Тэракт у «Крокус Сіці Холе»
Тэракт у «Крокус Сіці Холе» | |
---|---|
Месца нападу |
«Крокус Сіці Хол», Краснагорск, Маскоўская вобласць, Расія |
Дата |
22 сакавіка 2024 19:58 — 20:11[1] |
Зброя | аўтаматычная зброя, выбухоўка |
Загінулыя | 145 |
Параненыя | 551 |
Арганізатары | Ісламская дзяржава |
Тэракт у «Крокус Сіці Холе» — тэрарыстычны акт, які адбыўся 22 сакавіка 2024 года ў 20 гадзін па маскоўскім часе ў канцэртнай зале «Крокус Сіці Хол» у Краснагорску Маскоўскай вобласці Расіі перад пачаткам канцэрту гурта «Пікнік»[2]. Падзеі сталі другім па колькасці ахвяр тэрактам у Расіі, саступіўшы толькі тэракту ў Беслане 2004 года[3].
Адказнасць за напад узяло на сябе падраздзяленне тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» — «Вілаят Харасан».
Напярэдадні
[правіць | правіць зыходнік]7 сакавіка 2024 года Федэральная служба бяспекі Расіі абвясціла, што нейтралізавала ў Маскве звязаную з «Ісламскай дзяржавай» тэрарыстычную ячэйку, якая мела намер атакаваць сінагогу[4].
У той же дзень пасольства Злучаных Штатаў Амерыкі ў Расіі перасцярагло турыстаў ад наведвання масавых мерапрыемстваў у Маскве і Маскоўскай вобласці ў бліжэйшыя 48 гадзін у сувязі з верагоднасцю тэрарыстычных актаў[5]. Амерыканскія спецслужбы перадалі ў прыватным парадку расійскім чыноўнікам разведданыя, што Вілаят Харасан (філіял групоўкі ІД у Афганістане) рыхтуе напад у сталіцы[6].
19 сакавіка Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў папярэджанні аб магчымых тэрарыстычных актах у Расіі «адкрытым шантажом»[7].
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]22 сакавіка 2024 года ў «Крокус Сіці Холе» быў запланаваны канцэрт гурта «Пікнік» сумесна з сімфанічным аркестрам[8]. Было прададзена больш за 6000 квіткоў. Таксама ў зале праходзілі спаборніцтвы чэмпіянату і першынства Расіі па танцавальным спорце[9].
Каля 20:00[10], незадоўга да пачатку канцэрта,[11] да галоўнага ўваходу канцэртнай залы пад’ехала легкавая машына, з якой выйшлі некалькі чалавек (паводле звестак «Інтэрфакс» — да 5[12]) і адкрылі агонь з аўтаматаў[13]. Расстраляўшы ахову і некалькіх чалавек каля ўваходу[10], тэрарысты атакавалі гледачоў у фае[14]. У 20:03 нападнікі дайшлі да глядзельнай залы[10]. Там яны расстрэльвалі людзей ва ўпор[15] і сталі падпальваць крэслы, выкарыстоўваючы ёмістасці з бензінам[10]. У будынку прагучалі два выбухі[16]. Пачаўся пажар[17].
Людзі пачалі эвакуявацца праз выхады і падземную паркоўку на вуліцу і, па пераходах, — у суседні павільён № 2 і на станцыю метро «Мякініна». З павільёна № 3, у якім знаходзіцца канцэртная зала, былі эвакуіраваны ўдзельнікі і гледачы танцавальных спаборніцтваў, якія праходзілі ў зале № 19,[18] госці і супрацоўнікі гатэля «Акварыум»[19]. Відавочцы адзначалі, што некаторыя эвакуацыйныя выхады былі заблакаваныя[20].
Агенцтва ТАСС у 20:33 паведаміла, што маскоўскія падраздзяленні САХР і АМАП былі паднятыя па трывозе і накіроўваюцца ў «Крокус Сіці Хол»[21]. Акрамя таго, прыбылі 70 брыгад хуткай дапамогі[22]. Усяго да працы пасля тэракту былі прыцягнутыя 719 спецыялістаў і 213 адзінак тэхнікі[23]. Да 20:44 у будынку пачалося абвальванне даху[24], а тэрарысты здолелі пакінуць месца падзей[25] на легкавым аўтамабілі[26]. У 00:56 МНС Расіі паведаміла аб лакалізацыі пажару[27]. Глядзельная зала была цалкам знішчаная пажарам, ратавальнікі прыступілі да распілоўвання і разборкі ацалелых металічных канструкцый[28].
Паводле даных на 3 красавіка не менш за 145 асоб загінулі[29] і 551 паранены[30]. Пацярпелых прынялі 12 бальніц[31].
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]У Маскве і Санкт-Пецярбургу экстранна перапынены ўсе канцэрты[32], наведвальнікі некалькіх гандлёвых цэнтраў былі эвакуяваныя[33]. У гэтых гарадах, а таксама ў іншых рэгіёнах Расіі адменены масавыя, культурныя і спартыўныя мерапрыемствы, запланаваныя на наступныя выхадныя[34][35]. Таксама ў некаторых навучальных установах суботнія заняткі адменены або пераведзены на дыстанцыйную форму[35][36][37]. Расавіяцыя заявіла пра ўзмацненне мер бяспекі[38].
У першыя гадзіны пасля тэракту, яшчэ да высвятлення ўсіх падрабязнасцяў справы, расійскі палітык Канстанцін Малафееў параўнаў трагедыю з Норд-Остам, і паказваючы на Украіну заявіў, што трэба «скончыць гэтую вайну пераможным разгромам праціўніка»[39]. У падобнай рыторыцы выказаўся таксама былы прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў[40]. Амерыканскія[41] і ўкраінскія[42] ўлады адмаўлялі гэтую інфармацыю.
Афіцыйны прадстаўнік ЗША паведаміў CBC News, што ёсць разведданыя аб датычнасці «Ісламскай дзяржавы»[43]. Пазней групоўка афіцыйна прызнала сваю адказнасць за тэракт, апублікаваўшы заяву ў афіліраваным інфармацыйным агенцтве Amaq[44][45].
Нападнікі
[правіць | правіць зыходнік]Раніцай наступнага дня чацвёра падазраваных (грамадзяне Таджыкістана[46]) былі затрыманыя ў Бранскай вобласці. Меркаваныя тэрарысты ехалі на белым «Рэно»[47]. Усяго, разам з памагатамі, было затрымана 12 чалавек[48]. Гэтыя асобы названы ўладамі непасрэднімі выканаўцамі тэракту. Імі апынуліся Мухамадсабір Файзаў, Шамсідзін Фарыдуні, Далерджон Мірзоеў і Саідакрамі Рачабалізода. Ужо 24 сакавіка яны паўсталі перад Басманным раённым судом горада Масквы і былі абвінавачаны ў тэрарызме[49]. Да падазраваных былі ўжыты катаванні[50]. Паведамлялася, што нападнікі былі завербаваныя праз Telegram-канал «Голас Харасана»[51].
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абвясціў 24 сакавіка агульнанацыянальную жалобу[52].
Спачуванні загінулым і асуджэнне тэракту на розных дыпламатычных узроўнях выказалі[53][54] Еўрасаюз, Аўстрыя, Азербайджан, Аргенціна, Арменія, Бахрэйн, Беларусь, Бельгія, Балівія, Вялікабрытанія[55], Венесуэла, Германія, Грэцыя, Палесціна, Пакістан, Партугалія, Егіпет, Ізраіль, Іарданія, Іран, Італія, Казахстан, Катар, Кыргызстан, Калумбія, Куба, Люксембург, Мальта, Мексіка, Малдова, Нідэрланды, Нікарагуа, Нарвегія, ААЭ, Саудаўская Аравія, Сербія, Сірыя, Славакія, ЗША, Таджыкістан, Турцыя, Узбекістан, Францыя, Чарнагорыя, Чылі, а таксама групоўка ХАМАС[56], Рэспубліка Абхазія, Рэспубліка Сербская, Паўднёвая Асеція[57] і інш.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Совещание по мерам после теракта в «Крокусе». Что сказали Путин, Бастрыкин и Голикова (руск.). Коммерсантъ (25 сакавіка 2024). Праверана 26 сакавіка 2024.
- ↑ В «Крокус Сити Холл» произошла стрельба . РБК. Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ По данным СК, при нападении на «Крокус» погибли 133 человека. Это крупнейший теракт в России по числу погибших после Беслана . Meduza (23 сакавіка 2024). — «Нападение на „Крокус Сити Холл“ стало крупнейшим терактом в России по числу погибших после Беслана. В результате захвата бесланской школы № 1 в сентябре 2004 года погибли 334 человека» Праверана 23 сакавіка 2024.
- ↑ "Russia says it neutralized ISIS cell plotting attack on Moscow synagogue". Reuters.com. Reuters. 7 March 2024. Архівавана з арыгінала 22 March 2024. Праверана 22 March 2024.
- ↑ U.S. warns of imminent Moscow attack by 'extremists,' urges citizens to avoid crowds (англ.). NBC News (8 сакавіка 2024). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Julian E. Barnes, Eric Schmitt. U.S. Says ISIS Was Responsible for Deadly Moscow Concert Hall Attack (англ.). New York Times (22 сакавіка 2024).
- ↑ Ateo Breaking . Telegram. Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Пикник – В Москве – SOLD OUT! (руск.). Сайт группы «Пикник» (23 сакавіка 2024). Праверана 23 сакавіка 2024.
- ↑ Чемпионат и первенство России по танцевальному спорту стартовали в МВЦ «Крокус Экспо» . fdsarr.ru (23 сакавіка 2024). Праверана 2024-3-23.
- ↑ а б в г Резанова-Яцкевич, Екатерина. Раскрыта точная хронология теракта в «Крокусе». Shot: террористы пробыли в «Крокус Сити Холле» 18 минут . Газета.ru (23 сакавіка 2024). Праверана 23 сакавіка 2024.
- ↑ В концертном зале «Крокус Сити Холл» на концерте группы «Пикник» произошла стрельба (руск.). Meduza (22 сакавіка 2024).
- ↑ На Crocus City Hall напали до пяти человек с оружием (руск.). Interfax.ru (22 сакавіка 2024).
- ↑ Mash . Telegram. Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ На Crocus City Hall напали до пяти человек с оружием (руск.). Interfax.ru (22 сакавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2024.
- ↑ Террористы в "Крокус Сити Холле" расстреливали людей в упор (руск.). РИА Новости (22 сакавіка 2024). Праверана 23 сакавіка 2024.
- ↑ Минздрав Подмосковья сообщил о гибели троих детей при теракте в «Крокусе» (руск.). РБК (23 сакавіка 2024). Праверана 23 сакавіка 2024.
- ↑ Площадь пожара 12900 кв.м. (руск.). Telegram. МЧС России (22 сакавіка 2024). Праверана 2024-3-22.
- ↑ Елизавета Самсонова. Спас 50 детей в горящем «Крокус Экспо». Скандал на турнире по спортивным танцам . sovsport.ru (20 сакавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2024. Праверана 2024-3-24.
- ↑ Ирина Боброва. Из отеля «Аквариум» рядом с «Крокус Сити» проведена массовая эвакуация - МК . mk.ru (24 сакавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2024. Праверана 2024-3-24.
- ↑ «Раздался хлопок, за ним автоматная очередь, охранники сказали нам: уходите отсюда…». Говорят очевидцы теракта в «Крокус Сити Холле»: видео (руск.). Новая газета (23 сакавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2024. Праверана 24 сакавіка 2024.
- ↑ Сотрудники московского СОБР и ОМОН подняты по тревоге и направляются в "Крокус сити холл" . tass.ru. Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Теракт в «Крокус Сити Холле» под Москвой. Десятки погибших и более 100 пострадавших. Главное к этому моменту . Новая газета Европа (23 сакавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2024. Праверана 23 сакавіка 2024.
- ↑ МЧС начало разбор завалов в «Крокусе» после теракта (руск.). РБК (23 сакавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2024. Праверана 23 сакавіка 2024.
- ↑ Обрушение кровли(нявызн.). Осторожно, новости (22 марта 2024 года).
- ↑ Четыре террориста могли скрыться после стрельбы в «Крокус Сити Холле» .
- ↑ РИА Новости: участники нападения на «Крокус Сити Холл», предположительно, скрылись на белом автомобиле «Рено» . Meduza.
- ↑ МЧС сообщило о локализации пожара в "Крокус сити холле" . TACC. Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Зрительный зал в "Крокусе" полностью уничтожен огнем . TACC. Праверана 23 сакавіка 2024.
- ↑ Число погибших детей при теракте в «Крокусе» выросло до шести (руск.). РБК (3 красавіка 2024).
- ↑ Число пострадавших при теракте в «Крокусе» превысило 550 человек(нявызн.). Lenta.RU. Праверана 29 сакавіка 2024.
- ↑ Число жертв растет: В «Крокус Сити Холле», предварительно, погибло более 80 человек
- ↑ Данила Кашен . Telegram. Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Mash на Мойке . Telegram. Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ ТАСС . Telegram. Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ а б Гюббе, Алина (2024-03-22). "Регионы России один за другим отменяют массовые мероприятия после нападения на «Крокус Сити холл»". Фонтанка. Праверана 2024-03-22.
- ↑ КОВАЛЕНКО, Екатерина. Контроль за общественным транспортом в Воронеже усилили после теракта с 40 погибшими (руск.). МОЁ! Online. Все новости Воронежа (23:47, сегодня). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ КОВАЛЕНКО, Екатерина. Воронежским вузам и колледжам порекомендовали уйти на дистант после теракта в Подмосковье (руск.). МОЁ! Online. Все новости Воронежа (23:19, сегодня). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Усиление мер безопасности(нявызн.). Росавиация (22 марта 2024 года).
- ↑ Константин Малофеев . Telegram. Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Дмитрий Медведев . Telegram. Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ ТАСС . Telegram. Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Заявление советника офиса президента Украины о нападении на «Крокус Сити Холл»
- ↑ ISIS claims responsibility for Russia attack that killed at least 40 killed and injured dozens in shooting at Moscow concert hall
- ↑ Knight, Mariya; Chernova, Anna; Tarasova, Darya (22 March 2024). "ISIS claims responsibility for attack in busy Moscow-area concert venue that left at least 40 dead". CNN. Архівавана з арыгінала 22 March 2024. Праверана 22 March 2024.
- ↑ Wertheimer, Tiffany, ed.. Report: Islamic State claims responsibility(нявызн.). BBC News (22 сакавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 23 March 2024. Праверана 22 March 2024.
- ↑ "В МВД опровергли российское гражданство у подозреваемых в теракте". РБК.
- ↑ Задержаны участники теракта в "Крокусе"
- ↑ СК: Задержан еще один подозреваемый в финансировании террористов из "Крокуса" (руск.). Российская газета (28 сакавіка 2024). Праверана 28 сакавіка 2024.
- ↑ "Суд назвал имена фигурантов дела о теракте в «Крокус Сити Холле»" [The court named the defendants in the case of the terrorist attack at Crocus City Hall]. RBC(руск.). 24 March 2024. Архівавана з арыгінала 24 March 2024. Праверана 24 March 2024.
- ↑ «Ответом на варварство не должно стать варварство». «Команда против пыток» осудила пытки подозреваемых в теракте в «Крокусе» . Meduza (25 сакавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2024. Праверана 25 сакавіка 2024.
- ↑ Источник рассказал, как вербовали террористов, напавших на "Крокус" . РИА Новости (27 сакавіка 2024). Праверана 30 сакавіка 2024.
- ↑ Путин объявил 24 марта днем общенационального траура . TACC. Праверана 23 сакавіка 2024.
- ↑ Власти стран мира выражают соболезнования России в связи с терактом в Crocus City Hall (руск.). Interfax.ru (22 сакавіка 2024). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Теракт в "Крокус сити холле". Факты . TACC. Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Великобритания осудила теракт в Подмосковье (руск.). tass.ru. Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Движение ХАМАС осудило теракт в «Крокус Сити Холле» (руск.). Движение ХАМАС осудило теракт в «Крокус Сити Холле». Праверана 23 сакавіка 2024.
- ↑ Алан Гаглоев выразил соболезнования Владимиру Путину в связи с терактом в Подмосковье Официальный сайт Президента Республики Южная Осетия . presidentruo.org. Праверана 22 сакавіка 2024.