Сымон Караль Агінскі
Сымон Караль Агінскі[a] (каля 1625 — 3 ліпеня 1694[4]) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падкаморы віцебскі (з 1654), мечнік вялікі літоўскі (1679—1687), ваявода амсьціслаўскі (1685—1688)[4].
Герб «Агінскі» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1625 |
Памёр | 3 ліпеня 1694 |
Пахаваны | |
Род | Агінскія[3] |
Бацькі | Самуэль Леў Агінскі Соф’я зь Білевічаў |
Жонка | Тэадора з Корсакаў Тэрэза Ясянецкая |
Дзеці |
|
Валодаў Еўем і Лёзнам. У 1690 годзе атрымаў спадчыну стрыечнага брата Марцыяна Аляксандра.
Біяграфія
рэдагавацьПрадстаўнік старэйшай княскай лініі роду Агінскіх, сын Самуэля Льва, цівуна троцкага, і Соф’і зь Білевічаў.
�� 1641—1655 гадох атрымліваў адукацыю ва ўнівэрсытэце Франэкера ў Галяндыі, дзе на лацінскай мове выдаў кнігу пра паводзіны пры двары. Тамака ж ажаніўся з Т. Стаакман, якая неўзабаве па прыезьдзе ў Літву пакінула яго і вярнулася дадому.
У 1654 годзе атрымаў пасаду падкаморыя віцебскага. Па захопе Віцебску 22 лістапада 1654 году маскоўскім генэралам Шарамецьявым, разам з бацькам пераехаў у Вільню. У 1660 годзе далучыўся да войска гетмана вялікага літоўскага Вінцэнта Гансеўскага. У 1660—1663 гадох удзельнічаў у бесьперапынных вайсковых апэрацыях паручнікам. Па тым, як у выніку Андрусаўскага замірэньня Віцебск вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага, застаўся на пасадзе падкаморыя.
У шлюбе з Тэадорай Корсак меў сыноў Багуслава Казімера, Марцыяна Міхала і 2 дачок. У шлюбе з Тэрэзай Войнай-Ясянецкай — сына Аляксандра.
Сябар Віленскага праваслаўнага Сьвятадухаўскага брацтва[5]. У 1680 годзе перайшоў у каталіцтва. Быў фундатарам Віленскага касьцёла кармэлітаў босых, дзе і быў пахаваны.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Таксама Шыман Караль Агінскі
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Sejm-Wielki.pl (пол.) — 2002.
- ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 316.
- ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 315–317.
- ^ а б Грыцкевіч А. Агінскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 203.
- ^ Грыцкевіч А. Агінскія // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 33.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2