Сем цудаў Партугаліі
Сем цудаў Партугаліі (парт.: Sete Maravilhas de Portugal) — спіс культурных аб'ектаў Партугаліі, адабраных у 2007 годзе ў выніку конкурсу, абвешчанага міністэрствам культуры Партугаліі і праведзенага кампаніямі Y&R Brands S.A. і Realizar S.A.
Першапачаткова на конкурс былі інстытутам IGESPAR (Партугальскі Інстытут Архітэктурнай Спадчыны) высунуты 793 Нацыянальных манумента Партугаліі. У першым туры камісія экспертаў адабрала 77 з іх. Затым быў адабраны 21 фіналіст у чатырох розных катэгорыях.
7 снежня 2006 года пачаліся выбары, якія працягваліся шэсць месяцаў. Насельніцтва магло галасаваць у інтэрнэце, па тэлефоне і пасродкам адпраўкі смс-паведамленняў. 7 ліпеня 2007 года на стадыёне Да Луж у Лісабоне былі абвешчаны вынікі выбараў, адначасова з вынікамі праекта Новыя сем цудаў свету.
Сем цудаў Партугаліі
[правіць | правіць зыходнік]Нумар | Назва | Размяшчэнне | Фатаграфія |
---|---|---|---|
1 | Замак Гімарайнш, X-XIII стст. | Гімарайнш, Брага | |
2 | Замак Обідуш, 1195 | Обідуш, Лейрыя | |
3 | Манастыр Баталья, 1385 | Баталья, Лейрыя | |
4 | Манастыр Алкабаса, 1153 | Алкабаса, Лейрыя | |
5 | Манастыр іеранімітаў, 1502 | Санта-Марыя-дэ-Белены, Лісабон | |
6 | Палац Пена, 1838 | Сінтра | |
7 | Вежа Белен, 1521 | Санта-Марыя-дэ-Белен, Лісабон |