Перайсці да зместу

Масавае забойства ў Ганау (2020)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Масавае забойства ў Ганау
Месца нападу Германія Ганау, Германія
Дата 19 лютага 2020
22:00
Спосаб нападу растрэл
Зброя пісталет Glock 17 калібра 9 мм
Параненыя 5
Забойцы Тобіас Рат’ен

У ноч на чацвер 19 лютага 2020 года ў нямецкім горадзе Ганау, у двух кальянных кафэ былі расстраляныя 9 чалавек. Паліцыя прыбыла ў дом да падазраванага, аднак ён быў ужо мёртвы; побач ляжала цела яшчэ аднаго чалавека. Мяркуецца, што стралок вярнуўся дадому і скончыў жыццё самагубствам[1].

Увечары 19 лютага ў адну з кальянных у цэнтральнай частцы Ганау ўварваўся мужчына і пачаў стральбу па наведвальніках, забіўшы траіх. Затым ён схаваўся, а праз некаторы час з’явіўся ў іншай кальяннай, размешчанай у пяці хвілінах язды ад першага месца злачынства. Там ён забіў яшчэ пяць чалавек. Адзін пацярпелы памёр праз некалькі гадзін ад атрыманых раненняў. Трое забітых — грамадзяне Германіі (двое — курды, адзін — цыган), двое — грамадзяне Турцыі, адзін — Балгарыі і яшчэ адзін — Румыніі. Восьмая ахвяра родам з Босніі і Герцагавіны. У дзявятай — падвойнае грамадзянства: Афганістана і Германіі[2][3][4][5].

Некалькімі гадзінамі пазней паліцыя паведаміла, што меркаваны забойца знойдзены мёртвым у сваёй кватэры і што побач з ім знаходзіцца цела 72-гадовай жанчыны, яго маці. Следчыя прыйшлі да высновы, што пасля здзяйснення злачынстваў ён застрэліў сваю маці, а затым застрэліўся сам[6].

Падазраваны ў забойствах 43-гадовы Тобіас Рат’ен, у якога быў дазвол на валоданне паляўнічай зброяй, як мяркуецца, перад забойствамі выклаў у YouTube відэа. Ён раздзяляў вельмі правыя неанацысцкія погляды. Сваё відэа, апублікаванае на англійскай мове, назваў «персанальным пасланнем да ўсіх амерыканцаў». Якога-небудзь указанні на тое, што ён збіраецца ажыццявіць гвалтоўныя дзеянні, у пасланні не мелася[7][8][9][10].

У сувязі з масавым забойствам, канцлер ФРГ Ангела Меркель адмяніла планавую паездку ў Леапольдзіну[11].

20 лютага прэзідэнт ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер наведаў горад і ўсклаў вянкі ў двух кальянных, дзе загінулі 9 чалавек[12].

21 лютага міністр унутраных спраў Германіі Хорст Зэехофер заявіў, што «злачынства ў Ганау — гэта адназначна расісцкі матываваны тэрарыстычны акт»[13].

  1. Eleven dead, including suspect, after Hanau attacks – as it happened (англ.). theguardian.com. Праверана 19 February 2020.
  2. Что известно о теракте в немецком городе Ханау
  3. Germany, hessenschau de, Frankfurt. Opfer des Anschlags: Neun junge Hanauer, mitten aus dem Leben gerissen(недаступная спасылка). hessenschau.de (21 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2020. Праверана 26 лютага 2020.
  4. Press, The Associated (20 February 2020). "Germany's Immigrant Community in Hanau Reeling After Attack". The New York Times.
  5. German gunman calling for genocide kills 9 people. AP NEWS (20 лютага 2020).
  6. Что известно о теракте в немецком городе Ханау
  7. Что известно о теракте в немецком городе Ханау
  8. Стрельба в Германии 19.02.2020 — нападающий и его мать мертвы
  9. "Has Germany done enough to tackle far-right violence?". BBC News [брытанская англійская]. 2020-02-20. Праверана 2020-02-20.
  10. Hume, Tim (February 29, 2020). "'Not a Classical Neo-Nazi': What We Know About the German Hookah Bar Terrorist". Vice News. Instead, judging by the material he posted online, Tobias Rathjen appears to have been driven by a toxic mix of racist, conspiracist, and incel ideology, and likely suffered from serious mental health problems, experts say.
  11. Меркель отменила плановую поездку из-за стрельбы в Ханау Архівавана 20 лютага 2020.
  12. Президент ФРГ назвал стрельбу в Ханау ″актом террористического насилия″ | Новости из Германии о Германии | DW | 20.02.2020
  13. Что известно о теракте в немецком городе Ханау