З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ту́я[1] (Thuja) — род вечназялёных хвойных дрэў і кустоў сямейства кіпарысавых.
Вышыня дрэў 7—11 м (часам да 20 м), дыяметр да 30 см (у асобных экзэмпляраў да 90 см). Крона вузкапірамідальная. Ігліца на галінках лускападобная з васкавым налётам, накрыж супраціўная. Мужчынскія шышкі дробныя, круглыя, жаночыя — вялікія, яйкападобныя або прадаўгаватыя.
Ценевынослівая расліна. Жыве да 100 гадоў.
Радзіма Паўночная Амерыка.
На Беларусі інтрадукавана туя заходняя, ці негніючка (Thuja occidentalis) і туя складкавая, або гіганцкая (Thuja plicata). Часцей вырошчваюць тую заходнюю і яе садовыя формы. Ва ўмовах Беларусі схільная да кушчэння. Каштоўная парода для азелянення населеных пунктаў. Устойлівая да гарадскіх умоў, выносіць падстрыганне.
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 66. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).