014 г. Праверана 16 красавіка 2014 г.
- ^ Russia says Ukraine willing to meet core demands, but work continues (анг.)
- ^ Ukraine seeks security guarantees 'stronger than NATO's,' outlines other terms for peace deal with Russia
- ^ Украина предложила на 15 лет заморозить вопрос о статусе Крыма. Россия решила «кардинально сократить военную активность» на части фронта Главные итоги переговоров в Стамбуле (рас.)
- ^ Zelensky's office confirms Ukraine-Russia peace talks suspended (анг.)
- ^ Russian warplanes destroyed in Crimea airbase attack, satellite images show
- ^ Someone Is Lying: Ukraine and Russia Tell Different Tales About Crimean Airbase Blasts
- ^ Damage at Air Base in Crimea Worse Than Russia Claimed, Satellite Images Show
- ^ Putin Is Angry: Ukraine Special Forces Were Behind Crimea Attack
- ^ Britain says Crimea blasts degrade Russia’s Black Sea aviation fleet
- ^ Saky airfield: Ukraine claims Crimea blasts responsibility after denial
- ^ Ukraine’s General Staff confirms that air bases in Crimea were hit with Ukrainian missiles
- ^ Zelenskyi: War started in Donbas and Crimea, it will end there
- ^ Ukraine war must end with liberation of Crimea – Zelensky 2022-08-10 г.
- ^ JAV generolas: kitų metų viduryje Ukrainos kariuomenė bus Kryme (лет.)
- ^ Ukraine may enter occupied Crimea by late spring, says intelligence chief (анг.)
- ^ Ukraine could recapture Crimea as fleeing Russians continue to flounder
- ^ Crimean Bridge is on fire (анг.)
- ^ Crimean bridge: Explosion is 'the beginning', says Zelensky adviser (анг.)
- ^ Key Bridge Linking Crimea to Russia Damaged as Truck Bomb Goes Off; Ukraine Says 'What's Next, Russkies?' (анг.)
- ^ Міноборони про Кримський міст: «Що далі на черзі, росіяни?» (укр.)
- ^ Взрыв на Крымском мосту. Движение остановлено. Часть автомобильного моста обрушилась. Это произошло на следующий день после дня рождения Путина (рас.)
- ^ Explosions in Crimea’s Sevastopol: Russia suspends ferry crossings in Sevastopol Bay (анг.)
- ^ Russia Says Repelled Ukraine Drone Attack on Crimea Fleet (анг.)
- ^ Russia accuses British Navy of blowing up Nord Stream pipelines and launching an attack on Sevastopol (анг.)
- ^ Russian Black Sea fleet repells alleged Ukrainian drone attack (анг.)
- ^ UK accuses Russia of 'peddling false claims' after Moscow blames Royal Navy for Nord Stream pipeline blasts (анг.)
- ^ In response to the explosions in Sevastopol, Russia reportedly backed out of the “grain agreement” (анг.)
- ^ Russia is suspending a Ukraine grain export that had helped bring down food prices (NPR)
- ^ Після звільнення Херсона ЗСУ зможуть обстрілювати дороги в Крим – FT (укр.) Праверана 2022-11-13 г.
- ^ Military briefing: how Russia’s Kherson retreat changes Ukraine war 2022-11-10 г. Праверана 2022-11-13 г.
- ^ Prospects for Running a Military Campaign in 2023: Ukraine’s perspective - Kyiv Post - Ukraine's Global Voice
- ^ Russia’s war is now focused and defensive. Ukraine must prepare for a tough winter | Frank Ledwidge (анг.) Праверана 2022-11-13 г.
- ^ The Russians are preparing to take exhibits from Crimean museums (укр.)
- ^ In Crimea, the first signs of the evacuation of the occupiers were noticed (укр.)
- ^ Will Reclaim "Our Land" Crimea: Ukraine President Volodymyr Zelensky
- ^ "Our goal is to de-occupy all our territories" - Zelenskyi on the liberation of Crimea (укр.)
- ^ Give us heavy weapons - Zelensky made a categorical statement about the liberation of Crimea (укр.)
- ^ Перадача «Тэлевізійная служба навінаў»(uk). На фота з Крыма пазналі героя Расеі, узнагароджанага Пуціным // Хартыя’97, 5 сакавіка 2014 г. Праверана 11 верасьня 2015 г.
- ^ http://www.pravda.rs/2014/03/05/ekskluzivno-ovo-je-jedan-od-komandanta-srpskih-dobrovoljaca-na-krimu/ Эксклюзіў: Адзін з камандзіраў сербскіх добраахвотнікаў у Крыму!
- ^ https://www.youtube.com/watch?v=fkHKfI_MeDM Відэа зхосьцінгу Ютуб
- ^ Перадача «ТСН». Здраднікі зь «Беркута» дапамагалі расейцам штурмаваць украінскія базы // Газэта «Наша ніва», 5 сакавіка 2014 г. Праверана 11 верасьня 2015 г.
- ^ Цэнзар.нэт. Крымскія татары носяць ежу ўкраінскім салдатам // Хартыя’97, 5 сакавіка 2014 г. Праверана 11 верасьня 2015 г.
- ^ http://www.pravda.com.ua/rus/news/2014/03/2/7017125/ Путин попросил ввести войска РФ в Крым из-за инсценированного боя со стрельбой и «липовыми» жертвами
- ^ http://raymond-saint.livejournal.com/285235.html Raymond Saint: российские провокаторы в Симферополе
- ^ http://www.youtube.com/watch?v=qcFnQ6k-q00 Відэа на відэахостынге youtube: Перестрелка в Симферополе 1 марта 2014
- ^ а б Сеціўны часопіс «AIN». Гіт-парад фэйлаў расейскіх СМІ па сытуацыі ва Ўкраіне // Хартыя’97, 5 сакавіка 2014 г. Праверана 11 верасьня 2015 г.
- ^ Newsru.com(en). Расейскія тэлеканалы выкрываюць у хлусьні // Хартыя’97, 2 сакавіка 2014 г. Праверана 11 верасьня 2015 г.
- ^ Інтэрфакс. Уварваньне ва Ўкраіну абваліла расейскія акцыі і курс рубля // Хартыя’97, 3 сакавіка 2014 г. Праверана 11 верасьня 2015 г.
- ^ Вярхоўная рада Ўкраіны прызнала Крым часова акупаванай тэрыторыяй // БелТА, 15 красавіка 2014 г. Праверана 16 красавіка 2014 г.
- ^ Совет Федерации России заподозрили в «мухлеже»
- ^ БелТА. Беларусь зацікаўленая ў захаваньні Ўкраіны незалежнай і тэрытарыяльна цэласнай // Зьвязда : газэта. — 1 сакавіка 2014. — № 39 (27649). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Канфлікт у Крыме // Эўрарадыё Праверана 29 сакавіка 2014 г.
- Захоп улады ў Крыме. Он-лайн-трансьляцыя Корреспондент.net
- Супрацьстаяньне ў Крыме. Он-лайн-трансьляцыя тэлеканалу «24»