Перайсці да зместу

Падзенне Дамаска (2024)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Падзенне Дамаска
Асноўны канфлікт: Наступленне на поўдні Сірыі (2024)
Дата 7—8 снежня 2024
Месца Дамаск і яго наваколле
Вынік перамога паўстанцаў, Дамаск узяты
Праціўнікі
 Сірыя Сірыя Сірыйская апазіцыя

Падзенне Дамаска — эпізод грамадзянскай вайны ў Сірыі.

7 снежня войскі сірыйскай апазіцыі абвясцілі, што пачалі атачаць Дамаск пасля захопу бліжэйшых гарадоў[1]. Паўстанцы пачалі атачаць сталіцу пасля захопу Аль-Санамайна, горада за 20 кіламетраў ад паўднёвага ўезду ў сталіцу[2][3].

У рэгіёне Рыф-Дамаск урадавыя сілы адступілі з гарадоў Асаль-Аль-Вард, Ябруд, Фліта, Аль-Насэрыя і Артуз, у той час як паўстанцы падышлі да сталіцы на адлегласць 10 кіламетраў[4]. Сірыйскі ўрад абверг заявы, што яго армія пакінула пазіцыі паблізу горада[5][6][7]. Да вечара ўрадавыя сілы пакінулі гарады на ўскраінах Дамаска, у тым ліку Джарамана, Катану, Муадамія-эль-Шам, Дарая, Аль-Кісва, Аль-Думайр[8]. Афіцыйныя асобы Егіпта і Іарданіі на фоне поспехаў сірыйскай апазіцыі і магчымага падзення Дамаска, прапанавалі прэзідэнту Сірыі Башару Асаду пакінуць краіну і сфармаваць урад у выгнанні[9][10]. Па паведамленнях канцылярыі прэзідэнта, Башар Асад застаўся ў Дамаску[11]. Войскі апазіцыі дасягнулі прыгарадаў[12][13]. На галоўнай плошчы Джараманы пратэстоўцы знеслі статую Хафеза аль-Асада[14][15][16]. Армія паўстанцаў тым часам пачала наступаць на Дамаск з паўночнага напрамку[17].

У ноч на 8 снежня Дамаск узяты[18][19], што азнаменавала канец праўлення Башар Асада ў краіне[20]. Прэм'ер-міністр Махамад Газі Аль-Джалалі абвясціў, што ён гатовы «супрацоўнічаць з любым кіраўніцтвам, абраным народам»[21][22].

  1. https://www.trtrussian.com/novosti/oppoziciya-u-vorot-damaska-18241021. Оппозиция у ворот Дамаска (руск.). Оппозиция у ворот Дамаска. Праверана 7 снежня 2024.
  2. Syrian rebels say they control the south and are approaching Damascus (англ.). Middle East Eye. Праверана 7 снежня 2024.
  3. Syria rebels say encircling Damascus as govt denies falling back (англ.). Yahoo News (7 снежня 2024). Праверана 7 снежня 2024.
  4. user32. انسحابات متتالية من ريف دمشق لتأمين العاصمة.. فصائل المصالحة على بعد بضعة كيلومترات عن العاصمة دمشق | المرصد السوري لحقوق الإنسان (ар.) (7 снежня 2024). Праверана 7 снежня 2024.
  5. AFP. Syrian rebels say they have begun encirclement of Damascus (англ.). www.timesofisrael.com. Праверана 7 снежня 2024.
  6. Минобороны Сирии опровергло сообщения о выводе войск из пригорода Дамаска (руск.). ВЗГЛЯД.РУ. Праверана 7 снежня 2024.
  7. Минобороны Сирии прокомментировало сообщения о выводе армии из Дамаска - Газета.Ru | Новости (руск.). Газета.Ru (7 снежня 2024). Праверана 7 снежня 2024.
  8. السوري, المرصد. بعد الانسحاب الكبير في ريف دمشق ومدن متاخمة للعاصمة.. قوات النظام تعيد انتشارها في العاصمة دمشق | المرصد السوري لحقوق الإنسان (ар.) (7 снежня 2024). Праверана 7 снежня 2024.
  9. WSJ: чиновники из Египта и Иордании советовали Асаду покинуть Сирию (руск.). TACC. Праверана 7 снежня 2024.
  10. WSJ: Египет и Иордания советовали Асаду покинуть Сирию (руск.). m24.ru. Праверана 7 снежня 2024.
  11. Канцелярия Асада опровергла его тайные визиты в другие страны (руск.). Коммерсантъ (7 снежня 2024). Праверана 7 снежня 2024.
  12. Rebel forces 'reach Damascus suburbs' as protesters topple statue on outskirts (англ.). Sky News. Праверана 7 снежня 2024.
  13. "Syrian Opposition Activists Say Insurgents Reach Suburbs of Damascus". Bloomberg.com(англ.). 2024-12-07. Праверана 2024-12-07.
  14. В Дамаске снесли памятник отцу Асада - Газета.Ru | Новости (руск.). Газета.Ru (7 снежня 2024). Праверана 7 снежня 2024.
  15. Damascus suburbs falling to rebels, US official says, as presidency denies Assad left (англ.). BBC News. Праверана 7 снежня 2024.
  16. Mohamed, Edna. Syria’s opposition fighters say they are closing in on capital Damascus (англ.). Al Jazeera. Праверана 7 снежня 2024.
  17. US-backed anti-regime groups began expanding to north and towards Damascus from southern Syria. www.aa.com.tr. Праверана 7 снежня 2024.
  18. Al Hadath: сирийские боевики взяли под контроль Дамаск (руск.). TACC. Праверана 8 снежня 2024.
  19. Сирия последние новости (руск.). Газета.Ru (8 снежня 2024). Праверана 8 снежня 2024.
  20. В Сирии свергли президента страны Башара Асада (руск.). Metro Москва (8 снежня 2024). Праверана 8 снежня 2024.
  21. "«Премьер-министр Сирии: готов к сотрудничеству»".
  22. "«Сирийские повстанцы вошли в Хомс и заявили, что осадят Дамаск»".