Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі
Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі (26 красавіка 1696, Варшава — 13 жніўня 1775, Варшава) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ і Рэчы Паспалітай.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з роду Чартарыйскіх, сын Казіміра, палітычны кіраўнік «фаміліі» ў 1740—70-х г.
У 1720-х г. блізкі да Я. Г. Флемінга, першага міністра Аўгуста II, вялікі падстолі літоўскі у 1720—22, кашталян віленскі ў 1722—24, падканцлер літоўскі у 1724—52, вялікі канцлер літоўскі з 1752; староста гродзенскі, гомельскі (1730), купішскі. Пасля смерці Аўгуста II (1733) прыхільнік Станіслава Ляшчынскага, у 1736 пагадзіўся з Аўгустам III. У 1744—50 спрабаваў правесці рэформы дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай, абапіраючыся на падтрымку Расіі і Аўстрыі. Пасля смерці Аўгуста III (1763) як галава «фаміліі» падтрымліваў кандыдатуру свайго пляменніка Адама Казіміра на трон Рэчы Паспалітай. У 1764 пад аховай расійкіх войск арганізаваў у Вільні Генеральную канфедэрацыю ВКЛ, скіраваную супраць К. С.Радзівіла (Пане Каханку), і дамогся яго выгнання з краіны. Аднак Кацярына II, каб не ўзмацняць «фаміліі», арганізавала ў 1767 Радамскую канфедэрацыю на чале з К. С.Радзівілам. Да антырасийскай Барскай канфедэрацыі Міхал Фрыдэрык не далучыўся, але выступаў супраць выкарыстання расійскіх войск для яе падаўлення. 23 кастрычніка 1767 увайшоў у склад дэлегацыі Сойма, абранага пад ціскам рускага пасла Мікалая Рапніна, створанай у мэтах вызначэння сістэмы рэспублікі. Удзельнічаў у дэлегацыі, якая падпісала трактат аб прызнанні Першага падзелу Рэчы Паспалітай.
Ад шлюбу з Элеанорай Вальдштэйн меў 3 дачкі і сына: Антаніну, Канстанцыю, Аляксандру і Антонія.
Зноскі
- ↑ а б Michal Fryderyk Prince Czartoryski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Michał Fryderyk Czartoryski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 70. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 315.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чартарыйскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн. : БелЭн
- Zielicska Z. Walka «Familii» o reformę Rzeczypospolitej, 1743—1752. Warszawa, 1983.
- Dernaiowicz M. Portret Familii. Warszawa, 1990.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі
- Старосты гарадзенскія
- Кашталяны віленскія
- Канцлеры вялікія літоўскія
- Падстоліі вялікія літоўскія
- Падканцлеры літоўскія
- Старосты луцкія
- Войты гарадзенскія
- Нарадзіліся 26 красавіка
- Нарадзіліся ў 1696 годзе
- Нарадзіліся ў Луцкім павеце (Вялікае Княства Літоўскае)
- Памерлі 13 жніўня
- Памерлі ў 1775 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя ў Варшаве
- Чартарыйскія
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Чорнага арла
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Асобы
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Старосты гомельскія
- Князі клэванскія