Перайсці да зместу

Міхаіл Аляксандравіч Ткачоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з М. А. Ткачоў)
Міхаіл Аляксандравіч Ткачоў
Дата нараджэння 10 сакавіка 1942(1942-03-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 кастрычніка 1992(1992-10-31)[1] (50 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, школьны настаўнік, палітык
Навуковая сфера археалогія і гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Лаўрэнцій Сямёнавіч Абецэдарскі
Вядомыя вучні Алег Анатолевіч Трусаў, Аляксандр Канстанцінавіч Краўцэвіч і Генадзь Мікалаевіч Сагановіч
Партыя
Член у
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаіл Аляксандравіч Ткачоў (10 сакавіка 1942, Мсціслаў — 31 кастрычніка 1992[2], Мінск) — беларускі археолаг, гісторык. Спецыяліст па ваенна-абарончаму дойлідству Беларусі XIII—XVIII стагоддзяў. Пачынальнік гістарычнай археалогіі — новага напрамку гістарычных даследаванняў у Беларусі. Доктар гістарычных навук (1987), прафесар (1989).

Нарадзіўся 10 сакавіка 1942 года ў Мсціславе.

Скончыў у 1964 годзе гістарычны факультэт БДУ. У 1964—1968 гадах працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе № 3 г. Жодзіна[3].

З 1968 года ў Інстытуце гісторыі АН Беларусі. Скончыў у 1971 годзе аспірантуру Інстытута гісторыі АН БССР. У 1972 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Ваеннае дойлідства Беларусі XIII—XVIII ст. (па помніках паўночна-заходняй і паўднёва-заходняй і Беларусі)»[3].

У 1971—1978 гадах старшы навуковы супрацоўнік сектара археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР. У 1978—1989 гадах у ГрДУ імя Я. Купалы: прафесар, загадчык кафедры гісторыі СССР і БССР. У 1987 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Арганізацыя абароны гарадоў Беларусі XIV—XVIII ст.»[3].

З 1989 года загадчык рэдакцыі гісторыі Беларусі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, з красавіка 1992 года быў галоўным рэдактарам гэтага выдавецтва[4].

Заснавальнік (1986) і кіраўнік гісторыка-культурнага клуба «Паходня» (Гродна), які шмат зрабіў для вяртання Вялікага Княства Літоўскага ў гістарычную памяць[3].

Памёр 31 кастрычніка 1992 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Вывучаў ваенна-абарончае дойлідства, матэрыяльную культуру і архітэктуру гарадоў Беларусі XI—XVIII стагоддзяў: Віцебска, Гальшан, Гомеля, Гродна, Заслаўя, Камянца, Крэва, Ліды, Любчы, Міра, Навагрудка, Чачэрска і інш. Адзін з аўтараў кніг «Нарысы па археалогіі Беларусі» (ч. 2, 1972), «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 1—2, 1987—1988)[4]. Першым у беларускай гістарыяграфіі прасачыў генезіс, эвалюцыю і этапы развіцця замкаў і абарончых сістэм населеных пунктаў, а таксама арганізацыю абароны беларускіх гарадоў.

Ініцыятар стварэння энцыклапедыі «Археалогія і нумізматыка Беларусі», «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі». Напісаў каля 200 навуковых прац.

Ушанаванне памяці

[правіць | правіць зыходнік]
Мемарыяльная дошка М. Ткачову на доме № 27.
  • У горадзе Гродна ў доме па адрасе праспект Будаўнікоў, 27, дзе жыў і працаваў М. Ткачоў, усталявана мемарыяльная дошка ва ўшанаванне памяці славутага вучонага. Згодна надпісу на дошцы: «у гэтым доме з 1978 па 1989 жыў і працаваў выдатны беларускі гісторык і палітычны дзеяч Міхась Ткачоў».
  • Партрэт Міхася Ткачова выканаў мастак Алесь Цыркуноў[5].
  • Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII―XVIII стст. / М. А. Ткачоў; [рэд. П. А. Раппапорт]; АН Беларускай ССР, Ін-т гісторыі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1978. — 141, [1] с.
  • Ткачев, М. А. Военное зодчество Белоруссии XIII—XVIII в. (По памятникам Северно-Западной и Юго-Западной Белоруссии): Автореф. дис…. канд. ист. наук / АН БССР, Ин-т истории. — Мн., 1972. — 48 с.
  • Замки Беларуси / М. А. Ткачев. — Мн.: Беларусь, 2007. — 200 с. — ISBN 978-985-01-0706-0
  • Замкі Беларусі: (XIII―XVII ст.) / М. А. Ткачоў; [пад рэд. Ф. В. Барысевіча]; Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. — Мн.: Полымя, 1977. — 82, [1] c.
  • Замкі і людзі / М. А. Ткачоў; [пад рэд. Г. В. Штыхава]. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 182, [2] с. — ISBN 5-343-00880-1
  • Паходня: Кн. публіцыстыкі / Міхась Ткачоў; Рэд.-склад. С. П. Самуэль; Навук. кансульт. В. У. Скалабан. — Мн.: БелЭн, 1994. — 286 с. — ISBN 5-85700-163-3

У сааўтарстве

[правіць | правіць зыходнік]
  • Вялікае мастацтва артылерыі: Казімір Семяновіч / А. М. Бельскі, М. А. Ткачоў. — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. — 55, [1] c., 1 л. партрэт, [8] л. іл. — (Нашы славутыя землякі). — ISBN 5-343-00881-X
  • Старажытны Мсціслаў / М. А. Ткачоў, А. А. Трусаў. — Мн.: Полымя, 1992. — 109, [1] с. — (Па родным краі).
  • Страчаная спадчына / [Т. Габрусь, А. Кулагін, Ю. Чантурыя, М. Ткачоў; Уклад. Т. В. Габрусь]. — Мн.: Беларусь, 2003. — 350, [1] с. — ISBN 985-01-0415-5
  • Беларусь у войнах XI—XVII стст. // Беларуская мова і література ў школе. — 1990. — № 5. — С.
  • Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. / Міхась Ткачоў; Да друку падрыхтавалі В. Кушнер, С. Таляронак, В. Ткачова // Беларускі гістарычны часопіс. — 1993. — № 1 (1). — С. 83 — 90; № 2 (2). — С. 56 —.
  • Гісторыя, якую вярнулі народу / М. А. Ткачоў // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1975. — № 4. — С. 56 — 58.
  • З гісторыі земляробства / М. А. Ткачоў // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1982. — № 3. — С. 44 — 45.
  • Лідскі замак / М. А. Ткачоў // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1971. — № 2. — С. 13 — 18.
  • Новая сустрэча з археалогіяй // Народная асвета. — 1975. — № 8. — С. 90 — 92.
  • Новае пра Сафійскі сабор / М. А. Ткачоў // Помнікі гісторы�� і культуры Беларусі. — 1972. — № 1. — С. 18 — 23.
  • Новыя крыніцы па Беларускай археалогіі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1981. — № 2. — С. 46 — 47. — Рэцэнзія на кнігу: Поболь Л. Д. Древности Белоруссии в музеях Польши. Мн., 1979.
  • Мая Гарадзеншчына // Маладосць. — 1992. — № 4. — С. 113—124.

У сааўтарстве

[правіць | правіць зыходнік]
  • Да пытання аб каменных умацаваннях Дольнага замка Віцебска / М. А. Ткачоў, Т. С. Бубенька // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1993. — Частка 2. — С. 153—161.
  • Віцебскія бранзалеты / М. А. Ткачоў, Л. У. Калядзінскі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1984. — № 4. — С. 41 — 42.
  • Касметыка ў старадаўнім Віцебску / М. Ткачоў, Л. Калядзінскі // Служба быту Беларусі. — 1982. — № 5. — С. 17.
  • Лясны промысел у старажытным Віцебску / М.Ткачоў, Л.Калядзінскі // Родная прырода. — 1984. — № 3. — С. 15.
  • Раскопкі на Верхнім замку / М.Ткачоў, Л.Калядзінскі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1984. — № 1. — С. 35 — 37.
  • Рыбалоўства ў старажытным Віцебску / М.Ткачоў, Л.Калядзінскі // Родная прырода. — 1983. — № 2. — С. 23.
  • Твор дробнай пластыкі XII—XVI стагоддзяў з Віцебска / М.Ткачоў, Л.Калядзінскі // Мастацтва Беларусі. — 1983. — № 6. — С. 57.
  • Зброя і рыштунак вершніка з раскопак Крычава / М. А. Ткачоў, А. А. Мяцельскі // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1994. — № 4. С. 187—200.
  • Ляхавіцкая фартэцыя / М. А. Ткачоў, С. Ф. Цярэхін // Помнікі гісторыі і культуры Ббеларусі. — 1973. — № 1. — С. 22 — 23.
  • Храналогія гісторыі Беларусі / [Склад.: В. В. Гетаў, М. І. Камінскі; Навук. рэд.: М. А. Ткачоў, І. П. Хаўратовіч. — Мн.: «Беларус. Савец. энцыкл.» імя П.Броўкі, 1989. — 235, [1] с. — (Энцыклапедычная бібліятэчка «Беларусь»).
  • Храналогія гісторыі Беларусі / [Склад.: В. В. Гетаў, М. І. Камінскі; навук. рэд.: М. А. Ткачоў, І. П. Хаўратовіч]. — Мн.: БелЭн, 1992. — 193 с. — (Энцыклапедычная бібліятэчка «Беларусь»).
  • Арлова Н.. Ткачоў Міхась . Даведнік Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956-1991) (23 снежня 1999). Праверана 30 ліпеня 2009.