Брэсцкі чыгуначны вакзал
Славутасць | |
Брэсцкі чыгуначны вакзал | |
---|---|
52°06′02″ пн. ш. 23°40′50″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата пабудовы | 1886 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000010 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Брэсцкі чыгуначны вакзал — чыгуначны вакзал на станцыі Брэст-Цэнтральны ў горадзе Брэсце (Беларусь).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- Першы Брэсцкі вакзал быў адкрыты 1 лістапада 1869 года. Будынак (не захаваўся) быў размешчаны на месцы завода «Брэстгазаапарат»[1].
- Новы вакзал быў пабудаваны ў выглядзе «сярэдневяковага замка» з чатырма воданапорнымі вежамі (архітэктары Я. Гарбуноў, В. Лорберг, Л. Нікалаі). Адкрыты 28 мая 1886 года ў прысутнасці імператара Аляксандра III.
Вакзал быў абсталяваны вадзяным ацяпленнем. У залах для пасажыраў 1-га і 2-га класаў падлогі былі паркетныя, для 3-га класа — дашчаныя, у падсобных памяшканнях — асфальтавыя. Неўзабаве вакзал стаў першым на чыгунках Расійскай імперыі, дзе было ўстаноўлена электрычнае асвятленне — 160 лямпачак па 20 свечак з’явіліся ў залах і на пероне і 12 ліхтароў па 50 свечак асвятлялі Прывакзальную плошчу.
- У 1915 годзе, у час Першай сусветнай вайны, будынак вакзала быў разбураны рускімі войскамі пры адступленні. Польскія ўлады пабудавалі ў 1930 годзе новы будынак па праекце архітэктара Гіпаліта Грынцэвіча[2]. Замест вакзала-крэпасці з’явіўся хупавы будынак у стылі «народавым». Ён спалучаў у сабе рысы рэнесансу, барока і традыцыі беларуска-літоўскага дойлідства.
- У Вялікую Айчынную вайну вакзал быў адным з участкаў супраціву. Па наяўных дадзеных, у падвалах вакзала ўвечары 22 чэрвеня 1941 г. знаходзілася каля 70 чалавек. Абарона доўжылася да 29 чэрвеня.
- Цяперашні вакзал пабудаваны ў 1953—1957 гадах па загадзе Сталіна. Высокі, масіўны, багата ўпрыгожаны будынак у стылі сталінскага ампіру. У абліцоўванні ўнутраных памяшканняў і фасадаў будынка былі ўжытыя каляровыя пароды мармуру і граніту, дастаўленыя з розных рэгіёнаў СССР. Шпіль з пяціканцовай зоркай, які надае падабенства будынку з Маскоўскім універсітэтам, — адзін з найвышэйшых пунктаў горада — 41 метр (13-14-павярховы будынак).
- Вакзал сустракаў шмат асоб сусветнага маштабу: імператары Аляксандр III, Мікалай II, Леў Троцкі, Юзаф Пілсудскі, Іосіф Сталін, Мікіта Хрушчоў, Клімент Варашылаў, Жорж Пампіду, Рауль Кастра, Кім Ір Сен[3].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]У наш час Брэсцкі чыгуначны вакзал мае цэнтральны аб’ём з 2-светлавым вестыбюлем, заламі чакання, службовымі і дапаможнымі памяшканнямі, вылучаны вежай са спічаком. Бакавыя флігелі аб’яднаны з асноўным будынкам агульным верхнім поясам і радам квадратных у плане пілонаў. Абапал вакзала праходзяць чыгуначныя пуці, пад імі — віядукі.
Зноскі
- ↑ Брэсцкі чыгуначны вакзал: з чаго ўсё пачыналася? Архівавана 27 кастрычніка 2021.
- ↑ Zbigniew Tucholski. INŻYNIER HENRYK GENELLO (1872-1948), SZKIC DO PORTRETU ZAPOMNIANEGO ARCHITEKTA KOLEJOWEGO (польск.). Instytut Historii Nauki im. L. i A. Birkenmajerów PAN. Праверана 18 красавіка 2020.
- ↑ 10 цікавых фактаў аб Брэсцкім вакзале
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Брэсцкі чыгуначны вакзал
- Брэсцкі чыгуначны вакзал на сайце «Архіварта»