З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Automeris io — від паўлінавочак з роду Automeris, які жыве ў Паўночнай Амерыцы.
Размах крылаў ад 6 да 9 см. Выяўлены палавы дымарфізм. Самка мае чырванавата-бурыя пярэднія крылы і лапкі, а самец мае жоўтыя пярэднія і заднія крылы, цела і лапкі. Заднія крылы самца і самкі нясуць так званыя вочкі, якія маюць чорны колер, а ў цэнтры знаходзіцца белая кропка. Задняе крыло каля свайго кораня мае яркую чырвоную афарбоўку.
Сустракаецца ад паўднёва-ўсходняга раёна Манітоба (Канада) да паўднёвага краю штатаў Антарыа, Квебек і правінцыі Нью-Брансуік. У ЗША ён сустракаецца ад Паўночнай Дакоты, Паўднёвай Дакоты, Небраскі, Каларада, Нью-Мексіка, Тэхасу, Юты, з ус��оду на поўдзень да Фларыды[1].
Вусень зялёнага колеру, харчуецца лісцем наступных раслін (але гэтым спіс не абмяжоўваецца):
-
Дарослы вусень
-
Вусені першай стадыі
-
Самка
Зноскі