Цымбор
Цымбор | |||||||||||||||||||||
Агульны выгляд квітнеючай расліны | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Thymus serpyllum L., 1753 | |||||||||||||||||||||
|
Цымбор (Thymus serpyllum) (ад стар.-грэч.: Θύμος ἕρπυλλος) — від шматгадовых паўкуст з роду Чабор (Thymus) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).
Народныя назвы: цымбор, цымборак, чанбер, чомбар, цэбрык, чобрык, чомбір, чэмбрык, калатовічкі.
Шырока выкарыстоўваецца як лекавая расліна, а таксама як прыправа ў кулінарыі.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Сустракаецца ва ўмераным клімаце Еўразіі, ад Скандынавіі да Міжземнамор’я і ад Брытанскіх астравоў да Усходняй Сібіры[3].
Багаты пераважна ў стэпавай зоне. У лясной і палярна-арктычнай зонах сустракаецца толькі на падвышаных участках. Аддае перавагу скалам, камяністым і друзавым схілам, ускрайкам бароў[4].
Звычайна расце на пясчаных глебах.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовы паўкуст да 15 см вышынёй, які сканчаецца ляжачым парасткам; кветаноснае сцябло прамое або прыўздымнае. Утварае дзярнавінкі.
Лісце эліптычнае або даўгавата-эліптычнае, даўжынёй 5-10 мм, шырынёй 1,5–3,5 мм, на кароткім хвосціку, з залозкамі, напоўненымі эфірнымі алеямі. Краі лісця, у адрозненне ад чабора звычайнага (Thymus vulgaris), не загорнутыя.
Суквецці галоўчатыя, кампактныя. Чашачка вузказваночкавая, даўжынёй каля 4 мм. Кветканос карацей чашачкі. Вяночак і кубачак двухгубыя. Вяночак ружавата-ліловы, яркі, даўжынёй 6-8 мм.
Пры аснове завязі ў кветцы залягаюць нектарнікі, якія багата вылучаюць нектар[5].
Плод — дробны эліпсоідны арэшак, даўжынёй каля 0,6 мм.
Цвіце, у залежнасці ад асяроддзя пражывання, з канца мая да канца жніўня. Плады спеюць у ліпені — верасні.
Хімічны склад
[правіць | правіць зыходнік]Надземная частка расліны ўтрымоўвае эфірны алей, флаваноіды, трыцерпенавую, цімунавую (0,05 %), урсолавую, алеанолавую, кафейную, хларагенавую, хінную кіслоты, горычы, смолы, дубільныя рэчывы, сапаніны.
Выхад эфірнага алею са свежай травы 0,1 — 0,5 %, з сухой—0,8-1,2 %. Эфірны алей — вадкасць з моцным прыемным пахам, бескаляровая або светла-жоўтая. Галоўнай складовай часткай эфірнага алею з’яўляюцца фенолы (34-42 %), з іх да 40 % тымолу, маецца таксама карвакрол, n-цімол, L-α-пінен, γ-тэрпінен, тэрпінеол, L-барнеол, карыафілен, ліналаол. Па складзе эфірны алей блізкі да эфірнага алею чабора звычайнага (Thymus vulgaris), але ўтрыманне фенольнай фракцыі, як і тымолу, ніжэйшае[4].
Значэнне і прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]У пчалярстве
[правіць | правіць зыходнік]Адзін з лепшых меданосаў, які дае пчолам шмат нектара[6], з якога атрымліваецца незвычайна духмяны мёд. Па дадзеных Н. П. Смарагдавай (1952), у пераліку на цукар меданоснасць складае 180 кг на гектар[7]. Ва ўмовах Растоўскай вобласці прадуктыўнасць мёду 136,2 кг/га[5].
Найбольш інтэнсіўна пчолы наведваюць расліну з 10 да 16 гадзін, калі колькасць цукру ў нектары вышэйшая. Чабор каштоўны тым, што вылучае нектар і ў засушлівае надвор’е. Расце густым дываном, таму пчолы не пералятаюць з кветкі на кветку пры зборы нектару, а пераходзяць ад адной кветкі да іншай. Яны набіраюць у зобік настолькі шмат нектара, што часам не могуць узляцець з цяжкай ношай, і часта начуюць на кветках[5].
Прымяненне ў кулінарыі
[правіць | правіць зыходнік]Чабор валодае прыемным моцным водарам і вострым, моцна рэзкім, горкім смакам. З’яўляецца папулярнай вострай прыправай, дадаванай да вэнджаніны, свініны і бараніны, да паштэтаў, грыбоў, тварагу, дзічыны і сыроў. У невялікай колькасці чаборам запраўляюць смажаную рыбу, печань, трыбухі і цяляціну.
Надземная частка расліны да плоданашэння выкарыстоўваецца пры вытворчасці напояў. Лісце і маладыя парасткі чабору ўжываюць як салату, для засолкі агуркоў. Яны служаць для аддушкі каўбас, воцату, кактэйляў, гарбаты. Для гэтых мэтаў выкарыстоўваюць і свежае, і сухое лісце.
Прымяненне ў медыцыне
[правіць | правіць зыходнік]У навуковай медыцыне ў якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваецца трава цымбору (лац.: Herba Serpylli), сабраная ў перыяд цвіцення, абмалочаная і высушаная на адкрытым паветры ў цені або сушылках пры тэмпературы 35-40 °C. Тэрмін захоўвання сыравіны 2 гады. Прымяненне такое ж, як і травы чабора звычайнага[4]. Настой, адвар і экстракт чабору прызначаюць пры вострых і хранічных захворваннях дыхальных шляхоў, бранхіяльнай астме і туберкулёзе. Вадкі экстракт з лісця ўваходзіць у склад прэпарата «Пертусін», які ўжываецца пры бранхіце і кохліку. Цымбор валодае бактэрыцыдным, заспакойлівым, болесуцішальным, ранагаючым і антыгельмінтным дзеяннем. Надземная частка расліны ўваходзіць у склад адхарквальных збораў, даўкага і жаўцягоннага збораў і збору для ваннаў пры запаленні суставаў.
У народнай медыцыне цымбор ужываюць пры неўралгіі, розных неўрозах, як патагонны, мачагонны, супрацьсутаргавы, заспакаяльны і процігіпертанічны сродак. Вонкава выкарыстоўваецца ў выглядзе ваннаў, кампрэсаў і прымочак пры болях у суставах і цягліцах. У выглядзе мазяў і прымочак цымбор выкарыстоўвалі пры рэўматызме, як раназажыўляльны сродак пры скурных хваробах. Хакасы выкарыстоўваюць яго ў абрадзе алас — абкурванні памяшканняў, свойскай жывёлы і іншай маёмасці дымам для дэзінфекцыі і адпужвання благіх духаў.
Іншае
[правіць | правіць зыходнік]Раней яго выкарыстоўвалі як складовую частку курэння пры набажэнствах.
Цымбор выкарыстоўваюць у парфумерыі.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]яшчэ 21 сямейства (паводле Сістемы APG II) |
яшчэ 81 род | |||||||||||||||
парадак Ясноткакветныя | падсямейства Nepetoideae | від Цымбор | ||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Ясноткавыя | род Чабор | ||||||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (паводле Сістэмы APG II) |
яшчэ 7 падсямействаў | яшчэ 213 відаў | ||||||||||||||
- Сінонімы
- Origanum serpyllum (L.) Kuntze
- Serpyllum vulgare Fourr.
- Thymus campestris Salisb. nom. illeg.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Паводле сайта GRIN (гл. раздзел Спасылкі).
- ↑ а б в Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь : Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — М.: Высш. шк., 1990. — С. 246. — ISBN 5-06-000085-0. Архівавана 20 красавіка 2014 года.
- ↑ а б в Самсонова 2011.
- ↑ Абрикосов Х. Н. и др. Чабрец // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 396. Архівавана 7 студзеня 2012 года. Архіваваня копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2012. Праверана 10 кастрычніка 2011.
- ↑ Островский 1962.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редактор тома Б. К. Шишкин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1954. — Т. XXI. — 703 с. — 3 000 экз.
- Дудченко Л. Г., Козьяков А. С., Кривенко В. В. Пряно-ароматические и пряно-вкусовые растения: Справочник / Отв. ред. К. М. Сытник. — К.: Наукова думка, 1989. — 304 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-12-000483-0.
- Сафонов Н. Н. Лекарственные растения луга. — М.: Изобразительное искусство, 1993. — С. 50—51.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — ISBN 5-87317-163-7.
- Корсакова С. П. и др. Интродукция и селекция видов рода Thymus L.. — Херсон, 2012. — С. 180. — ISBN 978-966-630-069-4.
- Островский Н. И. Лекарственный растения и пчёлы // Пчеловодство : часопіс. — 1962. — № 9. — С. 28—31.
- Самсонова И. Д. Медоносная ценность дикорастущего разнотравья // Пчеловодство : часопіс. — 2011. — № 3. — С. 21. — ISSN 0369—8629.