Улмаг гро-Громгог
Ref ID: 000314DE Base ID: 00028FA9 | |
---|---|
Базавая інфармацыя | |
Ровень | 5 |
Здароўе | 60 |
Мана | 75 |
Запас сіл | 190 |
Раса | Орк |
Лакацыя | Форт Сатч |
Квэст | Шкодныя лекі |
Біяграфія[]
Улмаг гро-Громгог — орк, ахоўнік Радэрыка, адстаўнога генерала, які знаходзіцца ў форце Сатч. Ён з'яўляецца найдужэйшым супернікам, якога можна сустрэць у фортэ.
Улмаг праводзіць амаль увесь час у фортэ, перапыняючыся на гутаркі з Нішай і іншым ахоўнікам у цэнтральнай зале. Можа высунуцца ў бок пакояў Радэрыка, што здольна зрабіць праходжанне квэста з наступным атрыманнем прэміі за ўтойлівае забойства вельмі праблематычным.
Распарадак дня[]
Улмаг кругласуткава знаходзіцца напагатове, патрулюючы памяшканні форта. Ён ніколі не есць і не спіць і, як і астатнія ахоўнікі, атакуе адразу ж, як толькі ўбачыць парушальніка на тэрыторыі, за ахову якой ён адказвае.
Інвентар[]
Улмаг носіць камплект цяжкіх даспехаў (з выняткам шлема), тып якіх залежыць ад роўня пратаганіста. Узброены ўзроўневай сякерай. Таксама ён мае пры сабе невялікую колькасць золата.
Квэсты[]
- «Шкодныя лекі» — падкласці яд заміж лекаў для адстаўнога генерала.
Нататкі[]
- У ангельскай версіі гульні прозвішча Улмага — gro-Cromgog, што чытаецца як «гро-Кромгог». Чаму ў Залатым выданні лакалізатары перавялі прозвішча як «гро-Громгог», застаецца незразумелым. Напэўна, гэта абмыла перакладу.