Марцыян Міхал Агінскі
Марцыян Міхал Агінскі (1672 — 1 красавіка[3], паводле іншых зьвестак 29 кастрычніка[4][5] 1750) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Мечнік вялікі літоўскі (1695—1703), кашталян (1703—1730) і ваявода віцебскі (з 1730). Трымаў Барысаўскае, Прывальскае і Вярбоўскае староствы.
Герб «Агінскі» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1672 |
Памёр | 1 красавіка 1750 |
Пахаваны | |
Род | Агінскія[2] |
Бацькі | Шыман Караль Агінскі Тэадора Корсак |
Жонка | Тэрэза з Бжастоўскіх Тэрэза з Тызэнгаўзаў |
Дзеці | Тадэвуш Францішак, Ігнаці, Станіслаў Юры, Марцыяна, Бэнэдыкта |
Марцыян Міхал Агінскі — патрон-заснавальнік Менскага езуіцкага калегіюму.
Біяграфія
рэдагавацьСа старэйшай княскай лініі роду Агінскіх, сын Шымана Караля і Тэадоры з Корсакаў. Стрыечны брат Казімера Дамініка Агінскага.
У 1718 годзе атрымаў Барысаўскае староства ад удавы Канстанцыі (з роду Падбярэскіх), двойчы саступаючы яго свайму старэйшаму сыну Ігнацыю Агінскаму, да якога староства канчаткова перайшло ў 1744 годзе[6].
Удзельнік апазыцыі ў 1720—1730-х гадох, маршалак Генэральнай канфэдэрацыі правінцыі ВКЛ. Абапіраўся на зьвязкі з расейскім дваром.
Пабраўся шлюбам з Тэрэзай Бжастоўскай (1701), зь якой ме�� 5 сыноў і 3 дачок. У другім шлюбе з Тэрэзай Тызэнгаўз меў 2 дачок[4].
Памёр у 1750 годзе. Даты сьмерці розьняцца ад 1 красавіка да 29 кастрычніка. Пахавальныя ўрачыстасьці ў Віцебскім касьцёле езуітаў адбыліся 14—17 лютага 1751 году[7].
Нашчадкі:
- Тадэвуш Францішак Агінскі (1711—1783)
- Ігнаці Агінскі (каля 1698 — 1775)
- Станіслаў Юры Агінскі (1710—1748)
- Марцыяна Агінская (1713—1766), пабралася шлюбам у 1723 з валыныскім ваяводай Міхалам Патоцкім
- Бэнэдыкта Агінская (памерла ў 1748), пабралася шлюбам у 1736 зь Юзэфам Скумінам Тышкевічам
Спэктакль
рэдагавацьПершы тэатральны спэктакль у Менску — «Трыюмфальная брама» — быў пастаўлены ў гонар Марцыяна Міхала Агінскага[8].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 323.
- ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 322–323.
- ^ Паводле Віцебскага летапісу: Віцебскі летапіс (Летапіс Панцэрнага і Аверкі) Гістарычны сайт горада Віцебск — «Яснавяльможны ягамосць пан Марцыян Міхал Агінскі памёр у год 1750, красавіка, 1 дня.». Праверана 31 сьнежня 2010 г.
- ^ а б Анатоль Грыцкевіч. Агінскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 203.
- ^ Людміла Хмяльніцкая. Культурна-мэцэнацкая дзейнасьць князёў Агінскіх на Віцебшчыне // Гістарычна-культурныя ўзаемадачыненні. — Беларусь паміж Усходам і Захадам, ч. 2. — Менск: Нацыянальны навукова-асьветны цэнтр імя Ф. Скарыны, 1997. — (Беларусіка-Albaruthenica; Кніга 6. Ч. 2). — ISBN 985-6419-04-2
- ^ Вячаслаў Насевіч. Барысаў у часы Вялікага княства Літоўскага // Дзевяць стагоддзяў Барысава / Ж. В. Гілевіч, Г. В. Штыхаў, В. Л. Насевіч, Л. Ф. Белая. — Мн.: БЕЛТА, 2002.
- ^ Polski slownik biograficzny. T. 23. Zesz. 3. S. 623
- ^ Святлена Немагай. Музыка сям’і Агінскіх. Вакальныя творы.. — Мінск: ТАА «Паліфакт», 2000.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4