Санта-Марыя-Маджорэ
Рымска-каталіцкая царква | |
Царква Санта-Марыя-Маджорэ | |
---|---|
Basilica Papale di Santa Maria Maggiore | |
| |
41°53′51″ пн. ш. 12°29′55″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Італія |
Горад | Рым |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Рымская епархія |
Тып будынка | Базіліка |
Архітэктурны стыль | Раманскі стыль, барока |
Архітэктар | Ліберый |
Заснавальнік | Сікст III |
Дата заснавання | 5 жніўня 356 |
Будаўніцтва | 440—1750 гады |
Статус | Рымская каталіцкая царква Святой Марыі |
Вышыня | 75 м |
Стан | дзеючы храм |
Сайт | vatican.va/various/basil… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Санта-Марыя-Маджорэ (італ.: Basilica di S.Maria Maggiore) — царква, папская базіліка, адна з чатырох галоўных базілік Рыма.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З яе заснаваннем звязана цікавая легенда:
У адну з летніх начэй 352 года папе Ліберыю і багатаму патрыцыю Джавані з'явілася ў сне Мадонна і загадала пабудаваць царкву на тым месцы, дзе назаўтра выпадзе снег.
На наступную раніцу, 5 жніўня 352 года, на Эсквіліне, там, дзе цяпер стаіць базіліка, ляжаў снег. Ліберый абрысаваў у снезе перыметр новай базілікі, якая пазней была пабудавана дзякуючы фінансаванню Джавані |
Яе змяніла базіліка, пабудаваная ў 440-х гг. папам Сікстам III і прысвечаная Маці Божай.
Шмат якія папы, імкнучыся зрабіць гэтую вельмі шанаваную рымскую царкву яшчэ больш раскошнай, дабудоўвалі і ўпрыгожвалі яе.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Званіца, самая высокая ў Рыме (75 м), датавана 1377 годам.
Цяперашні фасад з порцікам і лоджыяй пабудаваў у 1740-х гады Фердынанда Фуга.
У лоджыі, на сцяне, якая прадстаўляе сабой стары фасад царквы, захаваўся мазаічны дэкор пачатку XIV ст.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Усярэдзіне капэлы Баргезэ
-
Купал Сіксцінскай капэлы
-
Магіла Пія V
-
Магіла Паўла V
-
Магіла Клімента VIII
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Heinz-Joachim Fischer: Rom. Zweieinhalb Jahrtausende Geschichte, Kunst und Kultur der Ewigen Stadt. DuMont Buchverlag, Köln 2001, ISBN 3-7701-5607-2, S. 295—299.
- Erwin Gatz: Roma Christiana. Vatikan — Rom — römisches Umland. Ein kunst- und kulturgeschichtlicher Führer. 3. verbesserte und erweiterte Auflage. Schnell + Steiner, Regensburg 2008, ISBN 978-3-7954-2054-3, S. 207—220.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Санта-Марыя-Маджорэ
- Славутасці Італія
- Царква Санта-Марыя-Маджорэ