Перайсці да зместу

Блакітніца звычайная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Cyanistes caeruleus)
Блакітніца звычайная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cyanistes caeruleus Linnaeus, 1758

Сінонімы
  • Parus caeruleus
Арэал
выява

     Група caeruleus

     Група teneriffae
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  559612
NCBI  156563
EOL  4404719

Блакітніца звычайная, Сініца сіняя, Блакітніца блакітная (Cyanistes caeruleus) — птушка сямейства сініцавых.

Даўжыня цела 11-12 см, размах крылаў 18-20 см. Ніз цела аднолькава жоўты, верх галавы, крылаў і хваста ярка-блакітны, белыя шчокі, праз вока цёмная паласа. Маладыя з жаўтаватымі шчокамі і зеленавата-карычневым верхам цела. Песня даволі доўгая, далікатная і хуткая.

Арэал: Еўропа (акрамя поўначы), Малая Азія, Блізкі Усход, Паўночна-Заходняя Афрыка, Іран, паўднёвы захад Туркменістана. На Беларусі звычайны від.

Насяляе розныя тыпы мяшаных лясоў, паркі, сады, населеныя пункты і гарады. Пазбягае хваёвых лясоў (асабліва сухіх), за выключэннем Канарскіх астравоў. У Татрах даходзіць да 1100 м, у Швейцарскіх Альпах — да 1250 м, у Французскіх Альпах — да 1700 м, у Пірэнеях і на Каўказе — да 1800 м над у.м.

Аселая, частка папуляцыі качуе альбо мігрыруе.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Корміцца насякомымі.

Гняздо ладзіць у дупле (як у натуральным, так і ў штучным) з вузкай адтулінай (3-3,5 см), шчылінах і дзірках у мурах, рэдка на зямлі або ў перабудаваных гнёздах іншых птушак. Знешняя частка з зялёнага моху з прымессю сухой травы. Унутраная частка з касмыкоў воўны, шэрсці, валосся і пуху.

Яйкі (звычайна 10-12, часам 6-18) авальныя з тупым вузейшым канцом. Белыя, матавыя, з даволі рэдкімі светла-чырвонымі плямкамі (часам чорна-карычневымі), часта згушчанымі на шырэйшым канцы. Памеры: 16 х 12 мм.

  • P. c. caeruleus — Паўночная і Усходняя Еўропа;
  • P. c. obscurus — Брытанскія астравы;
  • P. c. ogliastrae (сін. P. c. harterti) — Пірэнейскі паўвостраў, Корсіка, Сардзінія, паўднёвая Грэцыя, Крыт;
  • P. c. balearicus — Балеарскія астравы;
  • P. c. orientalis — ад Волгі да Урала;
  • P. c. satunini — Крым, Каўказ, паўночны Іран;
  • P. c. teneriffae — Канары (Гранд-Канарыя, Тэнерыфе);
  • P. c. palmensis — Канары (Ла Пальма);
  • P. c. ombrosus — Канары (Хіера);
  • P. c. degener — Канары (Фуэртавентура, Ланзарот).