Эгейскі ўніверсітэт
Выгляд
Эгейскі ўніверсітэт | |
---|---|
грэч. Πανεπιστήμιο Αιγαίου | |
Арыгінальная назва | грэч. Πανεπιστήμιο Αιγαίου |
Заснаваны | 1984 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Мітылена, Лесбас |
Сайт | aegean.gr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эгейскі ўніверсітэт (грэч. Πανεπιστήμιο Αιγαίου) — грэчаская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Мітылена на востраве Лесбас.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Эгейскі ўніверсітэт, як і ўсе універсітэты Грэцыі, з'яўляецца дзяржаўным універсітэтам. Такім чынам, яго адукацыйная дзейнасць і невялікая частка навукова-даследчай дзейнасці абапіраюцца на дзяржаўнае фінансаванне. З 2014 года ўніверсітэт сутыкаецца з сур'ёзнымі эканамічнымі цяжкасцямі з-за палітыкі жорсткай эканоміі, якая прыводзіць да мінімальнага дзяржаўнага фінансавання.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Школа сацыяльных навук
- Школа экалагічных студый
- Школа бізнес-студый
- Школа інжынерыі
- Школа (дакладных) навук
- Школа гуманітарных навук
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эгейскі ўніверсітэт