Каўпа
Каўпа | |
---|---|
лат.: Kaupo | |
Нараджэнне |
XII стагоддзе |
Смерць |
22 верасня 1217 |
Веравызнанне | каталіцтва |
Каўпа (лац.: Caupo; ? — 1217) — адзін са старэйшын тарэйдскіх ліваў у XIII ст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню Каўпа згадваецца «Хронікай Лівоніі» Генрыха Латвійскага ў 1200 годзе, калі разам з іншымі старэйшынамі аддаў сваіх сыноў закладнікамі біскупу Альберту. Аднак, відаць, ахрысціўся Каўпа яшчэ ў 1191 г. і быў саюзнікам немцаў, шмат спрыяў умацаванню іх улады. У 1203 ездзіў у Германію, затым у Рым, дзе быў прыняты Папам Інакенціям III, і вярнуўся ў Лівонію ў верасні 1204 года. Лівы не прынялі свайго колішняга старэйшыну, але ў 1206 годзе Каўпа з дапамогаю немцаў вяртае сабе ўладу, пры гэтым быў спалены г.зв. «замак Каўпа». Пазней Каўпа ўдзельнічаў у паходах немцаў супраць эстаў. У бітве з эстамі 21 верасня 1217 быў смяротна паранены. Падзяліў сваю маёмасць паміж цэрквамі ў Лівоніі. Нашчадкаў па мячы Каўпа не пакінуў, яго сын Бертольд загінуў яшчэ ў 1210 г. Ад Каўпа па кудзелі выводзіць сябе род остзейскіх немцаў Лівенаў.
«Замак Каўпа»
[правіць | правіць зыходнік]«Замак Каўпа» знаходзіўся паблізу пабудаванага ў 1214 годзе немцамі Фрэдэландскага замка (пазней зваўся Тарэйдскім). Выказвалася меркаванне, што Каўпа таксама меў і другі замак («малы замак Каўпа») — Вілкмесцкае гарадзішча, за 1 км ад Крымулдскага замка, але гэтае меркаванне аспрэчваецца.
У мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]- опера Адольфа Ведро «Каўпа» у 4 дз. (5 к.) (пастаўл. 1932)
- раман Рэйна Раўда «Каўпа» (1990)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Генрих Латвийский. Хроника Ливонии. Введение, перевод и комментарии С. А. Аннинского. 2-е изд. Издательство Академии Наук СССР, М. — Л., 1938.
- Советская историческая энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. Под ред. Е. М. Жукова. 1973—1982.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Kaupo, Latviešu konversācijas vārdnīca. 8.sējums, 16336.-16338.sleja. Архівавана 16 красавіка 2010.
- Kaupo, Historia.lv
- Profesors Roberts Feldmanis par Kaupu