Перайсці да зместу

Сабор Парыжскай Божай Маці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хрысціянскі сабор
Сабор Парыжскага Божай Маці
Notre Dame de Paris
48°51′10″ пн. ш. 2°21′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Францыя
Горад Парыж
Канфесія Каталіцызм
Епархія Парыжскае архібіскупства
Благачынне Q125621429?[1]
Тып будынка сабор
Архітэктурны стыль Готыка
Архітэктар Жан дэ Шэль, П’ер дэ Мантрой[d], Pierre de Chelles[d], Jean Ravy[d] і Raymond du Temple[d]
Заснавальнік Марыс дэ Сюлі[d]
Дата заснавання 1163
Будаўніцтва 11631345 гады
Вышыня 69 м або 90 м
Матэрыял белы камень[d]
Стан Невядомы (Вялікая шкода ад пажару)
Сайт notredamedeparis.fr/inde…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сабор Парыжскай Божай Маці (Нотр-Дам дэ Пары; фр.: Notre Dame de Paris) — каталіцкі сабор у Парыжы, помнік ранняй французскай готыкі. Пабудаваны ва ўсходняй частцы вострава Сітэ. Ён з’яўляецца кафедральным саборам архідыяцэзіі Парыжа. Адна з самых папулярных турыстычных славутасцяў Еўропы. На ўзор cабора Парыжскай Божай Маці пабудавана шмат храмаў у Францыі і іншых краінах.

Пабудаваны ў 1163—1257 гадах на месцы першай хрысціянскай царквы Парыжа — базілікі Святога Стэфана, пабудаванай, у сваю чаргу, на месцы гала-рымскага храма Юпітэра. Інтэр’ер і фасады перабудаваны ў XVII—XVIII ст. Сабор значна падноўлены рэстаўрацыяй XIX ст. (арх. Ж. Б. Ласю, Э. Э. Віяле-ле-Дзюк). Фрагментарна захаваліся вітражы (ружы заходняга, паўднёвага і паўночнага фасадаў, XIII ст.) і скулыпура (на фасадах, каля 1165—1225; у хоры, XIII—XIV ст.).

Пажар у cаборы Парыжскай Божай Маці 15 красавіка 2019 года

Збор сродкаў на рэстаўрацыю сабора каталіцкая царква Францыі пачала ў 2018 годзе. Сабор знаходзіўся на рэстаўрацыі, ля сцен былі ўсталяваныя будаўнічыя рыштаванні. У красавіку 2019 будаўнікі працавалі на даху, спрабуючы аднавіць гістарычны выгляд шпіля.

15 красавіка каля 18:50 па мясцовым часе тут пачаўся моцны пажар. Ён хутка распаўсюдзіўся па ўсім будынку, агонь перакінуўся на паўночную вежу сабора. Абрынуліся дах і шпіль[2][3]. Агонь знішчыў дзве траціны даху і гадзіннік сабора. Вежу і структуру сабора Нотр-Дам пажарныя змаглі ўратаваць[4]. Пажар быў лакалізаваны, а затым пагашаны супрацоўнікамі экстраных служб да раніцы 16 красавіка[5]. Таксама ацалелі каштоўныя рэліквіі, якія захоўваюцца ў саборы. Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон запусціў міжнародную кампанію для збору сродкаў на аднаўленне храма[6].

5-нефавая базіліка з кароткім трансептам, хорам з двайным абыходам і вянком капэл, 2 вежамі, што фланкіруюць заходні фасад. У саборы праяўляецца дваістасць стылістычных уплываў: з аднаго боку, прысутнічае водгалас раманскага стылю Нармандыі (гарызантальныя чляненні фасадаў, часткова неапрацаваныя паверхні сцен, прастата архітэктурнага дэкору), а з другога, — выкарыстаныя наватарскія архітэктурныя дасягненні гатычнага стылю (стральчатая арка, аркбутаны), якія надаюць будынку лёгкасць і ствараюць ўражанне прастаты вертыкальнай канструкцыі. Вышыня інтэр’ера — 35 м, даўжыня — 130 м, шырыня — 48 м, вышыня званіц — 69 м, вага звона Эмануэль ва ўсходняй вежы — 13 тон, яго языка — 500 кг.

Зноскі