Перайсці да зместу

Нікала Леанар Садзі Карно

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нікала Леанар Садзі Карно
Nicolas Léonard Sadi Carnot
Дата нараджэння 1 чэрвеня 1796(1796-06-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 жніўня 1832(1832-08-24)[1][3][…] (36 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Лазар Карно
Род дзейнасці матэматык, фізік, ваенны інжынер, інжынер
Навуковая сфера тэрмадынаміка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Сімеон Дэні Пуасон
Вядомы як першаадкрывальнік цыклу Карно
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нікала Леанар Садзі Карно (фр.: Nicolas Léonard Sadi Carnot; 1 чэрвеня 1796 — 24 жніўня 1832) — французскі фізік і матэматык.

Сын вядомага палітычнага дзеяча і матэматыка Лазара Карно і дзядзька Мары Франсуа Садзі Карно, былога прэзідэнта Францыі. Садзі Карно атрымаў добрую хатнюю адукацыю. У 1812 годзе бліскуча скончыў ліцэй Карла Вялікага і паступіў у політэхнічную школу — лепшую на той момант навучальную ўстанову Францыі. У 1814 годзе ён яе скончыў шостым па паспяховасці і быў накіраваны ў інжынерную школу ў горадзе Мец. Пасля завяршэння якой у 1816 годзе быў размеркаваны ў інжынерны полк, дзе правёў некалькі гадоў. У 1819 годзе выйграў конкурс на замяшчэнне вакансіі ў Галоўным штабе корпуса ў Парыжы і перабраўся туды. У Парыжы Карно працягнуў навучанне. Наведваў лекцыі ў Сарбоне, Калеж дэ Франс, Кансерваторыі мастацтваў і рамёстваў. Там ён пазнаёміўся з хімікам Нікола Клеманам, які займаўся вывучэннем газаў. Зносіны з ім выклікалі цікавасць у Карно да вывучэння паравых машын. І ў 1824 годзе выйшла першая і адзіная праца Садзі Карно — «Роздум аб рухаючай сіле агню і аб машынах, здольных развіваць гэту сілу». Гэтая праца лічыцца асноватворнай у тэрмадынаміцы. У ёй быў праведзены аналіз існуючых у той час паравых машын, і былі выведзены ўмовы, пры якіх ККДз дасягае максімальнага значэння (у паравых машынах таго часу ККДз не перавышаў 2 %). Акрамя гэтага там жа былі ўведзены асноўныя паняцці тэрмадынамікі: ідэальная цеплавая машына (гл. Цеплавая машына), ідэальны цыкл (гл. Цыкл Карно), зваротнасць і незваротнасць тэрмадынамічных працэсаў.

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Nicolas Leonard Sadi Carnot // Magdeburger Biographisches Lexikon — 2002. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 83. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.