Сімон Фёдаравіч Ушакоў
Сімон Фёдаравіч Ушакоў | |
---|---|
Дата нараджэння | каля 1626[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 чэрвеня 1686 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, іканапісец |
Жанр | іканапіс |
Уплыў на | Mikhail Ivanov Milyutin[d][4] і Georgy Zinovyev[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сімон (Пімен) Фёдаравіч Ушако́ў (1626, Масква — 25 чэрвеня 1686, Масква) — рускі жывапісец і графік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся і жыў у Маскве. У 1648—64 гг. знаменшчык у Сярэбранай і Залатой палатах. З 1664 жалаваны іканапісец Аружэйнай палаты, кіраўнік іканапіснай майстэрні.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Пісаў парсуны , фрэскі і кіраваў распісваннем Архангельскага і Успенскага сабораў (1660), размалёўваў царскую палату (1657), сцены Гранавітай палаты (1668) у Маскоўскім Крамлі, выканаў абразы для царквы Тройцы ў Нікітніках (1656—57). Чарціў геаграфічныя карты і планы, ствараў малюнкі для гравёраў і сам займаўся афортам («Сем смертных грахоў», 1665).
У рускім жывапісе канца 17 ст. выступіў рэфарматарам: выкарыстоўваючы традыцыйныя іканаграфічныя схемы, імкнуўся да святлоценявой лепкі формы, мяккасці пераходаў, аб'ёмнасці лікаў, жыццёвасці, што вызначала пераход ад сярэдневяковых канонаў да свецкага рэалістычнага мастацтва: абразы «Тройца» (1671), «Нерукатворны Спас» (1677), карціна «Маці Божая Уладзімірская» («Дрэва Маскоўскай дзяржавы», 1668). Свае эстэт, погляды выклаў у трактаце «Слова к любатшчацельнаму іконнага пісанія» (каля 1666).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ушакоў Сімон (Пімен) Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. С. 291.
- Сомов А. И. Ушаков, Симон или Пимен Федорович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Овчинникова Е. С. Портрет в русском искусстве XVII в. М., 1955.
- Ананьева Т. С. Ушаков: [Альбом]. Л., [1971].
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Сімон Фёдаравіч Ушакоў на Вікісховішчы |
- ↑ Simon Ouchakov // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Swartz A. Simon Fedorovich Ushakov // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Union List of Artist Names — 2021. Праверана 7 лютага 2024.
- ↑ (unspecified title) Праверана 17 лютага 2019.