Перайсці да зместу

Міхаіл Аляксандравіч Мінковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Міхаіл Мінковіч)
Міхаіл Аляксандравіч Мінковіч
Нараджэнне 6 верасня 1914(1914-09-06)
Смерць 17 жніўня 1971(1971-08-17) (56 гадоў)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат навук
Месца працы
Бітвы
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі

Міхаіл Аляксандравіч Мінковіч (24 жніўня (6 верасня) 1914, в. Кіраёва, Горацкі раён, Магілёўская губерня (зараз Дубровенскі раён) — 17 жніўня 1971) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр культуры БССР.

У 1935 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут. З гэтага ж года працаваў выкладчыкам Мінскага ваеннага вучылішча. У 1936—1937 гадах служыў у Чырвонай Арміі.

З 1939 года займаў пасаду намесніка загадчыка аддзела студэнцкай моладзі, сакратар ЦК ЛКСМБ. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

З 1944 года — старшыня Камітэта па радыёвяшчанню пры СНК БССР, з 1946 года — старшыня Камітэта культасветустаноў СМ БССР, у 1953—1956 гадах — першы сакратар Бягомльскага РК КПБ. З кастрычніка 1956 года — намеснік, першы намеснік міністра, з красавіка 1964 года — міністр культуры БССР.

Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі і іншымі ордэнамі, медалямі.

  • Мінковіч Міхаіл Аляксандравіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 7. Манцякі — Паддубічы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1973. — С. 214. — 608 с.: іл., карты.
  • Мінковіч Міхаіл Аляксандравіч // Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.]; уклад.: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 1997. — Кн. 1. — С. 514—515.