Перайсці да зместу

Ота Грыбель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ота Грыбель
Род дзейнасці мастак, лялечнік, графік
Дата нараджэння 31 сакавіка 1895(1895-03-31)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 сакавіка 1972(1972-03-07)[1][2] (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Matthias Griebel[d]
Альма-матар
Партыя
Член у

Ота Грыбель (ням.: Otto Griebel, 31 сакавіка 1895, Меранэ — 7 сакавіка 1972, Дрэздэн) — нямецкі мастак і графік, які працаваў у такіх кірунках жывапісу, як новая прадметнасць і рэвалюцыйны, сацыялістычны рэалізм.

Жыццё і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і абіўшчыка. У 1909 годзе ён пачынае навучанне на мастака-афарміцеля, затым паступае ў дрэздэнскую Вышэйшую школу мастацтваў, дзе знаёміцца з Ота Дзіксам. З 1911 года і да прызыву ў дзейнае войска ў 1915 годзе ён вывучае роспіс па шкле ў Ёзэфа Галера ў Школе прыкладнога мастацтва ў Дрэздэне, піша свае першыя карціны алеем.

У жніўні 1915 года адпраўляецца салдатам на фронт. Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны ён становіцца членам дрэздэнскага Рабоча-салдацкага Савета і ўступае ў Камуністычную партыю Германіі. У 1919 годзе паступае ў Дрэздэнскую Акадэмію мастацтваў, у клас Роберта Штэрля і знаёміцца з Оскарам Какошкам. У 1919—1920 гадах мастак захапляецца дадаізмам, збліжаецца з такімі майстрамі, як Георг Грос і Джон Хартфілд. Пераехаўшы ў Берлін у 1924 годзе ўдзельнічае ў мастацкім руху Дрэздэнскага сецэсіёна. Быў удзельнікам гуртоў Малады Рэйнланд у Дзюсельдорфе, берлінскай лістападаўскай групы, адным з заснавальнікаў «Чырвонай групы» ў Дрэздэне і інш.

У 1933 годзе, пасля прыходу ў Германіі да ўлады нацыянал-сацыялістаў, Грыбель быў арыштаваны гестапа, а яго працы абвешчаныя «чужым камуністычным мастацтвам». Большая частка яго палотнаў загінула падчас бамбардзіроўкі Дрэздэна ў лютым 1945 года амерыканцамі. Пасля заканчэння вайны мастак да 1960 года выкладаў на Рабоча-сялянскім факультэце ў дрэздэнскай Вышэйшай мастацкай школе.

Грыбель быў таксама артыстам лялечнага тэатра.

Зноскі

  1. а б Otto Griebel
  2. а б Otto Griebel // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118697633 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 20 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118697633 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. https://de.wikipedia.org/wiki/Otto_Griebel