Жыгімонт I Стары
Жыгімонт I Стары | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Zygmunt I Stary літ.: Žygimantas Senasis | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Ягелончык | ||||||
Пераемнік | Жыгімонт II Аўгуст | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 студзеня 1467[1] |
||||||
Смерць |
1 красавіка 1548[1] (81 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Ягелоны | ||||||
Бацька | Казімір IV Ягелончык | ||||||
Маці | Лізавета Габсбург | ||||||
Жонка | Барбара Запальяі[2] і Бона Сфорца[2][3] | ||||||
Дзеці | Ядвіга Ягелонка[d], Жыгімонт II Аўгуст, Сафія Ягелонка[d], Ганна Ягелонка[4], Кацярына Ягелонка, Ганна Ягелонка[d], Ян з княжатаў літоўскіх[5], Катарына, графіня Мантфорская[d], Рэгіна Шафранец[d], Альбрыхт Ягелончык[d] і Ізабела Ягелонка[4] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жыгімонт Стары (1 студзеня 1467 — 1 красавіка 1548) — вялікі князь літоўскі і кароль польскі (1506—1548). Пяты сын Казіміра Ягелончыка, унук Ягайлы.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Казяніцах Радамскага павета Каралеўства Польскага. Атрымаў добрую адукацыю, валодаў некалькімі мовамі. Атрымаў ад старэйшага брата, караля Чэхіі і Венгрыі Уладзіслава II, Глогаўскае і Апольскае княствы ў Сілезіі. У 1504 годзе прызначаны каралеўскім намеснікам Сілезіі, пазней і Лужыцы. Пасля смерці вялікага князя літоўскага Аляксандра абраны панамі-радай 20 кастрычніка 1506 года на велікакняжацкі сталец. 8 снежня 1506 года, нягледзячы на апазіцыю сенатараў з Малой Польшчы, абраны і на польскі сталец. Мянушку «Стары» атрымаў за тое, што яшчэ пры сваім жыцці дамогся каранавання ў пераемнікі свайго дзесяцігадовага сына Жыгімонта.
Унутраная палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Імкнуўся ўмацаваць дзяржаву, але ваенныя і фінансавыя рэформы, спробы вяртання каралеўскіх і вялікакняжацкіх маёнткаў захопленых магнатамі, не мелі значнага поспеху. У 1537 годзе супраць Жыгімонта Старога і магнатаў узняўся феадальны мяцеж польскай сярэдняй шляхты — г.зв. Курыная вайна. Баярства ВКЛ дамаглося роўных правоў для ўсяго вышэйшага стану, быў уведзены адзіны кодэкс законаў для дзяржавы — Статут Вялікага Княства Літоўскага (1529). Для адбіцця нападаў крымскіх татараў на Украіне была створана памежная варта з мясцовых жыхароў — казакі. Падчас Жыгімонта Старога ў Польшчы і ВКЛ распаўсюдзілася Рэфармацыя розных плыняў, што садзейнічала далейшаму ўздыму гуманізму і адукацыі.
Знешняя палітыка
[правіць | правіць зыходнік]У 1531 годзе ў барацьбе за Пакуцце атрымаў перамогу над малдаўскім гаспадаром Пятром Рарэшам. Праводзячы антыгабсбургскую палітыку заключыў у 1524 годзе саюз з Францыяй і ў 1533 годзе з Асманскай імперыяй. Быў вымушаны весці абарончыя войны супраць Маскоўскай дзяржавы (1507—1508, 1512—1522, 1534—1537), у выніку якіх быў страчаны Смаленск.
Падчас перамогі Рэфармацыі ў Прусіі Жыгімонт Стары згадзіўся на разцэркаўленне маёмасці, ў прыватнасці зямель, (секулярызацыю) Тэўтонскага ордэна і ўтварэнне на яго тэрыторыі васальнага ў адносінах да Каралеўства Польскага Прускага герцагства на чале з Альбрэхтам Гагенцолернам — сваім пляменнікам. Пры Жыгімонту Старым, пасля загадкавай смерці апошніх мазавецкіх князёў, у 1526—1529 гг. з Польшчай было ўз’яднанае Мазавецкае княства.
Другая жонка, з 1518 года, Жыгімонта Старога — Бона Сфорца, адыгрывала пры ім значную ролю ў палітычным жыцці дзяржавы, намагалася забяспечыць стальцы Польшчы і ВКЛ свайму сыну Жыгімонту Аўгусту, у 1529 годзе было праведзена яго намінальнае абранне другім вялікім князем літоўскім.
Мецэнацтва
[правіць | правіць зыходнік]Жыгімонт вядомы як мецэнат. Ён меў значную бібліятэку, запрашаў да свайго двара вядомых скульптараў, архітэктараў, жывапіцаў. Яго подпісам пазначаны дзве ахоўныя граматы для ўсходнеславянскага першадрукара Францыска Скарыны.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118797158 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 18 кастрычніка 2015.
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Бона Сфорца // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. IV. — С. 356.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 201.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 75.
- Беларусь: энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 311.
- Беларуская ССР: карот. энцыкл. Т. 5. — Мн., 1981. — С. 227.
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. — Мн., 1998. — С. 460—461.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Жыгімонт I Стары ў Вікікрыніцах | |
Жыгімонт I Стары на Вікісховішчы |