Даян Кітан
Даян Кітан | |
---|---|
Diane Keaton | |
Імя пры нараджэнні | Даян Хол |
Дата нараджэння | 5 студзеня 1946[1][2][…] (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Dexter Keaton[d] і Duke Keaton[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінаактрыса |
Кар’е��а | 1969 — цяпер. час |
Узнагароды |
Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую жаночую ролю — камедыя ці мюзікл[d] (1978) National Society of Film Critics Award for Best Actress[d] (1977) New York Film Critics Circle Award for Best Actress[d] (1977) Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую жаночую ролю — камедыя ці мюзікл[d] (2004) Satellite Award for Best Actress – Motion Picture Musical or Comedy[d] (2004) Crystal Award[d] (1997) |
IMDb | 0000473 |
dianekeaton.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даян Кітан (англ.: Diane Keaton; сапраўднае імя Даян Хол, англ.: Diane Hall; нар. 5 студзеня 1946, Нью-Ёрк) — амерыканская актрыса, прадзюсар і рэжысёр, лаўрэат прэміі «Оскар» за лепшую жаночую ролю (1977). За межамі Амерыкі вядомая галоўным чынам дзякуючы трылогіі Фрэнсіса Форда Копалы «Хросны бацька» (1972, 1974, 1990) і фільмаў Вудзі Алена.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Кітан пачала сваю кар’еру на сцэне і дэбютавала на экране ў якасці статыста ў фільме «Каханыя і іншыя незнаёмцы» (1970). Яна стала вядомай дзякуючы сваёй першай галоўнай ролі ў кіно, зняўшыся ў фільме «Хросны бацька» (1972). Акрамя таго, зняла ў працягу гэтага фільму, як у «Хросны бацька 2» (1974) і «Хросны бацька 3» (1990). Фільмы, якія найбольш паўплывалі на ейную кар’еру, ёсць фільмы, дзе рэжысёрам выступіў Вудзі Ален. Да гэтых фільмаў адносяцца «Згуляй яшчэ раз, Сем» (1972), «Сонны чалавек» (1973) і «Каханне і смерць» (1975), якія замацавалі за ёй рэпутацыю камедыйнае акцёрцы. Чацвёрты фільм з Вудзі Аленам, рамантычная камедыя «Эні Хол» (1977), прывяла да таго, што Кітан стала лаўрэаткай прэміі «Оскар» за найлепшую жаночую ролю. Акрамя таго, сам фільм быў абраны найлершым на чарговай цырымоніі «Оскар».
Каб пазбегнуць таго, каб яна назаўсёды засталася вядомай у вобразе Эні Хол, Кітан стала дасведчаным драматычным выканаўцам, зняўшыся ў фільмах «У пошуках містара Гудбара» (1977) і «Інтэр’еры» (1978). Актрыса атрымала яшчэ тры намінацыі на «Оскар» за ролю феміністычнай актывісткі Луізы Браянт у фільме «Чырвоныя» (1981), жанчыны з лейкеміяй у кінастужцы «Марвінавы пакой» (1996) і драматурга ў фільме «Нешта трэба даць» (2003).
Сярод іншых папулярных фільмаў Кітан варта адзначыць «Манхэтэн» (1979), «Бэбі-бум» (1987), «Бацька нявесты» (1991) і «Бацька нявесты 2» (1995), «Таямніца забойства ў Манхэтэне» (1993), «Клуб першых жонак» (1996), «Сям’я Стоўн» (2005), і «Кніжны клуб» (2018).
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Даян Кітан на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Даян Кітан