Яўстафій Філарэтавіч Арлоўскі
Яўстафій Філарэтавіч Арлоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 (26) красавіка 1863 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 снежня 1913 (50 гадоў) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | гісторыя, краязнаўства |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Ю. Ядкоўскі |
Яўстафій Арлоўскі (14 красавіка (26 красавіка) 1863, в. Славенск, Ашмянскі павет, Віленская губерня, цяпер Валожынскі раён — 15 снежня 1913) — беларускі краязнавец, гісторык і педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям'і праваслаўнага святара. Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю, потым Пецярбургскі гісторыка-філалагічны інстытут (1885)[1]. Выкладаў гісторыю ў Гродзенскай мужчынскай гімназіі[1]. Быў прыхільнікам заходнерусізму. Член Гродзенскага археалагічнага камітэта і Паўночна-Заходняга адзела Рускага геаграфічнага таварыства[1].
Даследаваў гісторыю Гродна і даказаў яго тоеснасць з летапісным Гарадзенам[1]. Я. Арлоўскі адзначаў росквіт горада ў часы ВКЛ, станоўча ацэньваў ролю магдэбургскага права[1]. Аўтар аднаго з першых даследаванняў гісторыі горада Гродна ад заснавання да пач. 20 ст. («Гродненская старина», Ч. І. Гродна, 1910). Разам з ідэалагічным перабольшваннем ролі праваслаўя, выключна станоўчай ацэнкай уваходжання Гродзеншчыны ў склад Расійскай імперыі і інш. Я. Арлоўскі ўнёс значны ўклад у захаванне гістарычнай памяці Гродна. Адным з вучняў Я. Арлоўскага быў Ю. Ядкоўскі.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Свислоч-Волковысская: (Исторический очерк). — Гродно, 1895
- К истории народного образования в Гродненской губернии. — Гродно. 1899
- Исторический очерк Гродненской гимназии. — Гродно, 1901
- Гродненская губерния в 1812 г.: Исторический очерк. — Гродно, 1912
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Смалянчук А. Даследчыкі Гародні // «Горад святога Губерта». Выпуск першы. Гісторыя Гародні ХХ ст. у вусных успамінах. Пад рэд. А. Ф. Смаленчука. Сейны, 2002.
- т. 5. Биографический справочник — Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — 29 с.
- Нарадзіліся 26 красавіка
- Нарадзіліся ў 1863 годзе
- Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 2 снежня
- Памерлі ў 1913 годзе
- Пахаваныя на Праваслаўных могілках Гродна
- Выпускнікі Віленскай духоўнай семінарыі
- Выпускнікі Пецярбургскага гісторыка-філалагічнага інстытута
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Валожынскім раёне
- Памерлі 15 снежня
- Гісторыкі Беларусі
- Педагогі Беларусі
- Краязнаўцы Беларусі
- Заходнерусізм