Перайсці да зместу

Трэк-бэк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Trackback)

Трэк-бэк (['trækbæk]) — сеціўная тэхналогія арганізацыі аднарангавай сувязі і апавяшчэння між сеціўнымі пляцоўкамі (веб-сайтамі). Адна з адменаў лінк-бэкаў (Гл. таксама: рэф-бэк, пінг-бэк).

Узаемна ўзгодненае выкарыстанне такой тэхналогіі ў Сеціве як аўтарам апублікаванага тэксту, так і тым, хто спасылаецца на гэты тэкст, дазваляе аўтару ведаць, адкуль у Сеціве (адрасы—URL-і) спасылаюцца на гэты тэкст.

Тэхналогія была распрацаваная кампаніяй «Сікс-Апарт» (2002), і ўпершыню была ўвасобленая ў іх праграмным пакеце для блогінгу «Му́вабл-Тайп» («Moveable Type»), і сучасна выкарыстоўваецца пераважна ў гэтым і іншых пакетах для блогінгу.