З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сітнік скучаны[1][2] (Juncus conglomeratus) — від кветкавых раслін роду Сітнік (Juncus) сямейства Сітнікавыя (Juncaceae).
Сітнік скучаны, сіт[3], асака, хвашчэўнік[4].
Шматгадовая травяністая расліна 30—100 см вышынёй. Сцябло як у сухім, так і ў свежым стане глыбока збарозненае, асабліва каля суквецця. Суквецці звычайна галоўчатыя. Прыкветкавы лісток у суквецці значна разадзьмуты. Каробачка без паглыблення на верхавіне, рэшта слупка — на маленькім узвышшы[2].
Распаўсюджаны ў паўночна-заходняй Афрыцы, Еўропе, Азіі — Азербайджан, Арменія, Грузія, паўночны Ірак, паўночная Турцыя; натуралізаваны ў Аўстраліі, Новай Зеландыі, Канадзе, ЗША, Венесуэле[5][6][7].
Ва Украіне від расце на вільготных месцах, у канавах, балотах — амаль на ўсёй тэрыторыі, на поўдзень прасоўваецца па Дняпры і Северскім Данцы, у Крыме — у гарах[2].
- Juncus L. — Ситник // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 356—359. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.\
- Род 1. Júncus L. — Си́тник // Маевский П. Ф. Флора средней полосы европейской части России. 11-е изд. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2014. — С. 21, 24, 483—486. — 635 с., ил. — ISBN 978-5-87317-958-9. (руск.)
- Ситник скученный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)