Шарлота Бельгійская
Шарлота Бельгійская | |
---|---|
Нараджэнне |
7 чэрвеня 1840[1][2][…] |
Смерць |
19 студзеня 1927[1][2][…] (86 гадоў)
|
Месца пахавання | |
Род | Саксен-Кобург-Гоцкая дынастыя[d] |
Бацька | Леапольд I[4] |
Маці | Луіза Марыя Арлеанская[4] |
Муж | Максімільян I[d][5] |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Аўтограф | |
Манаграма | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шарлота (фр.: Marie Charlotte Amélie Augustine Victoire Clémentine Léopoldine; 7 чэрвеня 1840 — 19 студзеня 1927) — імператрыца-кансорт Другой Мексіканскай Імперыі.
Адзіная дачка караля Леапольда I і Луізы Арлеанскай.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Шарлота 27 ліпеня 1857 года ўзяла шлюб з аўстрыйскім эрцгерцагам Максіміліянам, малодшым братам імператара Франца Іосіфа[6]. Той прызначыў Максіміліяна віцэ-каралём Ламбарда-Венецыянскага каралеўства і пара некалькі гадоў правяла ў Італіі.
У 1863 годзе пры падтрымцы французскага імператара Напалеона III Максіміліян атрымаў тытул і карону Імператара Мексікі.
У 1864 годзе пара прыбыла ў Мексіку, каранавалася і засталася жыць у Мехіка. Як імператрыца, Шарлота змяніла імя і стала звацца на іспанскі манер Карлотай.
Пасля ўсяго некалькіх месяцаў пасля каранацыі Напалеон III вырашыў спыніць свой мексіканскі праект і пакінуў Максіміліяна без падтрымкі, калі ён сутыкнуўся з рэспубліканскімі паўстанцамі на чале з Беніта Хуарэсам і супрацьдзеяннем ад Злучаных Штатаў.
Шарлота, якая бачыла няўстойлівасць становішча, вярнулася ў Еўропу, дзе паспрабавала знайсці падтрымку для мужа, аднак яе высілкі былі марныя. Сумныя весткі з Мексікі і няўдача місіі падарвалі здароўе Шарлоты, у яе праявіўся моцны стрэс і сімптомы шызафрэніі.
У Мексіку яна так і не вярнулася, пакутавала на шызафрэнію і наступныя гады жыла пад наглядам урачоў у сваім замку пад Бруселем. Яна памерла так і не ведаючы, што ў 1867 годзе яе муж быў расстраляны[6].
Шарлота і Максіміліян не мелі дзяцей. У 1865 годзе імперская пара ўсынавіла Агусціна і Сальвадора Ітурбідэ, унукаў былога імператара Першай Мексіканскай Імперыі Агусціна дэ Ітурбідэ. Пасля падзення манархіі ўсынаўленне страціла сілу.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Carlota // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Lundy D. R. Marie Charlotte Amelie de Belgique, Princesse de Belgique // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #12089081X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
- ↑ а б https://hedendaagsesieraden.nl/2024/10/22/louise-marie-dorleans/
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б Шарлотта, императрица мексиканская // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шарлотта, императрица мексиканская // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Prince Michael of Greece; The Empress of Farewells — The Story of Charlotte, Empress of Mexico, New York 1998.
- del Paso,Fernando: Noticias del Imperio. México 1987
- Bibesco, Princesse Marthe: Charlotte et Maximilien. París 1962.
- Castelot, André: Maximiliano y Carlota. La Tragedia de la Ambición. México 1985.
- Corti, Conte Egon Caesar: Maximilian und Charlotte von Mexiko. Nach dem bisher unveröffentlichten Geheimarchive des Kaisers Maximilian und sonstigen unbekannten Quellen. 2 Vols. Zurich, Leipzig, Viena 1924.
- Corti, Conte Egon Caesar: Maximilian von Mexiko. Die Tragödie eines Kaisers. Francfort del Meno 1953.
- Desternes, Suzanne; Chandet, Henriette: Maximilien et Charlotte. París 1964.
- Gómez Tepexicuapan, Amparo: «Carlota en México.» En: Igler, Susanne; Spiller, Roland (eds.): Más nuevas del imperio. Estudios interdisciplinarios acerca de Carlota de México. Francfort del Meno 2001. (=Erlanger Lateinamerika-Studien. 45). p. 27-40.
- Miguel de Grecia: La Emperatriz del Adiós. El trágico destino del emperador Maximiliano y su mujer Carlota. Barcelona 2000.
- Harding, Bertita: Phantom Crown. The story of Maximilian and Carlota of Mexico. 3a edición. México 1967 [1935].
- Haslip, Joan: The Crown of Mexico: Maximilian and his Empress Carlota. 2a edición. Nueva York 1972.
- Hyde, Montgomery H.: Mexican Empire. The history of Maximilian and Carlota of Mexico. Londres 1946.
- Igler, Susanne: Carlota de México. México 2002. (=Grandes Protagonistas de la Historia Mexicana) [segunda edición: 2006].
- Igler, Susanne: De la intrusa infame a la loca del castillo: Carlota de México en la literatura de su 'patria adoptiva'. Frankfurt: Peter Lang 2007 (Studien und Dokumente zur Geschichte der Romanischen Literaturen, 58).
- Kerckvoorde, Mia: Charlotte. La passion et la fatalité. París 1981.
- Maria y Campos, Armando: Carlota de Bélgica. La infortunada Emperatriz de México. México 1944.
- Praviel, Armand: La vida trágica de la emperatriz Carlota. Buenos Aires 1937.
- Нарадзіліся 7 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1840 годзе
- Нарадзіліся ў Бельгіі
- Памерлі 19 студзеня
- Памерлі ў 1927 годзе
- Памерлі ў Брусельскім рэгіёне
- Пахаваныя ў Брусельскім рэгіёне
- Члены каралеўскага дому Бельгіі
- Асобы
- Саксен-Кобург-Гоцкая дынастыя
- Імператрыцы
- Члены імператарскага дому Аўстрыі
- Псіхічнахворыя манархі
- Прынцэсы Бельгіі
- Эрцгерцагіні Аўстрыйскія