З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Nasikabatrachus sahyadrensis |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Семейство: | Nasikabatrachidae |
Від: | Nasikabatrachus sahyadrensis |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Nasikabatrachus sahyadrensis Biju et Bossuyt, 2003
|
Арэал |
---|
|
Ахоўны статус |
---|
|
|
Nasikabatrachus sahyadrensis — від жаб сямейства Nasikabatrachidae. Сустракаецца толькі ў Заходніх Гатах (штат Керала, Індыя) на плошчы каля 14 км². Першае апісанне дарослай жабы афіцыйна датуецца кастрычнікам 2003 года[1], ювенільная форма была ўпершыню апісана ў 1917 годзе[2]. Пурпурная жаба знаходзіцца пад пагрозай знікнення з-за высечкі лясоў. Уключана ў Чырвоную кнігу Міжнароднага саюза аховы прыроды.
Навуковая назва Nasikabatrachus sahyadrensis сфармавана з частак санскрыцкага nāsikā («нос») і грэчаскага βάτραχος («жаба») і sahyadri — нацыянальнай назвы Заходніх Гатаў.
Прадстаўнікі віду маюць выцягнутую морду, якая добра прыстасавана да здабыцця тэрмітаў пад зямлей. У адрозненне ад многіх іншых відаў жаб гэты від здабывае ежу выключна пад зямлёй, сілкуючыся ў асноўным тэрмітамі.
Жаба мае прыземістае, злёгку круглявае цела. Канечнасці вывернуты вонкі, як і ў іншых відаў жаб. Мае маленькую галаву і спецыфічную завостраную морду. Нерухомая жаба вонкава нагадвае кавалак жэлепадобнай масы пурпурнага ці фіялетавага колеру, дарослыя асобіны звычайна афарбаваны ў цёмна-ліловы колер. Даўжыня пурпурной жабы — 5-9 см. Жаба большую частку часу праводзіць пад зямлёй, выходзячы на паверхню на два тыдні ў год падчас мусонаў для спарвання. Такі спосаб жыцця прывёў да таго, што біёлагі доўгі час не ведалі пра існаванне гэтага віду.
Зноскі
- ↑ Biju S. D. New frog family from India reveals an ancient biogeographical link with the Seychelles//Nature/2003. — 425 (6959): 711—714, doi:10.1038/nature02019
- ↑ Annandale N. Indian tadpoles//Proceedings of the Asiatic Society of Bengal/1917.-13: 185—186.