Старое Сяло (Жабінкаўскі раён)
Вёска
Старое Сяло
|
Старо́е Сяло́[1] (трансліт.: Staroje Sialo, руск.: Старое Село) — вёска ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Азяцкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У дакументах Старое Сяло сустракаецца з сярэдзіны XVI ст. Верагодны час заснавання — XV ст.
Згодна рэвізіі 1566 г., вёска з'яўлялася цэнтрам Старасельскага войтаўства Палескай воласці Берасцейскага староства.
У 1940—1954 гадах цэнтр Старасельскага сельсавета.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]У 1816 г. у вёсцы жылі 52 чалавекі.
У 1857 г. тут 90 двароў, 326 чалавек. У 1866 г. вёска стала цэнтрам аднайменнага сялянскага таварыства Азяцкай воласці (жылі 547 сялян).
У 1897 г. налічвалася 137 двароў, дзе жыў 921 чалавек.
У 1914 г. — 183 двары і 1059 жыхароў — найбольшая колькасць насельніцтва за ўсю гісторыю.
У 1935 г. насельніцтва зменшылася да 892 чалавек.
У 1999 г. у вёсцы 244 двары, дзе жывуць 535 чалавек.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. ��. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ста́ра Весь, ж.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх