Перайсці да зместу

Diablo III

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Diablo III
Вокладка гульні «Diablo III».
Распрацоўшчык Blizzard Entertainment[6]
Выдаўцы Blizzard Entertainment і Activision[6]
Лакалізатар Blizzard Entertainment
Частка серыі Diablo[d]
Дата выпуску Зямля15 мая 2012[1]
Версія 1.0.2
Апошняя версія
  • 2.7.2 (4 лістапада 2021)[7]
Жанры action/RPG, dungeon crawl[d], hack and slash[d] і камп’ютарная ролевая гульня[d][6]
Узроставыя
рэйтынгі
BBFC: 15[2]
ESRB: M[3]
USK: 16
Стваральнікі
Геймдызайнер Leonard Boyarsky[d]
Кампазітар
Тэхнічныя даныя
Платформы Windows[4], Mac OS X[4]
Гульнявы рухавік уласны
Рэжымы гульні шматкарыстальніцкая гульня і аднакарыстальніцкая гульня
Мовы інтэрфейсу англійская і руская
Носьбіт DVD[5]
Кіраванне камп’ютарная клавіятура
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Diablo III»камп’ютарная гульня ў жанры Action/RPG, распрацаваная кампаніяй «Blizzard Entertainment» для платформ Microsoft Windows і Mac OS X[4]; плануецца таксама выпуск гульні для кансоляў[8]. Гульня ўтрымлівае таксама элементы жанраў hack and slash і dungeon crawl.

Гульня з’яўляецца часткай серыі гульняў «Diablo» і прамым працягам «Diablo II». Дзеянне гульні, як і ў папярэдніх частках серыі, адбываецца ў свеце цёмнага фэнтэзі, так званым Санктуарыі[9] (англ.: Sanctuary — свяцілішча, сховішча), а падзеі развіваюцца вакол барацьбы арміі Нябёсаў з арміямі Пекла за свет Санктуарыя. Персанажы ігракоў не з’яўляюцца прамымі паслядоўнікамі гэтых фракцый, аднак імкнуцца да сіл Нябёсаў, бо арміі Пекла імкнуцца заняволіць і разбурыць Санктуарый — іх родны свет.

Гульня была анансавана на выстаўцы «Blizzard Entertainment Worldwide Invitational» у Парыжы 28 чэрвеня 2008 года[10], бэта-тэсціраванне было завершана 1 мая 2012 года[11].

15 мая 2012 года выйшла англамоўная версія, а 7 чэрвеня 2012 года — рускамоўная версія гульні[12]. 1,2 млн удзельнікаў акцыі з гадавой падпіскай на «World of Warcraft» атрымалі ключы і змаглі пачаць гуляць з 15 мая. За першыя 24 гадзіны продажаў «Diablo III» разышлася тыражом больш за 3,5 млн экзэмпляраў, устанавіўшы новы рэкорд хуткасці продажаў сярод гульняў для ПК[13], за першы ж тыдзень было прададзена ўвогуле 6,3 мільёна копій[14].

Рэкамендаваны кошт амерыканскай версіі складае $59,99 (недаступна для набыцця ў еўрапейскім рэгіёне). Гульня была даступная па прадзаказу на сайце battle.net з 15 сакавіка 2012 года.

  1. Diablo III Launching May 15 — Digital Pre-Sales NOW OPEN Архівавана 20 лістапада 2012.
  2. British Board of Film Classification
  3. Entertainment Software Rating Board
  4. а б в Diablo III ЧАВО Архівавана 20 снежня 2014.
  5. Пост менеджара па сувязях з грамадскасцю Архівавана 1 красавіка 2009.
  6. а б в https://cdaction.pl/gry/diablo-iii Праверана 4 лютага 2025.
  7. Diablo 3 PTR 2.7.2 | Has ended
  8. Diablo 3 on console will be 'a true Blizzard-level experience'
  9. Галоўная старонка праекта Архівавана 11 снежня 2014.
  10. Анонс Diablo III на афіцыйным сайце Архівавана 6 кастрычніка 2014.
  11. Завяршэнне бэта-тэсціравання Diablo III Архівавана 22 лістапада 2012.
  12. Рускамоўная версія Diablo III выходзіць 7 чэрвеня Архівавана 27 чэрвеня 2016.
  13. Diablo III пабіла рэкорд Cataclysm для WoW і стала самой хуткапрадаванай гульнёй для ПК
  14. "Diablo III стала самай паспяховай навінкай у гісторыі ПК-гульняў". 2012-05-23. Праверана 2012-06-13.