Дабрынскі сельсавет (Дубровенскі раён)
Дабрынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Дубровенскі раён |
Уключае | 18 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Дабрынь |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 821 |
Плошча | 123,89[1] |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Дабры́нскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Дабрынь.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Дубровенскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет у Дубровенскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 верасня 1957 года ў склад Малабахаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Волева, Вячэрына і Глебава)[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна. 17 ліпеня 1964 года ў склад сельсавета з Малабахаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Барадзіно, Вячэрына, Глебава, Пішчыкі і Сваташыцы)[3]. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе адноўленага Дубровенскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 13 населеных пунктаў[4].
16 кастрычніка 1989 года ў склад Дабрынскага сельсавета з Кляноўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Вялікая Дзяцель, Вялікая Лыскаўка, Каўровае, Лугавая і Малая Лыскаўка)[5].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1066 чалавек[6], з іх 97,7 % — беларусы, 1,7 % — рускія, 0,6 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 821 чалавек[8].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 31 марта 2022 г. № 302 Об административно-территориальном устройстве Дубровенского района Витебской области
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 48. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.