Юрый Мікалаевіч Івахнішын
Юрый Мікалаевіч Івахнішын | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 сакавіка 1949 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | дызайнер інтэр’ераў |
Месца працы | |
Вучоба | |
Член у | |
Прэміі |
Юрый Мікалаевіч Івахнішын (3 сакавіка 1949, г. Магадан, РСФСР) — беларускі мастак інтэр’ера.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1971 годзе. З 1971 года ў інстытуце «Мінскпраект», з 1981 года на Мінскім мастацкім камбінаце.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1985 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Работам уласцівы ўзгодненасць архітэктурных форм і дэкаратыўнага аздаблення: інтэр’еры інстытута «Мінскпраект» (1972—1973), «Белбыттэхпраекта» і Дома мадэляў № 2 (абодва 1973), Беларускага НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі (1974), гасцініцы і рэстарана «Беларусь» (1974—1976), гасцініцы «Кастрычніцкая» (1975—1981), аўтавакзала «Усходні» (1980—1983), станцый метро «Камсамольская» (1977—1978), «Маскоўская» (1979—1984), Мінскага епархіяльнага ўпраўлення (1984), канцэртнай залы «Мінск» (1986), Палаца Рэспублікі (1988—1998) — усе ў Мінску.
Прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2004, у аўтарскім калектыве) — за комплекснае мастацкае рашэнне інтэр’ераў Палаца Рэспублікі ў г. Мінску.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Івахнішын Юрый Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).