Спаса-Ушэсцеўская царква (Капыль)
Праваслаўны храм | |
Спаса-Ушэсцеўская царква | |
---|---|
![]() | |
53°15′03″ пн. ш. 27°09′01″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Капыль |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Слуцкая епархія |
Будаўніцтва | 1866 |
![]() |

Спаса-Ушэсцеўская царква — праваслаўны храм у горадзе Капылі Мінскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Пабудавана ў 1866 годзе з бутавага каменю і цэглы на ўрадавыя сродкі (14 тыс. рублёў). У савецкі час выкарыстоўвалася пад музей.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры эклектыкі. Вырашана цэнтрычным крыжовым аб’ёмам, сярод аднолькавых крылаў якога вылучаецца трохгранная апсіда. У сілуэце дамінуе цэнтральны васьмігранны аб’ём. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі фасадаў вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя элементы дэкору: вуглавыя лапаткі, парталы 3 лучковых уваходаў, ліштвы арачных аконных праёмаў. Над парталам галоўнага ўвахода стральчатая гатычная арка.
Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]У інтэр’еры ў цэнтральную залу шырокімі арачнымі прасветамі адкрываюцца прытвор, бакавыя прыдзелы і акруглая, перакрытая конхай апсіда.
Настаяльнікі прыходу
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Іларыёнавіч Пастэрнацкі (1932—1933)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Спаса-Ушэсцеўская царква (Капыль)
- Спаса-Ушэсцеўская царква (Капыль) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Спаса-Ушэсцеўская царква (Капыль) на сайце Radzima.org
- Спаса-Ушэсцеўская царква (Капыль) на сайце Глобус Беларусі (руск.)