Саатлы
Выгляд
| ||||||||||||
Саатлы[2] (азерб.: Saatlı) — горад, адміністрацыйны цэнтр Саатлінскага раёна Азербайджана, за 180 км ад Баку. Размешчаны на правым беразе ракі Аракс. Указам ад 25 мая 1943 з Сабірабадскага раёна быў выдзелены новы раён з цэнтрам у Саатлы. 24 верасня 1947 года паселішча Саатлы было аднесена да катэгорыі пасёлкаў гарадскога тыпу. У 1971 годзе атрымаў статус горада.
Зноскі
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
- ↑ карта Азербайджана — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).