Калегіяльны касцёл
Калегіяльны касцёл або Калегіята (польск.: kolegiata, ням.: kollegiatstift, фр.: collégiale, англ.: collegiate church) — каталіцкі касцёл, які не мае статусу кафедральнага сабора і не належыць ні да якога кляштара ці манаскага ордэна, але пры якім існуе капітула канонікаў, якую не варта блытаць з абшчынай манаскага ордэна, а інтэрнат канонікаў - з манастыром.
Канонікі ў калегіяце жывуць і служаць Богу супольна. У адрозненне ад манахаў яны валодаюць прыватнай уласнасцю (у тым ліку нерухомасцю), атрымліваюць рэнту ад даходаў сваёй царквы (кіруюць царкоўнай уласнасцю разам), не даюць урачыстых абяцанняў (акрамя цэлібату для канонікаў, высвечаных у дыяканы) і вольныя ў любы момант пакінуць абшчыну.
Да Трыдэнцкага сабора месца секулярнага каноніка ў дадзенай царкве можна было абмяняць на такое ж месца ў іншай царкве, ці сыходзячы, перадаць сваё месца сваяку. У гістарычныя часы месца секулярнага каноніка даравалася свецкай уладай асобам, якія мелі асаблівыя заслугі перад гэтай уладай. Фундатарамі калегіяльных касцёлаў нярэдка былі прадстаўнікі свецкай арыстакратыі і нават каралі. Фармальнасці для заняцця пасады секулярнага каноніка абмяжоўваліся танзураваннем; высвячэнне не патрабавалася.
Пасля рэформаў Другога Ватыканскага сабора высвячэнне каноніка ў сан святара ўжо абавязковае. Паколькі канонікі не належаць ніякаму афіцыйнаму манаскаму ордэну, яны не носяць спецыфічных ордэнскіх убораў.
Калегіяльныя цэрквы сустракаюцца таксама ў англіканстве, як напрыклад, Калегіяльная царква св. Пятра ў Вэстмінстэры, больш вядомая як Вэстмінстэрскае абацтва, капліца Святога Георгія ў Віндзарскім замку і інш.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Калегіяльны касцёл