Ілары Барашка
Ілары Барашка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Іларыён Мацвеевіч Барашка |
Дата нараджэння | 25 ліпеня 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 чэрвеня 1968 (62 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ілары (Іларыён Мацвеевіч) Барашка (25 ліпеня 1905, Мінск — 3 чэрвеня 1968) — беларускі савецкі празаік і перакладчык[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1930 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1938 годзе — кінаакадэмію ў Маскве. Працаваў у перыядычным друку, на кінастудыі «Савецкая Беларусь» (1932—1936). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны ў міністэрствах культуры СССР і РСФСР.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар празаічных зборнікаў «У прасторы» (1926), «Камунары», «На розныя тэмы» (абодва 1931), «Блізкія далі» (1959), аповесці «Рыгор Галота» (1929), вершаванага нарысу «Асінстан» (1931), сцэнараў фільмаў «Дняпро ў агні» (сумесна з Р. Кобецам), 1937, «Якуб Колас — наро��ны паэт Беларусі», «Георгій Скарына» (1963) і іншых[1].
Пераклаў з беларускай мовы шэраг драматургічных твораў, у прыватнасці, п’есу А. І. Маўзона «Канстанцін Заслонаў».
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 25 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 3 чэрвеня
- Памерлі ў 1968 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Увядзенскіх могілках
- Выпускнікі БДУ
- Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк»
- Члены Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Беларусі
- Пісьменнікі СССР
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі з беларускай мовы
- Перакладчыкі на рускую мову
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Беларускамоўныя пісьменнікі