З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Белакапытнік несапраўдны[3][4] (Petasites spurius) — від раслін сямейства Астравыя (Asteraceae), распаўсюджаны ад сярэдняй Еўропы да Казахстана і Цэнтральнай Сібіры.
Белакапытнік несапраўдны, балотная пастрэлка, цар-трава[5].
Шматгадовая травяністая расліна 15-70 см вышынёй. Прыкаранёвае лісце трохкутна-сэрцападобнае, з 2-3 лопасцямі, пры аснаванні, знізу бялёса-лямцава апушана, пазней амаль голае. Сцябловае лісце ахоплівае сцябло, шырокаланцэтнае, голае. Кветканосныя сцёблы граневыя, лапіста апушаны. Суквецце каласападобна-шчыткападобнае. Кошыкі 5-8 мм даўжынёй, 1-1.5 мм шырынёй; песцічныя кветкі белыя ці жаўтлявыя. Сямянкі у 3-4 разы карацей за чубок, цыліндрычныя, злёгку рабрыстыя[4].
Распаўсюджаны ад сярэдняй Еўропы да Казахстана і Цэнтральнай Сібіры[6][7].
Ва Украіне від расце на пясчаных берагах рэк — на Палессі рэдка; у лесастэпе і стэпе звычайны; для Крыма паказваецца без абазначэння месца[4].
Зноскі