Міхаіл Васільевіч Ісакоўскі
Міхаіл Васільевіч Ісакоўскі | |
Нараджэнне | |
7 (19) студзеня 1900 Глотаўка | |
Смерць | |
20 ліпеня 1973 Масква | |
Міхаіл Васільевіч Ісакоўскі (руск.: Михаил Васильевич Исаковский; 1900—1973) — рускі савецкі паэт, паэт-песеннік, прозаіч, перакладчык. Герой Сацыялістычнай Працы (1970). Лаўрэат дзвюх Сталінскіх прэмій першай ступені (1943, 1949).
Цытаты
Паэзія Янкі Купалы - гэта не проста добрыя высокамастацкія вершы, гэта, апрача ўсяго - своеасаблівая гісторыя жыцця беларускага народа з яго характарамі і звычаямі, з яго думамі і спадзяваннямі, з яго барацьбой і перамогай[1]. |
Высветлілася, што «Полымя» — гэта контррэвалюцыйная нацдэмаўская арганізацыя, якая была ў свой час выкрытая. І гэтай арганізацыі Якуб Колас прысвячае вершы, уключаючы іх у кнігу, якая павінна выйсці ў 1937 годзе! У названым вершы Колас параўноўвае «Полымя» з прыветным агеньчыкам сярод цёмнай і страшнай ночы. Маючы на ўвазе гэты сэнс, а таксама той аб'ект, якому прысвечаны верш, нельга зрабіць іншай высновы, акрамя як той, што верш «Полымя» відавочна контррэвалюцыйны: усё, маўляў, навокал цёмна, страшна, змрочна і г.д., і свеціць толькі адзін ветлы агеньчык, і гэты агеньчык — «Полымя»[2]. |
Зноскі
- ↑ Пясняр народных дум і светлых спадзяванняў
- ↑ [https://novychas.by/kultura/jak-autar-kacjuszy-psavau-nervy-belaruskim-pism Як аўтар «Кацюшы» псаваў нервы беларускім пісьменнікам ]