З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Asterias amurensis — від марскіх зорак з атраду Forcipulatida.
Мае пяць прамянёў, спінны бок выпуклы, яго колер сіні, бэзавы або чырванаваты, брушны бок плоскі, бледна-жоўты. Дыяметр да 30 см.
Засяляе паўночную частку Ціхага акіяна. У расійскіх водах шматлікі ў Японскім моры, Татарскім праліве, у берагоў паўднёвай часткі Сахаліна і на поўдні Курыльскай грады. Жыве на глыбіні ад 50-60 метраў да прыбярэжнай паласы.
Корміцца двухстворкавымі малюскамі (мідыямі, марскімі грабеньчыкамі).
Нерастуе два разы ў год — у маі—чэрвені і жніўні—верасні. Адна асобіна вымётвае в сярэднім 12 мільёнаў ікрынак, з якіх развіваюцца двухбакова-сіметрычныя лічынкі біпінарыі, а затым брахіялярыі. Лічынкі сілкуюцца мікраводарасцямі.
Валодае атрутнымі ўласцівасцямі і здольная выклікаць атручванне пры ўжыванні ў ежу.
Шкоднік марыкультурных гаспадарак. На стадыі лічынкі яна здольная пранікаць у саджанкі нават з дробнай сеткай.
Зноскі