Перайсці да зместу

Леў Сямёнавіч Паеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леў Сямёнавіч Паеўскі
руск.: Лев Семёнович Паевский
Дата нараджэння 19 верасня 1850(1850-09-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 1912[1] ці 1919
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Мелхіседэк
Род дзейнасці дыякан, прэсвітар, гісторык
Месца працы
Альма-матар
Член у

Леў Сямёнавіч Паеўскі (1850—1919) — беларускі гісторык. Бацька мітрапаліта Мелхіседэка[2].

Скончыў Люблінскую духоўную семінарыю. Служыў святаром у прыходах Холмска-Варшаўскай, потым Гродзенскай праваслаўнай епархіі: у с. Шчытнікі Брэсцкага павета, г. Слоніме, мястэчку Каменец-Літоўскі і інш[2].

Арганізатар т.зв. рухомых школ (штодзень у новай хаце), якія ў 1870—1880-я гады набылі папулярнасць сярод сялян. Удзельнік 7-га Маскоўскага (1890), 9-га Віленскага (1893) і 10-га Рыжскага (1896) археалагічных з’ездаў. 3 1903 года член Гродзенскага губернскага статыстычнага камітэта[2].

Член Саюза беларускага праваслаўнага духавенства[3].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Даследаваў царкоўную гісторыю 18—19 стст., гісторыю гарадоў і мястэчак Беларусі, пытанні археалогіі. Аўтар прац, змешчаных у перыядычных царкоўных і свецкіх выданнях Гродна, Вільні, Холма, Масквы («Пра цэрквы Брэсцкай капітулы ў пачатку другой паловы 18 ст.», 1887; «Пра цэрквы старажытнай Брэсцкай епархіі, якія ўваходзілі ў склад Мельніцкага благачыння ў 1775 г.», 1892; «Старажытнае паданне аб Жыровіцах і аб цудатворным абразе Жыровіцкай божай маці», 1897; «Горад Брэст-Літоўскі і яго старажытныя храмы», 1894)[2].

Зноскі

  1. а б https://web.archive.org/web/20150121145232/http://www.bk-brest.by/ru/48/history/1181/
  2. а б в г Паеўскі Леў Сямёнавіч // Рэлігія і царква на Беларусі : Энцыкл. дав��д. / Рэдкал.: Пашкоў Г.П. (гал.рэд.) і інш.; Маст. Глекаў А.А. — Мн.: БелЭн, 2001. — 365 с. — ISBN 985-11-0220-2.
  3. Саюз беларускага праваслаўнага духавенства // Рэлігія і царква на Беларусі : Энцыкл. д��вед. / Рэдкал.: Пашкоў Г.П. (гал.рэд.) і інш.; Маст. Глекаў А.А. — Мн.: БелЭн, 2001. — 365 с. — ISBN 985-11-0220-2.
  • Чарапіца В. М. Са скарбніцы кніжных паліц (Нарысы пра аўтографы даследчыкаў гісторыі Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX ст.). Мн., 1994.
  • Паеўскі Леў Сямёнавіч // Рэлігія і царква на Беларусі : Энцыкл. давед. / Рэдкал.: Пашкоў Г.П. (гал.рэд.) і інш.; Маст. Глекаў А.А. — Мн.: БелЭн, 2001. — 365 с. — ISBN 985-11-0220-2.