Перайсці да зместу

Еклезіяст (Скарына)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Еклезіяст, Скарына)

ЕклезіястЕклесиастесъ, или Соборникъ премудрого царя Саломона») — пражскае выданне Скарыны, якое выйшла ў свет 2 студзеня 1518 года.

Выданне адкрываецца тытульным лістом з гравюрай і назвай кнігі («Зуполъне выложеный на рускый языкъ докторомъ Францискомъ Скорининымъ сыномъ с Полоцка…»). На першым і другім аркушы даецца «Предисловие доктора Франъциска Скорины въ книгу Премудраго Саломона рекомую Еклесиастесъ». У прадмове Скарына гаворыць пра 3 кнігі, якія напісаў Саламон: Еклезіяст, Прытчы Саламона і Песні Песняў, прыводзіць іх яўрэйскія, грэчаскія, лацінскія і рускія назвы. Расказваючы пра змест кнігі Прытчаў, Скарына спасылаецца на ўласную прадмову і коратка выкладае сэнс кнігі: "О науце людей младых, якобыотецъ сына научаючи единаго каждого особно". Далей распавядаецца пра сэнс кнігі Еклезіяста, аўтар даводзіць, што Саламон "пишет о науце всех людей посполите сущих в летех мужества, приводячи им на паметь суету, беду и працу сего света". Асноўная думка кнігі паводле Скарыны - "Суета над суетами все суетно и утиснение духово". Асветнік паказвае марнасць знасці сэнс жыцця "в царствах и в пановании", в "богатстве и в скарбах", "в роскошном ядении и питии и в любодеянии". Скарына тлумачыць назву кнігі, перакладаючы яе як Саборнік: "Нарицается же сия книга Соборник, понеже не ко всему собору людей, а не единаго человека мысль и кохание являеть, но всего собора". Пасля на аркушах 3-18-м даецца тэкст усіх 12 раздзелаў кнігі, а на апошнім аркушы — пасляслоўе.

Друкарскія асаблівасці выдання

[правіць | правіць зыходнік]

Кніга выдадзена на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі. Фармат выдання — у чвэрць аркуша, аб'ём — 18 аркушаў, якія сабраны ў адзін сшытак. Набор выкананы пражскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм, на паласе — 22 радкі. Сігнатура адсутнічае. Фаліяцыя на верхнім баку аркуша ўверсе злева. Выданне ўпрыгожана 1 гравюрай, 2 застаўкамі і 14 ініцыяламі. На тытульным лісце змешчана ілюстрацыя «Саламон і царына Саўская». Перад асноўным тэкстам надрукавана вялікая застаўка з выявай дзікіх людзей і гербавым шчытом з зацьмення сонца, малая застаўка змешчана перад тэкстам пасляслоўя. Ініцыялы вылучаюць пачаткі раздзелаў. У некаторых экзэмплярах зроблены, напэўна яшчэ ў друкарні, запіс: "А то ся стало накладом Богдана Онкина сына радци места Виленьского".

Захавалася 15 экзэмпляраў кнігі Еклезіяст, з іх 7 поўныя.

  • Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед./ Беларус. Сав. Энцыклапедыя; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — 608 с.: іл. ISBN 5-85700-003-3