Сьцяпонас Кайрыс
Сьцяпанас Кайрыс (па-летувіску: Steponas Kairys), сапраўднае прозьвішча Тумасоніс (лет. Tumasonis; 3 студзеня 1879, Ужунавесцы, Вількамірскі павет, Ковенская губэрня, Расейская імпэрыя — 16 сьнежня 1964, Бруклін, ЗША) — летувіскі інжынэр, публіцыст, палітык-сацыял-дэмакрат, дэпутат Думы ІІ скліканьня Расейскай імпэрыі, адзін з падпісантаў акту аб незалежнасьці Летувы 1918 году, віцэ-спікер Сойму Летувіскай Рэспублікі. Муж беларускай паэткі Алёйзы Пашкевіч. Пісаў пад псэўданімамі: Viktor, Marjan, Dagilis, Dėdė, Kugis-Mugis, Raulas Kemeklis[1].
Сьцяпанас Кайрыс | |
лет. Steponas Kairys | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
20 сьнежня 1878 (1 студзеня 1879)
|
Памёр: |
16 сьнежня 1964 (85 гадоў) |
Партыя: | Сацыял-дэмакратычная партыя, Летува |
Сужэнец: | Алёйза Пашкевіч |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны тэхналягічны інстытут, пазьней працаваў на чыгунках у раёне Самары і Курску. Пасьля вяртаньня ў Летуву ў 1912 годзе працаваў над вадаправодамі і м��стовай каналізацыяй ў Вільні. З 1923 году вучыўся ў Ковенскім унівэрсытэце Вітаўта Вялікага — у 1940 годзе атрымаў ступень доктара інжынэрыі[2].
З маладых гадоў займаўся палітыкай: у 1900 годзе ўступіў у Сацыял-дэмакратычную партыю Летувы, быў абраны ў склад ейнага цэнтральнага камітэту. У 1905 годзе прыняў удзел у абмеркаваньнях віленскага сойму як сябра ягонага прэзыдыюму[3].
16 лютага 1918 разам з дзевятнаццаццю іншымі сябрамі рады падпісаў акт аб незалежнасьці Летувы[4].
У 1920 годзе абраны ў Сойм Летувы, пазьней быў дэпутатам соймаў I, II і III кадэнцыі (1922—1923, 1923—1926, 1926—1927). Пасьля ваеннага перавароту 17 сьнежня 1926 году знаходзіўся ў апазіцыі супраць рэжыму Сьмятоны[5].
У 1943 годзе стаў правадыром Вярхоўнага камітэту вызваленьня Летувы (Vyriausiasis Lietuvos išlaisvinimo komitetas, VLIK). У 1945 годзе эміграваў спачатку ў Нямеччыну, затым у ЗША[6].
Пасьля атрыманьня Летувой незалежнасьці ў 1991 годзе перапахаваны на Пятрашунскіх могілках у Коўне[7].
Публікацыі
рэдагаваць• Japonija seniau ir dabar, 1906.
• Japonų konstitucija, 1906.
• Kaip japonai gyvena dabar, 1906.
• Miesto kanalizacija, 1939.
• Lietuva budo, Čikaga, 1957.
• Tau, Lietuva, Čikaga, 1964.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Gediminas Ilgūnas. Steponas Kairys. — V.: Vaga, 2002.
- ^ Kairys Steponas, Lietuvių enciklopedija, Boston, 1957, t. 10, p. 252—254.
- ^ Kairys Steponas, Trumpos Steigiamojo Seimo narių biografijos su atvaizdais, Klaipėda, 1924, p. 26.
- ^ Kairys Steponas, Trumpos Steigiamojo Seimo narių biografijos su atvaizdais, Klaipėda, 1924, p. 26.
- ^ Kairys Steponas, Lietuvių enciklopedija, Boston, 1957, t. 10, p. 252—254.
- ^ Ilgūnas G., Steponas Kairys, Lietuvos Steigiamojo Seimo (1920—1922 metų) narių biografinis žodynas, sud. A. Ragauskas, M. Tamošaitis, Vilnius, 2006, p. 179—182.
- ^ lgūnas G., Steponas Kairys, Lietuvos Lietuvos Respublikos Seimų I (1922—1923), II (1923—1926), III (1926—1927), IV (1936—1940) narių biografinis žodynas, sud. Aivas Ragauskas, Mindaugas Tamošaitis, Vilnius, 2007, p. 304—307.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|