Перайсці да зместу

Эрых Марыя Рэмарк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эрых Марыя Рэмарк
ням.: Erich Maria Remarque
Эрых Марыя Рэмарк
Эрых Марыя Рэмарк
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні ням.: Erich Paul Remark
Дата нараджэння 22 чэрвеня 1898(1898-06-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 верасня 1970(1970-09-25)[3][1][…] (72 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Палет Гадар, Ilse Jutta Zambona[d] і Ilse Jutta Zambona[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, раманіст, драматург, сцэнарыст
Гады творчасці 1920[4]1970[4]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эрых Марыя Рэмарк (ням.: Erich Maria Remarque; імя пры нараджэнні: Эрых Паўль Рэмарк, ням.: Erich Paul Remark; 22 чэрвеня 1898, Оснабрук, Прусія, Германія — 25 чэрвеня 1970, Лакарна, Тычына, Швейцарыя) — нямецкі пісьменнік.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік І сусветнай вайны. Працаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам. 3 1932 у эміграцыі (Швейцарыя, ЗША).

Рэмарк быў двойчы жанаты, 14 кастрычніка 1925 — 4 студзеня 1930 і 22 студзеня 1938 — 20 мая 1957, з танцоўшчыцай Ютай Ільзе Цамбона (ням.: Jutta Ilse Zambona) (25 жніўня 1901 — 25 чэрвеня 1975). Тым часам у яго былі раманы з Марлен Дзітрых, Грэтай Гарба і іншымі жанчынамі. 25 лютага 1958 ён ажаніўся з кінаактрысай Палет Гадар, былой жонкай Чарлі Чапліна, з ёй Рэмарк пражыў да сваёй смерці.

Адна з сёстраў Рэмарка — Эльфрыда Шольц, якая працавала краўчыхай у Дрэздэне, была паводле данясення пакупніцы абвінавачана ў «дзеяннях, скіраваных на падрыў ваеннай моцы» і прыгаворана народным судом да смяротнага пакарання — гільяціны.

Рэмарк пахаваны на могілках Ронка-сопра-Асуона.

Сусветную вядомасць пісьменніку прынёс раман «На заходнім фронце без перамен» (1929), які разам з раманамі «Вяртанне» (1931) і «Тры таварышы» (1938) склалі своеасаблівую трылогію пра Сусветную вайну і яе трагічныя наступствы ў лёсах франтавікоў, т.зв. страчанага пакалення. У раманах «Палюбі бліжняга свайго» (1940), «Трыумфальная арка» (1946) «Ноч у Лісабоне» (1962) тэма нямецкай эміграцыі, у рамане «Іскра жыцця» (1952) — ныцысцкіх канцлагераў, у сатырычным рамане «Чорны абеліск» (1956) — сацыяльна-эканамічных і псіхалагічных вытокаў нацызму. Раман «Час жыць і час паміраць» (1954) і драма «Апошні прыпынак» (1956) пра падзеі на савецка-германскім фронце ў II сусветную вайну. Аўтар сацыяльна-псіхалагічных раманаў «Жыццё ў пазыку» (1959), «Цені ў раі» (выд. 1971), «Зямля запаветная» (выд. 1998, незавершаны). Рэалістычныя раманы Рэмарка адметныя прысутнасцю ў іх паэтыцы элементаў натуралізму, імпрэсіянізму і экспрэсіянізму, глыбокім псіхалагізмам, лаканізмам мовы ў спалучэнні з яе вобразнасцю. Яго творчасць паўплывала на развіццё сусветнай пасляваеннай літаратуры

  • «На Заходнім фронце нічога новага» / «Im Westen nichts Neues». Propyläen, Берлін 1929
  • «Дарога назад» / «Der Weg zurück». Propyläen, Берлін 1931
  • «Тры таварышы» / «Drei Kameraden». Querido, Амстэрдам 1938
  • «Любі бліжняга свайго» / «Liebe Deinen Nächsten». Querido/Bermann-Fischer, Амстэрдам/Стакгольм 1941
  • «Трыўмфальная арка» / «Arc de Triomphe». Micha, Цюрых 1946
  • «Іскра — жыццё» / «Der Funke Leben». Kiepenheuer & Witsch, Кёльн 1952
  • «Час жыць і час паміраць» / «Zeit zu leben und Zeit zu sterben». Kiepenheuer & Witsch, Кёльн 1954
  • «Чорны абеліск» / «Der schwarze Obelisk». Kiepenheuer & Witsch, Кёльн 1956
  • «Ноч у Лісабоне» / «Die Nacht von Lissabon». Kiepenheuer & Witsch, Кёльн 1962
  • «Шаты ў раі» / «Schatten im Paradies», 1971

Беларускія выданні

[правіць | правіць зыходнік]

Першым перакладчыкам твораў Рэмарка быў Хвядос Шынклер, у перакладзе якога ў 1931 выйшаў раман «На Заходнім фронце нічога новага». Раман «Тры таварышы» у 1995 выйшаў у выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў перакладзе Уладзіміра Папковіча.

Апавяданне «Дзіўны лёс Ёгана Бартка» ў перакладзе Арцёма Арашонка друкавалася ў Наша Ніве №48/2004. Некалькі навел Архівавана 20 чэрвеня 2013. было змешчана ў «Дзеяслове».

Беларускамоўны пераклад рамана «Чорны абеліск», выкананы Інай Хоміч з нямецкай мовы, выйшаў у выдавецтве «Янушкевіч» у 2023 годзе[5][6].

Зноскі

  1. а б Erich Maria Remarque // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Erich Maria Remarque // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в Ремарк Эрих Мария // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б RKDartists Праверана 8 верасня 2022.
  5. 100 найлепшых кніг 2023 года: выбар Bellit.info
  6. reform.news. У выдавецтве "Янушкевіч" выйшаў пераклад рамана Рэмарка "Чорны абеліск" (руск.). REFORM.news (ранее REFORM.by) (15 верасня 2023). Праверана 28 кастрычніка 2024.
  • Лявонава Е. Рэмарк // БЭ. У 18 т. — Т. 14. — Мн., 2002.