Перайсці да зместу

Мікіта Міхайлавіч Нікалаевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мікіта Нікалаевіч)
Футбол
Мікіта Нікалаевіч
Поўнае імя Мікіта Міхайлавіч Нікалаевіч
Нарадзіўся 11 верасня 1997(1997-09-11)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 183 см
Вага 71 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2018 Беларусь Мінск 32 (2)
2019—2021 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 73 (6)
2022 Балгарыя Славія (Сафія) 5 (0)
2022 Харватыя Дугаполе 8 (0)
2023 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 14 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013 Беларусь Беларусь (да 17) 2 (0)
2017 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 сакавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 18 лютага 2018

Мікіта Нікалаевіч (нар. 11 верасня 1997, Салігорск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2014 года пачаў выступаць за дубль і хутка замацаваўся ў яго складзе. Увосень 2015 года гуляў за «Мінск» у Юнацкай лізе УЕФА. У сезоне 2016 стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, але тады так і не дэбютаваў у афіцыйных матчах.

19 сакавіка 2017 года дэбютаваў у асноўнай камандзе «Мінска» ў матчы чвэрцьфіналу Кубка Беларусі супраць БАТЭ (1:2), выйшаўшы на замену на 84-й хвіліне. У Вышэйшай лізе дэбютаваў 15 чэрвеня 2017 года ў гасцявым матчы супраць гродзенскага «Нёмана» (1:3), выйшаўшы на замену ў другім тайме. Да канца сезона 2017 згуляў яшчэ ў 6 матчах, пераважна выходзячы на замену.

У студзені 2018 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[3]. Сезон 2018 пачынаў у дублі, неўзабаве стаў выхадзіць на замену ў асноўнай камандзе, а з ліпеня пачаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе.

У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[4] і неўзабаве стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», падпісаўшы трохгадовы кантракт[5]. У жодзінскай камандзе рэгулярна з’яўляўлся на полі, але не меў трывалага месца ў аснове, звычайна чаргаваўся выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[6].

У лютым 2022 года стаў іграком сафійскай «Славіі»[7]. У жніўні 2022 года пакінуў балгарскі клуб, а ў верасні далучыўся да харвацкага «Дугаполя»[8].

У красавіку 2023 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[9]. Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў снежні 2023 года[10].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2013 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

10 лістапада 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Літвы (0:0).

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 дубль Мінск Беларусь 16 2
2015 дубль Мінск Беларусь 18 4
2016 дубль Мінск Беларусь 28 5
2017 Д1 Мінск Беларусь 7 0
2018 Д1 Мінск Беларусь 25 2
2019 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 21 1
2020 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 27 2
2021 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 25 3
2021/22 (2) Д1 Славія Балгарыя 5 0
2022/23 (1) Д2 Дугаполе Харватыя 8 0
2023 Д1 Шахцёр Беларусь 14 1

Грамадзянская пазіцыя

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[11].

  1. Nikita Nikolaevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://teams.by/nikolaevich-nikita-mikhaylovich/player-41908/
  3. Футбол. Никита Николаевич продлил контракт с "Минском" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (31 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2021. Праверана 18 лютага 2018.
  4. Лукашевич и Николаевич покинули "Минск" (руск.). football.by (21 студзеня 2019). Праверана 22 сакавіка 2024.
  5. Два игрока пополнили состав "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (22 студзеня 2019). Праверана 22 сакавіка 2024.
  6. Николаевич покинул "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (21 студзеня 2022). Праверана 22 сакавіка 2024.
  7. Экс-полузащитник "Торпедо-БелАЗ" Николаевич продолжит карьеру в Болгарии (руск.). football.by (19 лютага 2022). Праверана 22 сакавіка 2024.
  8. Никита Николаевич сменил болгарскую "Славию" на хорватское (руск.). football.by (8 верасня 2022). Праверана 22 сакавіка 2024.
  9. Футбол. Никита Николаевич подписал контракт с солигорским "Шахтером" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (6 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2023. Праверана 7 красавіка 2023.
  10. "Шахтер" объявил о расставании с Плаккой, Николаевичем и Корзуном (руск.). football.by (31 снежня 2023). Праверана 22 сакавіка 2024.
  11. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 22 сакавіка 2024.