Перайсці да зместу

Армія Андэрса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з 2-і Польскі корпус)
Армія Андэрса
польск.: Armia Andersa
Краіна
Уваходзіць у Узброеныя Сілы СССР, Узброеныя сілы Вялікабрытаніі і Узброеныя сілы Польшчы
Тып Корпус, ваенная справа і армія
Удзел у
Вядомыя камандзіры Уладзіслаў Андэрс

Армія Андэрса (2-гі Польскі корпус) — польскае вайсковае фарміраванне, частка ўзброеных сіл суверэннай Польскай Рэспублікі, створанае савецкім урадам і генералам Уладзіславам Андэрсам у 19411942 гадах на тэрыторыі СССР па пагадненні з польскім урадам у выгнанні з польскіх грамадзян, якія патрапілі ў савецкі палон у выніку савецка-польскай вайны 1939 года, а таксама польскіх грамадзян, якія былі дэпартаваны і зняволены ў лагерах ГУЛАГа. У 19431946 гадах польскі корпус уваходзіў у склад арміі Вялікабрытаніі.

У снежні 1943 года транспартавана ў Італію. У складзе 8 брытанскай арміі ўдзельнічала ў італьянскай кампаніі. У маі 1944 года на лініі Густава прымала ўдзел у бітве пад Монтэ-Касіна, пасля на лініі Гітлера. У ліпені 1944 года на ўзбярэжжы Адрыятычнага мора вызваліла Анкону, у жніўні-верасні прарвала лінію готаў, у кастрычніку ваявала за Апеніны. У красавіку 1945 года ўдзельнічала ў бітве за Балонню.

Пасля вайны корпус застаўся ў Італіі ў складзе акупацыйных войскаў. У 1946 годзе транспартаваны ў Вялікабрытанію. Большасць салдат засталіся ў эміграцыі і ўступілі ў Польскі корпус перамяшчэння. У 1947 годзе корпус распушчаны.